За час існавання ў музеі праведзена больш за тысячу экскурсій. Тут пабывала каля 46 тысяч чалавек, у тым ліку госці з Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Бельгіі, Галандыі, Амерыкі. Наведваюць музей родныя, сваякі паэта, вучні школ, каледжаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў горада Гродна, настаўнікі школ, работнікі бібліятэк, госці Скідзеля і Гродзенскага раёна. На базе музея праводзяцца разнастайныя раённыя, абласныя і рэспубліканскія семінары
Па традыцыі ўсе навучэнцы новага набору нашай установы адукацыі наведваюць музей, каб больш даведацца пра гістарычнае мінулае нашага краю, побыт, культуру беларускага народа
У лістападзе 2012 года ў вёсцы Баброўня ўстаноўлены памятны знак “Славутыя сыны з Баброўні” (Міхась Васілёк і Макар Краўцоў). Краўцоў – сапраўднае імя Макар Мацвеевіч Касцевіч – дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Паэт, перакладчык.
Напярэдадні Дня памяці Міхася Васілька кожны год валанцёры атрада "ДОБРАЕ СЭРЦА" ўстановы адукацыі "Скідзельскі дзяржаўны каледж" прымаюць актыўны ўдзел у акцыі "Чысты помнік"
У нашым музеі...