Экспазіцыя распавядае пра жыхароў вёскі Ходараўцы, якія змагаліся ў радах Чырвонай Арміі, у партызанскіх атрадах у гады Вялікай Айчыннай вайны. Захоўваюцца ў музеі перададзеныя ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны сведчанні вайны: лісты, падзякі, ваенныя білеты, успаміны. У экспазіцыі прадстаўлена мноства прадметаў ваеннага часу: салдацкая каска, рамяні, асколак гранты, рэчмяшок, кацялок, пляшкі, пілотка, кулі.