Паспяхова выкананыя заданні на папярэдніх этапах прывялі вас да наступных выпрабаванняў. На пятым этапе вам неабходна вярнуць у краіну «Просты сказ» той даданы член сказа, што ёсць у словазлучэнні «сіні шарык»!
Выконваючы заданне будзьце ўважлівыя ў запісе інфармацыі. Напрыклад, пасля таго, як вы выпішаце патрэбнае слова, вам неабходна ўказаць часціну мовы і форму, у якой слова ўжыта: «белая - прыметнік, у форме адз.л., ж.р., Н.скл.».
І ведайце: выканалі заданне правільна - атрымалі кодавае слова!
Жадаю поспехаў!
Карысная інфармацыя!