На галоўную



Раздзел складаецца з падраздзелаў: «Жыццё і творчасць», «Літаратурна-грамадская дзейнасць», «Фота з сямейнага архіва». На галоўнай старонцы раздзела размешчаны асноўныя біяграфічныя звесткі аб жыцці і творчасці Н.Дз. Кавалёвай на беларускай і рускай мовах.

Кароткая біяграфія

Кавалёва Ніна Дзмітрыеўна (28.07.1949-16.03.2020). Нарадзілася ў в. Еськаўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Вучылася ў Еськаўскай васьмігодцы, потым у Дрыбінскай сярэдняй школе. Скончыла Аршанскае прафесійна-тэхнічнае тэкстыльнае вучылішча (1967). Працавала ткачыхай на Аршанскім ільнокамбінаце. У 21 год цяжка захварэла і вярнулася да бацькоў у родную вёску Еськаўка. У 28 гадоў атрымала 1-ю групу інваліднасці. З 1986 па 2020 гг. жыла ў г. Горкі Магілёўскай вобласці.

Ніна Кавалёва актыўна ўдзельнічала ў літаратурным, грамадскім, духоўным жыцці раёна, вобласці, рэспублікі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1997), народнага літаратурнага аб'яднання «Роднае слова», ганаровы сябра раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», клуба творчых сустрэч «Вянок Дрыбіншчыны», ваенна-гістарычнага клуба «Авіягрупа 122». Лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу памяці Канстанціна Сіманава (2014), Міжнароднага літаратурнага конкурсу памяці Аляксандра Пушкіна (2014), Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу, прысвечанага 20-годдзю ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» (2008), абласнога агляду-конкурсу творчасці інвалідаў (2008), абласнога конкурсу на лепшую песню аб магілёўскай міліцыі (2008), раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці «Працуй і спявай, наш Горацкі край!» і інш. Лаўрэат звання «Чалавек года Горацкага раёна - 2018» ў намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць», лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2019» ў намінацыі «Актыўная жыццёвая пазіцыя». Больш за 40 вершаў Ніны Кавалёвай пакладзена на музыку прафесійнымі і самадзейнымі кампазітарамі: «Беларусі», «Черёмуховый лес», «Деревенский ветеран», «Молодой лейтенант» і інш. На малой радзіме паэткі пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле з 2014 года працуе літаратурна-краязнаўчы музейны пакой «Паэтычная зорка маленькай Радзімы». Больш падрабязна гл. спасылку ніжэй.

Краткая биография

Ковалёва Нина Дмитриевна (28.07.1949–16.03.2020). Родилась в д. Еськовка Дрибинского района Могилёвской области. Училась в Еськовской восьмилетке, потом в Дрибинской средней школе. Окончила Оршанское профессионально-техническое текстильное училище (1967). В 21 год тяжело заболела, вернулась к родителям в родную деревню Еськовка. В 28 лет получила 1-ю группу инвалидности. С 1986 по 2020 гг. жила в г. Горки Могилёвской области.

Нина Ковалёва активно участвовала в литературной, общественной, духовной жизни района, области, республики. Член Союза писателей Беларуси (1997), народного литературного объединения «Роднае слова», почётный член районной организации ОО «Белорусский союз женщин», клуба творческих встреч «Вянок Дрыбіншчыны», военно-исторического клуба «Авиагруппа 122». Лауреат Международных литературных конкурсов: памяти Константина Симонова (2014), памяти Александра Пушкина (2014), республиканского литературного конкурса, посвящённого 20-летию ОО «Белорусское общество инвалидов» (2008), областного смотра-конкурса творчества инвалидов (2008), областного конкурса на лучшую песню о могилёвской милиции (2008), районного смотра-конкурса художественной самодеятельности «Працуй і спявай, наш Горацкі край!» и др. Лауреат звания «Человек года Горецкого района-2018» в номинации «Общественно-политическая деятельность», лауреат республиканского конкурса «Женщина года-2019» в номинации «Активная жизненная позиция». Более 40 стихов Нины Ковалёвой положено на музыку профессиональными и самодеятельными композиторами: «Беларусі», «Черёмуховый лес», «Деревенский ветеран», «Молодой лейтенант» и др. На малой родине поэтессы при Темнолесской библиотеке-филиале с 2014 года работает литературно-краеведческая музейная комната Нины Ковалёвой «Паэтычная зорка маленькай радзімы».

Карысныя спасылка: lib-dribin.mogilev.by/museum_room_Nina_Kovaleva.html