г. Лепель
і Слова сталася Целам і пасялілася паміж намі...
Панядзелак — 09.00
Аўторак — св. Ружанец
Серада — св. Ружанец
Чацвер — 09.00
Пятніца — 18.00
Субота — 09.00
Нядзеля — 13.00 і 16.00
31 жніўня 2025 года парафіяне лепельскага касцёла падчас Святой Імшы адзначалі ажно два святы. Па-першае, сама Святая імша была прысвечана блаславенню дзяцей і настаўнікаў да новага навучальнага года. Ксёндз Уладзімір павіншаваў вучняў і навучэнцаў, настаўнікаў і педагогаў.
Асобна зазначыў, што гэты перыяд важнейшы ў жыцці чалавека, бо менавіта цяпер вырашаецца, з якой літары, асоба ці Асоба, чалавек будзе крочыць па жыцці. Найважнейшая роля ў гэтым і настаўніка. І тут пытанне ідзе не толькі пра прафесію. Настаўнікамі могуць быць і бацькі, і хросныя, і, вядома ж, духоўныя айцы.
Галоўны ж духоўны настаўнік парафіяніна - гэта яго ксёндз. Вось сёння мы адзначаем і другое свята - менавіта 31 жніўня - дзень нараджэння ксяндза Уладзіміра. Павіншавалі і памаліліся за яго таксама.
Малітва перад вучобаю
О добры Божа, прасвятлі нас Духам Тваім Святым, які дае розум і ўмацоўвае духоўныя сілы, каб мы ўважліва спасцігалі ўсе навукі і раслі Табе, Стварыцелю нашаму, на славу, бацькам і настаўнікам нашым на радасць і ўцеху, Касцёлу і Бацькаўшчыне на дабро і славу. Амэн.
У адказ на абвяшчэнне Папам Францішкам Звычайнага Юбілею Святога 2025 года прызначаю на час Святога Года ў Віцебскай дыяцэзіі (29 снежня 2024 – 28 снежня 2025 г.) наступныя Юбілейныя Святыні, якія стануць для вернікаў месцам пабожнай пілігрымкі, у якіх праз сакрамэнт пакаяння, праз падмацаванне святой Камуніяй і малітвай у інтэнцыях Святога Айца са скарбніцы Касцёла можна атрымаць поўны адпуст, прабачэнне і адпушчэнне сваіх грахоў, які таксама можна ахвяраваць за душы, якія церпяць у чыстцы:
Малая Базіліка пад тытулам Нараджэння Маці Божай у Браславе;
Касцёл пад тытулам Нараджэння Маці Божай ў Верхнядзвінску;
Катэдральны касцёл пад тытулам Езуса Міласэрнага ў Віцебску;
Касцёл пад тытулам святога Казіміра ў Лепелі;
Касцёл пад тытулам Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку;
Касцёл пад тытулам святога Юзафа ў Оршы;
Касцёл пад тытулам святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Паставах;
Касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў Удзелe.
Няхай Юбілейныя Святыні нашай дыяцэзіі будуць духоўнымі аазісамі, у якіх кожны жадаючы зможа аднавіць дарогу веры і наталіць смагу з крыніцы надзеі, перадусім прыступаючы да сакрамэнту паяднання, незаменнай адпраўной кропкі для сапраўднага шляху навяртання.
Заахвочваю ўсіх святароў, якія нясуць душпастырскую паслугу ў Віцебскай дыяцэзіі, а асабліва душпастыраў Юбілейных Святынь, ахвярна служыць братам і сёстрам у сакрамэнце пакаяння і паяднання і забяспечыць даступнасць гэтага сакрамэнту ў індывідуальнай форме.
Заахвочваю таксама святароў, духоўных і свецкіх асоб здзяйсняць парафіяльныя пілігрымкі, а таксама пілігрымкі ў індывідуальнай форме да Юбілейных Святынь – “святых месц гасціннасці і прывілеяваных прастораў надзеі”.
Алег Буткевіч, Біскуп Віцебскі
У Лепельскім касцёле святога Казіміра для арганізаваных груп праводзяцца экскурсіі. У аглядзе сам касцёл, яго аздабленне, музей са старымі асвячонымі рэчамі і святыя рэліквіі, якіх у касцёле ўжо 28!
Для арганізацыі экскурсіі звяртацца па тэлефоне:
+375 (29) 729-63-70