г. Лепель
і Слова сталася Целам і пасялілася паміж намі...
Панядзелак — 09.00
Аўторак — св. Ружанец
† свята св. Сымона і Юды, апосталаў
Серада — св. Ружанец
Чацвер — 09.00
Пятніца — 17.00
1 лістапада – Урачыстасць Усіх Святых (Субота)
12.00 – малітва за памерлых на могілках в. Красналучка;
12.30 – малітва за памерлых на могілках в. Весялова;
14.00 – малітва за памерлых на старым могільніку;
14.30 – малітва за памерлых на "Галодніках";
15.00 – малітва за памерлых на новым могільніку.
17.00 – пачынаем чытаць імёны памерлых.
18.00 – Святая Імша
2 лістапада – Успамін усіх памерлых вернікаў (Нядзеля)
12.00 – пачынаем чытаць імёны памерлых.
13.00 – Святая Імша
У 9.00 8 лістапада 2025 года ў касцёле святога Казіміра ў Лепелі распачнецца свята святога Губерта.
Святочную літургію ўзначаліць біскуп Андрэй Зноска з Пінскай дыяцэзіі. Пасля літургіі адбудзецца асвячэнне паляўнічых сабак і транспартных сродкаў, а таксама невялікі пачастунак для прысутных.
Сардэчна запрашаем!
Вельмі прыемна назіраць, што ўсебаковая папулярызацыя касцёла святога Казіміра ў Лепелі дае свой плён. Нават на звычайную нядзельную імшу ў Лепель імкнуцца вернікі з розных рэгіёнаў.
Вось і Святая Імша 26 кастрычніка распачалася са спеваў каталіцкіх скаўтаў з Полаччыны. Наогул уся Святая Імша прайшла пад скаўцкія чароўныя мелодыі гітары і мілагучныя галасы. Дарэчы, прыехалі яны за дзень да гэтага з Полацкай зямлі і напярэдадні на Святой Імшы з пробашчам парафіі маліліся за ўсіх скаўтаў Беларусі і аб супакоі на зямлі.
А вось з абразом святога Губерта, які ахінаў сваёй светлай постаццю лепельскую парафію ля года, надышоў час развітацца. Ён адбывае да сябе на радзіму 26 кастрычніка акурат пасля вечаровай імшы. Але лепяльчанам няма чаго смуткаваць – ад'язжае абраз, але не сам святы Губерт. Першародны лепельскі драўляны абраз святога Губерта вяртаецца ў сваю родную каталіцкую святыню.
Апасля Святой Імшы адбылася сардэчная сустрэча яшчэ з аднымі гасцямі лепельскага касцёла – вернікамі з абласной сталіцы. Арганізатаркі руху "Маці ў малітве" з Віцебскай дыяцэзіі заахвочвалі лепельскіх вернікаў далучыцца да малітвы за сваіх дзяцей і аб'яднацца пад агульным дэвізам руху "З’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей". Вядома ж такі заклік не мог застацца непачутым, і каардынацыю руху "Маці ў малітве" на Лепельшчыне на сябе ўзяла парафіянка Алеся Азаранка.
Увогуле, цудоўна тое, што ў лепельскім касцёле з'яўляецца ўсё болей прысутных на імшы. І гэта відавочна. Даўней было зашмат свабодных месцаў, а цяпер нават і сесці няма куды спазніўшамуся верніку. Святло веры, цеплыню сэрцаў, любоў і супакой – вось што адчуваюць наведвальнікі каталіцкай святыні, калі ўпершыню наведваюць касцёл. А яшчэ Святога Духа – у мілагучных спевах і ў шчырых словах агульнай малітвы.
У Лепельскім касцёле святога Казіміра для арганізаваных груп праводзяцца экскурсіі. У аглядзе сам касцёл, яго аздабленне, музей са старымі асвячонымі рэчамі і святыя рэліквіі, якіх у касцёле ўжо 29!
Для арганізацыі экскурсіі звяртацца па тэлефоне:
+375 (29) 729-63-70
У адказ на абвяшчэнне Папам Францішкам Звычайнага Юбілею Святога 2025 года прызначаю на час Святога Года ў Віцебскай дыяцэзіі (29 снежня 2024 – 28 снежня 2025 г.) наступныя Юбілейныя Святыні, якія стануць для вернікаў месцам пабожнай пілігрымкі, у якіх праз сакрамэнт пакаяння, праз падмацаванне святой Камуніяй і малітвай у інтэнцыях Святога Айца са скарбніцы Касцёла можна атрымаць поўны адпуст, прабачэнне і адпушчэнне сваіх грахоў, які таксама можна ахвяраваць за душы, якія церпяць у чыстцы:
Малая Базіліка пад тытулам Нараджэння Маці Божай у Браславе;
Касцёл пад тытулам Нараджэння Маці Божай ў Верхнядзвінску;
Катэдральны касцёл пад тытулам Езуса Міласэрнага ў Віцебску;
Касцёл пад тытулам святога Казіміра ў Лепелі;
Касцёл пад тытулам Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку;
Касцёл пад тытулам святога Юзафа ў Оршы;
Касцёл пад тытулам святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Паставах;
Касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў Удзелe.
Няхай Юбілейныя Святыні нашай дыяцэзіі будуць духоўнымі аазісамі, у якіх кожны жадаючы зможа аднавіць дарогу веры і наталіць смагу з крыніцы надзеі, перадусім прыступаючы да сакрамэнту паяднання, незаменнай адпраўной кропкі для сапраўднага шляху навяртання.
Заахвочваю ўсіх святароў, якія нясуць душпастырскую паслугу ў Віцебскай дыяцэзіі, а асабліва душпастыраў Юбілейных Святынь, ахвярна служыць братам і сёстрам у сакрамэнце пакаяння і паяднання і забяспечыць даступнасць гэтага сакрамэнту ў індывідуальнай форме.
Заахвочваю таксама святароў, духоўных і свецкіх асоб здзяйсняць парафіяльныя пілігрымкі, а таксама пілігрымкі ў індывідуальнай форме да Юбілейных Святынь – “святых месц гасціннасці і прывілеяваных прастораў надзеі”.
Алег Буткевіч, Біскуп Віцебскі