Візітоўка вэб-квэста




Целеш Ангеліна Ігараўна, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя" УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы", angelinatelesh1025@gmail.com 

Вітаю вас, паважаныя ўдзельнікі вэб-квэста!

 Запрашаю прыняць удзел у адукацыйным вэб-квэсце "Лунцік у краіне Прыметніка".

Буду спадзявацца, што ён вам вельмі спадабаецца і вы абавязкова набудзеце новыя веды і ўменні!

Жадаю поспехаў!


Мэта і задачы вэб-квэста

Мэта: абагульненне і сістэматызацыя ведаў вучняў ІІІ класа па тэме «Прыметнік». 

Задачы: 

    Прадметная галіна і міжпрадметныя сувязі

Прадметная галіна: беларуская мова.

Міжпрадметыя сувязі: руская мова. 

Узрост удзельнікаў

Вучні 3 класа (8-9 гадоў)

Інтэрактыўная гісторыя


Прывітанне!

 Спадзяюся, што вы пазналі мяне! Так, я Лунцік! І вы добра ведаеце, што я патрапіў да вас з Месяца. Хаця месцам свайго нараджэння я ўсё ж такі лічу Зямлю. Жывучы разам з бабуляй і дзядулем, я даведаўся вельмі шамат цікавага пра навакольны свет. Сёння я глядзеў тэлевезар і там паказвалі, як вучні 3 класа разам са сваёй настаўніцай і бацькамі ладзілі падарожжа ў краіну Прыметніка. Мяне гэта вельмі зацікавіла! Але перадача закончылася, і я не паспеў прайсціся па краіне Пріметніка дакладна і дэталёва. 

Можа вы мне дапаможаце і праведзяце мяне па гэтай цікавай краіне!? 

Этапы веб-квеста

Этап 1.  «Я схаваўся»

Заданне: Вучням неабходна знайсці і адабраць словы, якія адносяцца да прыметніка.

Этап 2.  «Вупсень і Пупсень» 

Заданне: Вучням неабходна будзе да прапанаваных прыметнікаў падабраць словы-антонімы.

Этап 3. «Загадкі дзядзькі Шнюка» 

Заданне: Вучням да прапанаваных схем сказаў трэба падабраць і дапісаць словы-назоўнікі.

Этап 4. «Кошыкі ад Кузі» 

Заданне: Вучням неабходна будзе раскінуць словазлучэнні з прыметнікамі на тры кошыкі: мужчынскі, жаночы, ніякі род.

Этап 5. «Цікавыя сказы ад Мілы»

Заданне: Вучні павінны будуць прадэманстраваць уменне далучаць прыметнікі ў патрэбнай родавай форме да прапанаваных у сказе назоўнікаў.

Этап 6. «Дзед Шэр перакладае словы»

Заданне: Вучні будуць перакладаць словазлучэнні з рускай мовы на беларускую, захоўваючы правільныя формы роду пріметнікаў.

Этап 7. «Цёця Моця заблукала»

Заданне: Вучням неабходна будзе разабраць пазлы са словазлучэннямі, аднёсшы да дзвюх груп "прыметнік у прамым значэнні" і "прыметнік у пераносным значэнні".

Этап 8. «Пчаляня вядзе падлік»

Заданне: Вучні будуць класіфікаваць прыметнікі: адзночны лік - множны лік.

Этап 9. «Карней Карнеевіч хоча стаць мільянерам»

Заданне: Вучні прадэманструюць уменне правільна падбіраць прыметнік да прапанаванага назоўніка, у патрэбнай форме ліку.

Этап 10. «Куфэрак бабулі Капы»

Заданне: Вучні выканаюць комплекснае заданне па ўсё тэме "Прыметнік як часціна мовы".

Матэрыялы, неабходныя для правядзення 

вэб-квэста

 Абсталяванне: 

 Праграмнае забеспячэнне: 

 Матэрыялы на друкаванай аснове:

 Іншыя прыналежнасці, калі неабходна: 

 Web-сервісы: