Паэзія сэрца, казкі душы.
Лёля Багдановіч
Паэзія сэрца, казкі душы.
Лёля Багдановіч
Наш край не абдзелены літаратурнымі талентамі. Побач з намі жывуць і працуюць дзіўныя людзі — паэты, пісьменнікі. Яны вучаць нас ганарыцца сваёй Радзімай, прыгажосцю сваіх мясцін, вядуць да думкі аб тым, што таленты нараджаюцца, жывуць і ствараюць геніяльныя творы не толькі ў сталіцы, але і ў самых аддаленых кутках нашай краіны. Менавіта такім таленавітым чалавекам з’яўляецца наша зямлячка — Лёля Уладзіміраўна Багдановіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аб яе жыцці і творчасці распавядае інфармацыйны электронны рэсурс «Паэзія сэрца, казкі душы. Лёля Багдановіч». Назва гэтага рэсурсу цалкам адлюстроўвае сутнасць яе літаратурнага свету, дзе шчырае паэтычнае слова спалучаецца з чароўнасцю і мудрасцю казачных сюжэтаў. Лёля Багдановіч — аўтар, чые творы абуджаюць у чытачах дабрыню, любоў да роднага краю і глыбокія развагі пра чалавечыя каштоўнасці. Яе паэзія кранае куточкі душы, а казкі аднолькава захапляюць як маленькіх, так і дарослых чытачоў.
Мэта рэсурса — сабраць, сістэматызаваць і захаваць літаратурную спадчыну пісьменніцы, зрабіўшы яе даступнай для ўсіх аматараў прыгожага пісьменства
Што вы знойдзеце ў базе дадзеных:
• Біяграфічныя матэрыялы: звесткі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы;
• Бібліяграфію: спіс выдадзеных кніг, калектыўных зборнікаў, асобныя вершы і казкі, надрукаваныя ў перыядычных выданнях;
• Артыкулы літаратуразнаўцаў і водгукі крытыкаў на творы аўтаркі;
• Фотаархіў жыцця і творчасці Лёлі Багдановіч;
Запрашаем вас у падарожжа па старонках твораў Лёлі Багдановіч, дзе кожны радок напоўнены святлом,
а кожная казка адкрывае дзверы ў свет сапраўдных цудаў!