План дзеяння


1. Сфармуйце адну каманду ад класа.

2. Вызначце, якую ролю будзе выконваць кожны ў камандзе. Глядзіце ніжэй "Ролі".

3. Выканайце заданні, што адпавядаюць вашай ролі.

4. Уявіце вынікі працы сваёй каманды ў выглядзе вынікаў праекта. Гэта можа быць рэкламны плакат, відэаролік, мультымедыйная прэзентацыя, электронная кніга рэцэптаў.

Будзем ўдзячны, калі каманды паспрабуюць і іншыя варыянты ўяўлення вынікаў.

5. Правядзіце абарону свайго праекта на справаздачнай імпрэзе "Dranik-fest".


Ролі: гісторыкі, біёлагі, літаратуразнаўцы, тэхнолагі, кухары, дызайнеры


Парадак працы:

Гісторыкі вывучаюць гісторыю дранікаў, страў з цёртай бульбы.

Біёлагі вывучаюць харчовыя каштоўнасці гатункаў бульбы, якую вырошчваюць у Беларусі.

Літаратуразнаўцы вывучаюць літаратурныя творы, у якіх згадваюцца дранікі, стравы з цёртай бульбы.

Тэхнолагі вывучаюць рэцэптуру гатавання дранікаў, страў з цёртай бульбы.

Кухары вывучаюць падрыхтаваныя тэхнолагамі тэхналагічныя карты па прыгатаванню дранікаў.

Дызайнеры займаюцца афармленнем візітоўкі каманды і вынікаў праекта.


Запоўніце анкету ўдзельніка вэб-квэста.