Пачынаецца рэгістрацыя!
з 29 красавіка па 5 мая 2024 года - пачатак рэгістрацыі на апрабацыю адукацыйнага вэб-квэста "Лунцік у краіне Прыметніка"!
Апрабацыя вэб-квэста (Вясенняя сесія. МАЙ) будзе праведзена з 6 мая 2024 па 26 мая 2024.
Вынікі апрабацыі будуць падведзены да 1 чэрвеня 2024 года.
Для аўтараў вэб-квэстаў "Майская сесія - 1" — гэта магчымасць паглядзець на квэст вачыма патэнцыальных удзельнікаў, адпрацаваць навыкі інфармацыйнага ўзаемадзеяння з удзельнікамі квэста.
Для ўдзельнікаў апрабацыі "Майская сесія - 1" — гэта асабісты вопыт удзелу ў вэб-квэсце, у якім можна прыняць удзел у наступным навучальным годзе; магчымасць прпанаваць свае ідэі.
Паглядзіце матывацыйнае відэа — і да сустрэчы на апрабацыі вэб-квэста 6 мая 2024!