Паважаныя ўдзельнікі вэб-квэста, спадзяюся, што прыгоды па пошуку даданых членаў сказа вам падабаюцца! Вы ўжо атрымалі тры кодавыя словы, а гэта значыць, што самы час адправіцца за чацвёртым словам!
Заданне, якое вам зараз неабходна будзе выканаць, складаецца з двух частак: 1) успомніць тэорыю і ўставіць прапушчаныя словы ў тэксце; 2) паказаць веданне тэорыі на практыцы і для слоў, што ў дужках, вызначыць, якім членам сказа гэта слова зяўляецца і якой часцінай мовы выражана. Напрыклад: Весела (ад спеваў) прыадвербіяльнае дапаўненне, назоўнік з прыназоўнікам было ў класе - дзеці віншавалі настаўніцу са святам.
Будзьце ўважлівыя ў выкананні задання, не забывайце пра знакі прыпынку!
Выканаеце заданне правільна - атрымаеце фразу з кодавым словам!
Жадаю поспехаў!
Карысная інфармацыя!