Дранікі духмяныя, дранікі крамяныя,

Дранікі бульбяныя любата,

Дранікі са шкваркамі, дранікі з паджаркамі,

Дранікі - сапраўдная смаката.

Пятрусь Макаль

Дранікі – адна з любімых страў беларускай кухні.

І хоць дранікі па падобных рэцэптах гатуюць у розных краінах свету, беларускія дранікі заваявалі папулярнасць дзякуючы адменнаму густу, нацыянальным кулінарным сакрэтам і ўласцівасцям беларускай бульбы.

Унікальнасць беларускай бульбы – у яго выдатных кулінарных якасцях і высокім утрыманні крухмалу, што робіць стравы асабліва смачнымі.


Ці ведаеце вы гісторыю дранікаў?

Ці ведаеце вы класічны рэцэпт гатавання беларускіх дранікаў?

Ці ведаеце вы, у якіх кухнях свету існуюць дранікі?

Ці зможаце вы самі згатаваць дранікі?


На гэтыя пытанні вы сможаце адказаць падчас вандроўкі па прасторы вэб-праекта "Dranik-kvest".

Запрашаем у цудоўны свет дранікаў!



Аўтар праекта: Шрэйдзер Святлана Уладзіміраўна, настаўнік працоўнага навучання.

Кантакты:

e-mail: svetlanashreyder@gmail.com