Давайце на хвілінку перанясемся ў "беларускую хатку", якая некалі напамінала нам сялянскую, бо
Усе мы з хат,
Усе мы з цішыні,
З бабуліных, дзядуліных далоняў.
(З "Народнага жыцця слова")
Куток “Этнаграфіі і быту” быў створаны з мэтай адраджэння роднай мовы, культуры, абрадаў, нацыянальных традыцый, прывіцця падрастаючаму пакаленню цікавасці і павагі да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, выхавання пачуцця патрыятызму і нацыянальнай годнасці.
У гэтай экспазіцыі сабраны прылады працы і прадметы побыту сялян: саха, барана, сярпы, косы, ланцуг для обмола збожжа, веялка для ачысткі збожжа, жорны, жлукціць для мыцця бялізны, бочачку для пітной вады, сталюга для вырабу абручоў, кубел. Ёсць і прылады працы для апрацоўкі лёну: Церніца, балбатуны, грабёнка, прасніца, калаўрот і матавіла.
Вясковая хата багатая прадметамі побыту: вісіць дзіцячая калыска, у куце стаіць дзіцячая ложачак, з правай стараны ў доме знаходзіўся Чырвоны кут, дзе па звычаю здзяйсняліся штодзённыя малітвы.
Чырвоны кут быў самым ганаровым месцам у доме. Тут адзначаліся ўсе значныя падзеі сямейнага жыцця, тут жа знаходзіўся стол. Сям'і сялянскія былі вялікімі. Для вялікай сям'і патрабаваўся стол немалых памераў.
У музеі на стале, накрытым абрусам, стаяць гляки, збаны, самавары, міскі, ляжаць драўляныя лыжкі і відэльцы.
У доўгія зімовыя вечары пры святле лучыны мужчыны выраблялі для сям'і абутак, займаліся сталярнай і ганчарнай справай.
Печ іграла ў доме галоўную ролю, даўней нават прымаўка была: «скакаць ад печкі», г.зн. пачаць з галоўнага. Жанчыны рыхтавалі ежу, хтосьці праў, а хтосьці ткаў. Для асвятлення выкарыстоўвалі лучнік.
Таму ў музеі належнае месца займаюць такія прадметы, як вырабы, вытканыя на простым ткацкім станку (нацыянальныя мужчынскі і жаночы касцюмы, посцілкі, ручнікі і г.д.), маюцца прылады ткацтва: балбатуны, ткацкі станок.
Усе гэтыя прадметы і шмат іншых рэчаў, якія выкарыстоўвалі ў сваім штодзённым жыцці сяляне, прадстаўленыя ў музеі ў шырокім аспекце.