Музейны пакой
Штогод музейны пакой наведваюць аматары паэтычнага слова Ніны Кавалёвай з розных куткоў Беларусі і замежных краін. Амаль кожны месяц на базе Цемналескай бібліятэкі-філіяла і за яе межамі ладзяцца масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя жыццю і творчасці паэтэсы, папаўняецца фонд музейнага пакоя новымі дакументамі і матэрыяламі. Праводзяцца экскурсіі для ўдзельнікаў раённых, абласных і рэспубліканскіх семінараў, ладзяцца літаратурна-музычныя кампазіцыі, паэтычныя гадзіны, медыя-прэзентацыі, інтэрнэт-падарожжы і іншыя мерапрыемствы...
Музейны пакой ў 2014 годзе