В деревне Ходоровцы за Лебедой – рекой
Есть школа любимая наша с тобой.
Спешат спозаранку сюда ребятишки,
Несут в своих ранцах тетрадки и книжки.
Сюда, в страну знаний, лежит их дорога.
А школьный музей им сегодня в подмогу.
Музейный урок – он полон чудес,
Дает он к учебе большой интерес.
Все начинается с истоков:
С закладки камня, первого звонка,
С директора, и с первого урока,
И в класс вошедшего ученика.
Пры панскай Польшчы на тэрыторыі Ходараўскай сельскай Рады былі толькі 2 пачатковыя школы: у в. Дзікушкі і ў в. Карпекі.
Ходараўская школа пачала працаваць у верасні 1944 гада. Знаходзілася яна ў прыватнай хаце.
У школе было 4 класа, працавала ў ёй 3 настаўніка: Зубко Антон Іванавіч, Беганская Соф'я Ўладзіміраўна і дырэктар школы Лаврукевіч Іван Іванавіч. Школа працавала ў 2 змены. Навучалася ў ёй 70 навучэнцаў.
У 1949 году быў пабудавана школьны будынак Ходараўской школы (зараз тут знаходзіцца кіраванне КСУП "Ходараўцы - Агра"). Пачатковая школа была ператворана ў сямігадовую. Першы выпуск сямігадовай школы адбыўся ў 1949 -1950 навучальным годзе.
З 1953 гада па 1957 год дырэктарам школы быў Карабіцкі П.Ф. У 1953 - 1954 навучальным годзе ў школе працавала 11 настаўнікаў.
У 1954-1955 навучальным годзе сямігадовая школа ператвараецца ў сярэднюю.
Першы выпуск сярэдняй школы адбыўся ў 1956 - 1957 навучальным годзе. Школу скончыла 19 чалавек. Двое са срэбным медалем: Бяганскі Сяргей Іванавіч і Фіясь Аляксандр Цімафеевіч.
Дырэктарам школы быў Лаўрукевіч Іван Іванавіч.
Ў гэтым навучальным годзе школу наведвала 262 вучня. 20 з іх пражывалі ў школьным інтэрнаце. Настаўніцкі калектыў складаўся з 21 педагога, 11 з якіх мелі вышэйшую адукацыю.
Удзельнічаючы ў раённых алімпіядах, дзеці занялі першае месца па біялогіі, трэцяе па фізіцы і матэматыцы, чацвёртае па хіміі.
Атрад срэбных медалістаў папоўнілі Яблонскі Генадзь і Сталярчук Анатоль.
Напачатку 1967 - 1968 навучальнага года школу наведвала 302 вучня.
З 1982 гадзе школу ўзначальваў Юшкевіч Генрых Францавіч. Ідэя арганізаваць пры школе музей прыналежала менавіта яму. Шматлікае ў гэтай школе было зроблена менавіта яго рукамі. Яго самаадданая праца была па заслугах адзначана, калі яму было прысвоена званне Выдатнік народнай асветы СССР.
З 2009 гада школа носіць назву ДУА"Ходараўскі навучальна -педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа".
Сёння ў ёй навучаецца 75 школьнікаў, працуе 26 настаўнікаў.