СЕРП
Прылада для ўборкі збожжавых
культур. Вядомы з глыбокай старажытнасці.
На Беларусі бытавалі сярпы паўкруглыя і
падоўжаныя. Паўкруглым жаць было лягчэй.
Перад жнівом серп зазубрывалі, тачылі.
Кожная жняя мела свой серп, які захоўвала ў
сухім месцы. У наш час серпам жнуць першы
сноп у чаc зажынак
КАРЭЦ
Коўш для вады (карэц), так называлі драўляную пасудзіну з ручкай для зачэрпвання і піцця вады, квасу, саладухі, бярозавага ці кляновага соку
Прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. На Беларусі вядомы два тыпы: стаяк і ляжак. Абодва мелі кола, педаль.
На Беларусі з’явіліся ў 16 стагоддзі. Прадзільны апарат складаўся са стрыжня і
размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калёсікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам
Прылада для намотвання нітак на цэўкі, складаецца з двух брускоў, валіка, махавага кола, размешчанага бліжэй да аднаго канца валіка і скрыні. З процілеглага боку ў валік устаўлены металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка. Вярчэнне дасягалася хуткімі рытмічнымі ўдарамі рукі па валіку
Ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў
Ткацкая прылада для пракідання ўтку ў працэсе ткання (па знешняму выгляду нагадвае мініяцюрны човен). Вядомы дзве разнавіднасці чаўнака - з донцам і полы. Акрамя лодкападобных былі і вілкападобныя (дошчачка з дзвюма выемкамі на канцах), якія служылі для вырабу падвойных дываноў
МАТАВІЛА
Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі
Прадаўгаватая пасудзіна, выдзеўбанная з дрэва або збітая з дошак. Выкарыстоўваецца звычайна для кармлення і вадапою жывёлы
Металічны прыбор для кіпячэння вады з награвальнай трубой у сярэдзіне
Посуд для прыгатавання ежы ў печы, гаршчок
Ганчарны выраб. Гліняная пасудзіна з 2-х ці 3-х гаршкоў (зрэдку і сальніцы) аднолькавага ці рознага памеру, змацаваных ручкай (да гаршкоў рабіліся накрыўкі). У спарышах насілі ежу на поле ў сенакос ці жніво
Пасудзіна для збівання масла. Найчасцей — вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, a да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі ці крыжавіну. Такой жа формы маслабойку выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі
Драўляная прылада для мацавання кудзелі ў час прадзення воўны, льна, лянькі. Вядомы чатыры асноўныя тыпы: лапатападобная, прасніца-грэбень, прасніца-вілы, прасніца-кій. На Беларусі найбольш пашыраны лапатападобная і прасніца-грэбень
Пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім абівалі лён. Спачатку абівалі ільняныя галоўкі, з якіх потым рабілі ільняное масла
Такі прас награваўся бярозавым вуголлем, верх яго адчыняўся, як карабок, і вугалькі засыпалі ўнутр. У бакавых сценках былі адтуліны для паляпшэння цягі. Такі прас называўся “духавы”, бо яго патрэбна было ўвесь час раздуваць. Але прыбор меў істотны недахоп – моцна капціў, выдзяляў угарны газ і гарэлы пах. Цікава, што апошні вугальны прас выпусціў у 1974-м Лідсельмаш
Рубель — драўляная дошка з высечанымі папярочнымі жалабкамі для катання бялізны, накаткі скур. Прадмет хатняга ўжытку выкарыстоўваўся для выбівання (мыцця) і прасавання бялізны. Аджатую ўручную бялізну, намотвалі на валік або качалку і раскочвалі рубелем
Ложак для немаўляці, старадаўнія віды традыцыйнай народнай мэблі, прызначаныя для калыхання дзіцяці, адрозніваліся канструкцыйна і паводле спосабаў калыхання
Станок для першаснай ачысткі лёнавалакна ад кастрыцы. Станок уяўляе сабой дзве вертыкальныя стойкі з умацаванымі паміж імі гарызантальнымі рэйкамі. На верхняй рэйцы прымацаваны драўляны “нож”, з дапамогай якога ачышчалі льновалакно
Ёмістасць для захоўвання і пераноскі сыпучых прадуктаў (збожжа, мукі, круп, гароху і інш.), сплеценая з лубу, саломы, лазы. Лакальныя назвы шыян, карабан, саламянік. Вышыня 40 – 110, дыяметр 35 – 70 см. Круглыя ці авальныя корабы пераважна мелі канфігурацыю збанка, бочкі, гаршка, часта іх рабілі з вечкам; падстаўкай служылі адно ці два саламяныя звёны або лазовы прут. Мелі добрую вентыляцыю, таму ў іх нядрэнна захоўваліся прадукты. Карабы вылучаюцца разнастайнасцю форм, прыроднай прыгажосцю матэрыялу
Гаспадарчая прылада для адсеву адходаў i ачышчэння мукi. У народнай культуры славян рэшата сiмвалiзавала багацце i пладаноснасць, ачышчэнне, такiя рысы чалавека як сумленне i пранiклiвасць. Рэшата маглi выкарыстоўваць у самых разнастайных абрадах і рытуалах. Лiчылася, што вада, прапушчаная праз рэшата, набывае магiчныя здольнасцi. Калi дзiця моцна плакала, яго мылi вадой, рапушчанай
праз рэшата. Карову пасля ацёлу, а таксама цяля палiвалi прапушчанай праз рэшата вадой
Калодка для надання формы абутку, зробленая з суцэльнага кавалка дрэва ў форме ступні
Традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы. Магла выкарыстоўвацца і для іншых мэт. Высокая, з ножкай-п’едэсталам. Зробленая з тоўстага суцэльнага кавалка дуба, у якім выдзеўбана конусападобная выемка. Зерне перад апрацоўкай сушылі, а ў працэсе таўчэння, для лепшага аддзялення шалупіння, яго змочвалі вадой. Стоўчаныя крупы прасявалі на рэшаце ці ачышчалі пры дапамозе апалушак