Біяграфія



Падраздзел утрымлівае інфармацыю аб жыцці і творчасці Н.Дз. Кавалёвай, прадстаўленую ў бібліяграфічнай форме на беларускай і рускай мовах, фотакопію буклета «Родословная Нины Ковалёвой».

Біяграфічная форма (беларуская мова).

Кавалёва Ніна Дзмітрыеўна (28.07.1949 - 16.03.2020) нарадзілася ў в. Еськаўка, Дрыбінскага раёна, Магілёўскай вобласці (Беларусь). Вучылася ў Еськаўскай васьмігодцы, потым у Дрыбінскай сярэдняй школе. Скончыла Аршанскае тэкстыльнае вучылішча (1967). Працавала ткачыхай на Аршанскім ільнокамбінаце. У 21 год цяжка захварэла і вярнулася да бацькоў у родную вёску Еськаўка. У 28 гадоў атрымала 1-ю групу інваліднасці. Больш за 30 гадоў была амаль поўнасцю паралізаваная. З 1986 года жыла ў г. Горкі, Магілёўскай вобласці. Паэтэса. Аўтар 25-ці паэтычных зборнікаў.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1997). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011), суіскальнік Міжнароднай прэміі «Філантроп» (2000). Узнагароджана дыпломам 1-й ступені за лепшую песню аб магілёўскай міліцыі ў намінацыі «Сучасная эстрадная песня» (2008); дыпломам 1-й ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу, прысвечанага 20-годдзю грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» (2008); дыпломам 1-й ступені Магілёўскага абласнога агляду-конкурсу творчасці інвалідаў (2008), дыпломам другой ступені Магілёўскага абласнога літаратурнага конкурсу, прысвечанага памяці Канстанціна Сіманава, у намінацыі «Паэзія» (2012), дыпломам першай ступені Магілёўскага абласнога літаратурнага конкурсу «Душа в заветной лире», прысвечанага памяці А.С. Пушкіна, у намінацыі «Паэзія» (2013 года); дыпломам 1-ай ступені Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Душа в заветной лире» , прысвечанага 215-годдзю з Дня нараджэння А.С. Пушкіна, ў намінацыі «Паэзія» (2014); дыпломам другой ступені Міжнароднага літаратурнага конкурсу, прысвечанага памяці Канстанціна Сіманава, у намінацыі «Паэзія» (2014) і інш. Атрымала за літаратурную дзейнасць больш за 20 ганаровых грамат і дыпломаў.

21 сакавіка 2014 года пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле, на малой радзіме паэткі адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-краязнаўчага музейнага пакоя «Паэтычная зорка маленькай радзімы». У 2019 годзе Горацкім раённым выканаўчым камітэтам Ніне Кавалёвай прысвоена ганаровае званне «Чалавек года - 2018» ў намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць». У 2020 годзе Ніна Кавалёва стала лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года -2019» ў намінацыі «Актыўная жыццёвая пазіцыя».

Ніна Дзмітрыеўна Кавалёва была членам грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў», грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» (2018). З 1995 года з'яўлялася членам народнага літаратурнага аб'яднання «Роднае слова», якое дзейнічае пры дзяржаўнай установе культуры «Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей», ганаровым членам літаратурнага аматарскага аб'яднання «Вянок Дрыбіншчыны», створанага пры Дрыбінскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка», у 2019 годзе была прынята у склад ваенна-гістарычнага клуба «Авіягрупа 122» (г. Масква). Пахавана на грамадскіх могілках ў г. Горкі Магілёўскай вобласці.

Биографическая ФОРМА

Ковалёва Нина Дмитриевна (28.07.1949 - 16.03.2020) родилась д. Еськовка, Дрибинского района, Могилевской области (Беларусь). Поэтесса. Автор 25-ти поэтических сборников. Училась в Еськовской восьмилетке, потом в Дрибинской средней школе. Закончила Оршанское текстильное училище (1967 год). Работала ткачихой на Оршанском льнокомбинате. В 21 год тяжело заболела, вернулась к родителям в родную деревню Еськовка. В 28 лет получила 1-ю группу инвалидности. с 1986 года жила в г. Горки, Могилёвской области. Более 30 лет была полностью парализована.

Член Союза писателей Беларуси (1997). Лауреат литературной премии имени Василия Хомченко Могилевского областного отделения Союза писателей Беларуси (2011), соискатель международной премии «Филантроп» (2000). Награждена дипломом 1-й степени за лучшую песню о могилевской милиции в номинации «Современная эстрадная песня» (2008); дипломом 1-й степени Республиканского литературного конкурса, посвященного 20-летию общественного объединения «Белорусское общество инвалидов» (2008); дипломом 1-й степени Могилёвского областного смотра-конкурса творчества инвалидов (2008), дипломом второй степени Могилевского областного литературного конкурса, посвящённого памяти Константина Симонова, в номинации «Поэзия» (2012), дипломом первой степени в Могилевском областном конкурсе «Душа в заветной лире», посвящённом памяти А.С. Пушкина, в номинации «Поэзия» (2013); дипломом 1-ой степени Международного литературного конкурса «Душа в заветной лире», посвященного 215-летию Дня рождения А.С. Пушкина в номинации «Поэзия» (2014 год); дипломом второй степени Могилёвского областного литературного конкурса, посвящённого памяти Константина Симонова, в номинации «Поэзия» (2014) и др. (более 20 почетных грамот и дипломов).

21 марта 2014 года при Темнолесской библиотеке-филиале, на малой родине поэтессы, состоялось торжественное открытие литературно-краеведческой музейной комнаты Нины Дмитриевны Ковалёвой «Паэтычная зорка маленькай радзімы».

Нина Дмитриевна Ковалева была членом общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», общественного объединения «Белорусский Союз женщин» (Горкі, 2018). С 1995 года является членом народного литературного объединения «Роднае слова», действующего при государственном учреждении культуры «Горецкий районный историко-этнографический музей», членом литературного любительского объединения «Вянок Дрыбіншчыны», созданного при Дрибинской Центральной районной библиотеке. Нина Ковалёва - лауреат звания «Человек года-2018» в номинации «Общественно-политическая деятельность», лауреат Республиканского конкурса «Женщина года-2019» в номинации «Активная жизненная позиция». Была принята в состав военно-исторического клуба «Авиагруппа №122» (г. Масква, 2019). Ушла из жизни после продолжительной болезни 16.03.2020 года. Похоронена на общественном кладбище в г. Горки Могилёвской области.

Карысная спасылка: https://news.tut.by/culture/622408.html