Мэта - дапамагчы студэнтам засвоіць тыпы даданых членаў сказа, спосабы і сродкі іх выражэння (кантралюемая самастойная работа па тэме "Даданыя члены сказа").
Задачы:
1. Навучыцца адрозніваць даданыя члены сказа ад галоўных.
2. Умець вызначаць:
- дапаўненне, яго тыпы і сродкі выражэння.
- азначэнне, яго тыпы і сродкі выражэння.
- акалічнасць, яе тыпы і сродкі выражэння.
- прыдатак, яго тыпы і сродкі выражэння.
Прадметная галіна: беларуская мова.
Міжпрадметыя сувязі: руская мова, методыка выкладання беларускай мовы
Студэнты 3 курса педагагічных спецыяльнасцей.
Жылі-былі у краіне "Просты сказ" даданыя члены сказа: Дапаўненне, Азначэнне, Акаклічнасць і Прыдатак. Калі хто звяртаўся ў краіну, то ўсё пытаўся: "Хто? Што? Што робіць?" І на гэты зварот выходзілі Дзейнік і Выказнік. А пра іх ніхто і не ўспамінаў. А калі і ўзгадваў, то з памылкамі ставіў пытанні, блытаў і не мог адрозніць па тыпах. Пакрыўдзіліся даданыя члены сказа сабраліся разам і Акалічнасць сказала: "А давайце з вамі пакінем гэту краіну! Няхай яна будзе неразвітай!" Так і вырашылі: сабралі свае рэчы і пайшлі прэч!
Размежававанне галоўных і даданых членаў сказа.
Практыкаванне "Пазлы"
Прыдзеяслоўныя дапаўненні: тыпы і сродкі выражэння.
Практыкаванне "Знйдзі пару"
Прыйменныя дапаўненні: спосабы і сродкі выражэння.
Практыкаванне "Сарціроўка малюнкаў"
Прыадвербіяльныя дапаўненні спосабы і сродкі выражэння.
Практыкаванне "Устаўце прапушчаныя словы"
ЭТАП 5. ВЕРНЕМ «СІНІ ШАРЫК».
Дапасаваныя азначэнні спосабы і сродкі іх выражэння.
Практыкаванне "Уставіць прапушчаныя словы"
ЭТАП 6. ПАПРОСІМ ВЯРНУЦЦА «ПІРАЖКІ З ЛІМОНАМ».
Недапасаваныя азначэнні спосабы і сродкі іх выражэння.
Практыкаванне "Храналагічная лінейка"
ЭТАП 7. «ДЗЕ? КАЛІ? ЧАМУ? З ЯКОЙ МЭТАЙ?»
Акалічнасці месца, часу, прычыны, мэты.
Практыкаванне "Віктарына"
ЭТАП 8. «ЯК? ДА ЯКОЙ МЕРЫ І СТУПЕНІ? ПРЫ ЯКОЙ УМОВЕ? НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ШТО? »
Акалічнасці спосабу дзеяння, меры і ступені, умовы і ўступкі.
Практыкаванне "Хто хоча стаць мільянерам"
ЭТАП 9. ДЗЕ «ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА»?
Прыдатак як разнавіднасць недапасаванага азначэння.
Практыкаванне "Крыжаванка"
ЭТАП 10. «Вяртанне да дому »
Даданыя члены сказа.
Практыкаванне "Крыжаванка"
ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП
Даданыя члены сказа.
Практыкаванне "Крыжаванка"
Удзельнікі вэб-квэста павінны:
Ведаць: структурныя адзінкі простага сказа; спосабы і сродкі выражэння даданых членаў сказа.
Умець характарызаваць: даданыя члены сказа і вызначаць асаблівасці іх функцыянавання і ўжывання ў параўнанні з рускай (англійскай) мовай.
Валодаць навыкамі: вылучэння са сказа даданых членаў сказа; поўнага сінтаксічнага разбору простага сказа; валодання вуснай і пісьмовай формамі літаратурнай мовы; карыстацца моўнымі сродкамі беларускай мовы ў практычнай дзейнасці, а таксама выбіраць і абгрунтоўваць тэму праекта; падбіраць неабходную інфармацыю для рэалізацыі праекта; прапрацоўваць структуру сумеснай дзейнасці ўдзельнікаў; афармляць вынікі праектнай дзейнасці.
Абсталяванне
Планшэт, ноутбук або камп’ютар.
Праграмнае забеспячэнне
Аперацыйная сістэма Windows 10, праграмы для: кіравання файламі, апрацоўкі тэкстаў, стварэння прэзентацый; кліенцкія праграмы электроннай пошты (e-mail); магчымасць выхаду ў Інтэрнет.
Матэрыялы на друкаванай аснове
Падручнікі і дапаможнікі, якія ўтрымліваюць неабходны матэрыял (тэарэтычны і практычны) па тэме «Даданыя члены сказа».
Іншыя прыналежнасці, калі неабходна
Неабходнасць у іншых прыналежнасцях можа ўзнікнуць у працэсе праходжання вэб-квэста. На дадзеным этапе мы не можам гэтага прадугледзець.
Інфармацыйныя крыніцы ў Інтэрнэце
Паколькі мы толькі распрацоўваем праект, то плануем, што спасылкі на інфармацыйныя крыніцы, будуць з'яўляцца падчас напісання праекта.
Web-сервісы
Лапкоўская Алена Мікалаеўна
Вітаю Вас, паважаныя ўдзельнікі вэб-квэста!
Я ўпершыню стварыла адукацыйны вэб-квэст. Буду спадзявацца, што вам спадабаецца тое, што я тут прыдумала. Поспехаў!