Музейны пакой


У падраздзеле прадстаўлены фотаздымкі і кароткае апісанне экспазіцыі музейнага пакоя.

Экспазіцыя музейнага пакоя ўмоўна падзяляюцца на дзве асноўныя часткі.

Першая частка прысвячаецца жыццю паэтэсы да 1986 года, большая палова якога прайшла ў роднай вёсцы Еськаўка Дрыбінскага раёна.

У другой частцы музейнага пакоя сабрана літаратурная спадчына, асабістыя рэчы зямлячкі, розныя віды дакументаў. Экспанаты гэтай часткі высвятляюць пэўныя факты жыцця паэтэсы і даюць характарыстыку яе творчасці пасля пераезду сям'і Кавалёвых у г. Горкі Магілёўскай вобласці.

Каштоўная скарбонка музейнага пакоя сістэматычна папаўняецца і налічвае больш за 1000 адзінак літаратурна-краязнаўчых дакументаў і матэрыялаў (у тым ліку электронных). Большая частка эспанатаў была перададзена ў фонд музейнага пакоя самой Н.Дз. Кавалёвай і кіраўніком народнага літаратурнага аб'яднання «Роднае слова» Л.М. Дзеружковай.