Вучэбны вэб-квэст
НАВІНЫ
Вітаю ўсіх, хто зарэгістраваўся на вэб-квэст!
Зарэгістравалася нас 19 чалавек - студэнты 3 курса спецыяльнасці "Пачатковая адукацы"!
Са складзеных вамі пажаданняў атрымалася вось такое сардэчнае воблака слоў!
Прывітанне!
Рада ўсім паведаміць, што
з 5 па 8 снежня 2022 года
ў межах Зімовага фестывалю Купалаўскіх праектаў у кожнага, хто жадае, ёсць магчымасць прайсці адукацыйны вэб-квэст "Дапамажыце краіне "Просты сказ" стаць развітай!"
Калі цікава, то, калі ласка, рэгіструемся і ўдзельнічаем!
Вітаю вас,
паважаныя ўдзельнікі апрабацыі вэб-квэста!
На апрабацыю вэб-квэста зарэгістраваўся 31 чалавек: 3 педагогі; 28 студэнтаў.
Сваю работу ў Табліцы перамяшчэння па вэб-квэсце "Дапамажыце краіне "Просты сказ" стаць развітай" сталі рэгістраваць 30 чалавек.
Апрабацыя квэста «Дапамажыце краіне «Просты сказ» стаць развітай» завершана.
Усім фіналістам выдадзены дыпломы.
Выкарыстанне вэб-квэста плануецца пастаянна.
Да ўдзелу ў вэб-квэсце будуць запрошаны вучні алмпіядных груп устаноў сярэдняй адукацыі, студэнты філалагічнага факультэта, а таксама студэнты спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя".
Выказваю словы шчырай падзякі
Ніне Пятроўне Макаравай, цьютару каманды "Універсум"
Наталіі Браняславаўне Шэшко, стажору каманды "Універсум"
Леаніду Часлававічу Шафарэвічу, эксперту вэб-квэста
а таксама ўсім удзельнікам апрабацыі за плённую працу, каштоўныя заўвагі і прапановыі, высокую ацэнку распрацаванага вэб-квэста!
Справаздачу аб апрабацыі вэб-квэста чытайце тут.