ЛУНЦІК У КРАІНЕ ПРЫМЕТНІКА

Адукацыйны вэб-квэст




Інтэрактыўная гісторыя

Прывітанне!

 Спадзяюся, што вы пазналі мяне! Так, я Лунцік! І вы добра ведаеце, што я трапіў да вас з Месяца. Хаця месцам свайго нараджэння я ўсё ж такі лічу Зямлю. Жывучы разам з бабуляй і дзядулей, я даведаўся вельмі шмат цікавага пра навакольны свет. Сёння я глядзеў тэлевізар і там паказвалі, як вучні 3 класа разам са сваёй настаўніцай і бацькамі ладзілі падарожжа ў краіну Прыметніка. Мяне гэта вельмі зацікавіла! Але перадача скончылася, і я не паспеў прайсціся па краіне Прыметніка дакладна і дэталёва. 

Можа вы мне дапаможаце і праведзяце мяне па гэтай цікавай краіне!? 

Запрашэнне да адукацыйнага вэб-квэста
Пуцявы ліст адукацыйнага вэб-квэста

МАТЫВАЦЫЙНАЕ ВІДЭА

Для таго, каб пачаць падарожнічаць разам з Лунцікам спачатку трэба зарэгістравацца на вэб-квэст! 

Калі ласка!