Выніковыя дыктанты па беларускай мове 4 клас
Салдацкая крыніца
Ля вёскі Сасноўка салдаты вучыліся ваяваць. Была спёка. Хацелася піць. Адзін салдат ўзяў рыдлёўку і расчысціў крынічку. Другі паглыбіў яе. Крынічка забруіла, напоўнілася да берагоў.
На наступны дзень салдаты прынеслі да крыніцы бярвенцы і зрабілі зруб. Хтосьці сплёў кошык з бяросты і павесіў на алешыне.
Праз тыдзень салдаты паехалі. А што ж крынічка? Яна і зараз пераліваецца тонкімі струменьчыкамі. Каля крынічкі кіпіць жыцце. Палявым мышкам цікава паслухаць яе чароўную музыку. Блакітныя незабудкі зазіраюць у яе люстэрка.
Уся веска п'е ваду з крынічкі. Добрую памяць пакінулі салдаты.
(Паводле В. Хомчанкі) (87 слоў)
Бусел
Ходзіць по зялёнай лугавіне бусел. Павольна перастаўляе свае чырвоныя ногі. А дзюбу звесіў уніз, уважліва вывучае глебу.
Гэты сур'ёзны птах з'яўляецца частка беларускага краявіду. З людзьмі ён жыве у дружбе. Гнёзды будуе часта на стрэхах, на дрэвах каля хат. За што народ любіць бусла, лічыць яго добрым суседам чалавека? Бусел назаўсёды стаў сімвалам ціхага, спакойнага, мірнага і шчаслівага жыцця.
(Паводле В. Вольскага) (60 слоў)
Жаўрукі
Жаўрукі вяртаюцца на Беларусь у сярэдзіне сакавіка. Яшчэ кусаецца мароз. Сонца не паспела злізаць снег. А маленькія птушачкі звіняць ужо над полем, над лесам.
Як жа з'явіліся жаўрукі на беларускай зямлі? Пра гэта расказвае паданне.
Добры чараўнік хацеў дапамагчы селяніну пахаць камяністую глебу. Стаў браць ён у рукі каменне і кідаць у неба. Зазвінелі ў паднябессі шэрыя птушачкі. Весялей пацягнуў саху знясілены конь. Упершыню за цэлы дзень усміхнуўся селянін.
А жаўрукі з таго часу гняздзяцца проста на ўзмежку поля. Іх птушанят не заўважыш. Колерам пярынак яны нагадваюць шэрыя каменьчыкі.
(Паводле У. Ягоўдзіка) (90 слоў)
Музыка ў бары
Якое раздолле ў зялёным бары летам! Колькі дзіваў усякіх пабачыш! На высокіх хвоях смела скачуць шестрыя вавёрачкі. Яны спрытна зрываюць сухія шышкі і нясуць у свае гнёзды. Гэта вельмі працавітыя шышкі і нясуць у свае гнёзды. Гэта вельмі працавітыя і руплівыя звяркі. Дзятлы заўзята барабаняць па дрэвах вострымі дзюбамі. Дружным хорам шчабечуць шпакі. Весела пасвістываюць івалгі і дразды. Дзіўная музыка гучыць у бары. ( 57 слоў).
Рака Бярэзіна
Цераз невялікі балоцісты луг мы прабіраемся да ракі Бярэзіны. Павольна нясе рака свае воды сярод заліўных лугоў. Рачныя берагі звілістыя. Ля самай вады растуць кустамі лаза і вольха. На зялёных лугавінах квітнее жоўтымі плямамі кураслеп. На гарызонце цямнеюць лясы. Па ўзлесках бялеюць тонкія і стройныя бярозкі. Можа ім абавязана рака Бярэзіна сваёй назвай. ( 55 слоў).
Вясной
Лес яшчэ голы. Але на бярозах ужо лопаюцца пупышкі. З іх выбіваюцца клейкія лісточкі. На высокіх кустах алешніку красуюцца жоўтыя і зялёныя шышачкі.
Ажываюць маленькія паляны. Сярод ігліцы і леташняга лісця цвітуць пралескі. Фіялетавыя кветкі дзівосным дываном упрыгожваюць лес. А на нізінах пад кустамі алешніку белымі галоўкамі цягнецца да сонца ветраніца. Гэта першыя веснавыя кветкі.