Гэта цікава

Хочаце даведацца, як вызначыць у клубні бульбы узровень крухмалу?

Тады скарыстайцеся парадамі экспертаў шоу «Все буде смачно».

21 сакавіка 2015 г. у панскім маёнтку «Сула» каля Мінска спяклі гіганцкі дранік. Гэта самы вялікі дранік у Беларусі. Дыяметр драніка — больш за два метры. Сведкамі рэкорду сталі шматлікія гледачы. Кожны жадаючы змог паспрабаваць кавалачак гістарычнага драніка.

Для гатавання скарысталі 76кг бульбы, 4кг цыбулі, 60 яек, 5кг мукі, 10 літраў алею, 5 літраў смятаны і 350гр солі.

Асноўная выпечка адбывалася на вуглях. Над дранікам працавалі шэсць чалавек — працаўнікі рэстарана панскага маёнткА «Сула».

Фота можна паглядзець тут



22 мая 2016 г. у Карчме "Будзьма" (г. Гомель, Прывакзальная, 3) быў выраблены 2 500 000-ы дранік. Крыніца: http://budzma-korchma.by/news/2-500-000-yj-dranik/

Дранікі падгарадзенскія

(рэцэпт Яніны Цеханюк, Брындзішкі, Гарадзенскі павет)

10 вялікіх бульбін

1 шклянка густой кіслай смятаны

2 яйкі

Соль, перац паводле смаку

Сала або алей для смажання

Бульбу аблупіць, вымыць, пацерці на тарцы. Перакласці таркаваную масу на сіта, выкладзенае марляй, даць сцячы ў падстаўлены посуд. Смятану змяшаць з 2 жаўткамі, дадаць да асушанай таркаванай масы, дадаць ападак, які ўтварыўся ў посудзе з вадкасцю, дадаць шчыпотку перца, добра перамяшаць. Збіць бялкі ў шчыльную пену, дадаць у цеста, пасаліць. Сухую патэльню з тоўстым дном моцна разагрэць на агні, дно пашмараваць кавалкам сала, уліць цеста, каб пакрыла ўсю паверхнасць патэльні, таўшчынёй крыху большай за наліснікі, смажыць з абедзвюх бакоў да залацістага колеру. Гатовыя блінцы складаць на талерку і трымаць у цяпле, пакуль не засмажацца ўсе. Падаваць на паўміску, складзеныя ў вялікую «піраміду», з «памочкай» або проста з кіслай, крыху падсоленай смятанай. Традыцыйна, пры ядзенні не карыстаюцца нажом.


ЗА 25 кіламетраЎ ад Мінска, у Ракаве, беларускі роупджампер Мікалай Гласоўскі (з экстрэмальнага клуба R.E.T.) здзейсніў трук з нацыянальным каларытам - скок з 25-мятровай вышкі, апусціўшы дранік у смятану.

ДРАНІКІ
музыка: І. Палівода 
словы: П.Макаль
сола: В.Скаражонак  
На Беларусі бульба не звадзецца,
А беларусу бульба не прыесца,
Скажу вам,браццы,гэта не сакрэт,
Мне бульба замяняе нават хлеб;
Сярод дзесяткаў страў,вы мне паверце,
Ёсць самая смачнейшая на свеце,
За свята лічыць кожны беларус,
калі ў ранку ставяць на абрус;
Прыпеў:
Дранікі духмяныя,дранікі крамяныя,
Дранікі бульбяныя - любата,
Дранікі са шкваркамі, дранікі з паджаркамі,
Дранікі-сапраўдная смаката;
Якая б не нахлынула навала,
Я пражыву без солі і без сала,
Але павінен шчыра вам сказаць:
Я не змагу без бульбы існаваць!
Прыпеў.
На Беларусі бульба не звадзецца,
А беларусу бульба не прыесца, 
Ня буду я тужыць і сумаваць,
Пакуль у печы дранікі шкварчаць;
Прыпеў 2 разы.

Крыніца

Драники

Драники – это блины, которым нет цены.

Я ем их утром, днём, вечером, ночью,

И я уверена, что никогда не смогу поставить точку!.

В них входит почти всё самое полезное.

Такое вкусное блюдо! Честно.

Они делаются из картошки.

Добавляем яйцо, мяса две ложки.

Ты, думаешь, сидишь на ПП блатном?

Ясно, забудь номер мой!

Их не надо варить, их нужно пожарить,

И в рот со сметаной отправить!

Дарья Красько ,

Полина Подосиновик