Ручнік — маркіраваная арнаментам, колерам і іншымі сродкамі выразнасці тканіна, якая выконвае важныя рытуальна-сімвалічныя функцыі ў абрадах; кавалак палатна для ўтылітарнага выкарыстання. Па прызначэнні ручнікі бываюць: утылітарна-бытавыя; абрадавыя (радзінна-хрэсьбінныя, вясельныя, пахавальныя); рытуальныя (штодзённыя); аброчныя; святочна-дэкаратыўныя
УЦІРКА (УЦІРАЧ), УЦІРАЛЬНІК
Асноўная служба выціральніка заключалася ў выціранні рук і твару пасля ўмывання. Прычым на патрэбу сям’і выдзяляўся толькі адзін ручнік, які звычайна вісеў пасярэдзіне сцяны. Выглядаў ён усюды аднатыпна: не надта доўгі (каля 1,5метра), вытканы палатняным, а часцей саржавым перапляценнем, канцы ўпрыгожваліся палоскамі натыкання, а часцей аздабляліся карункамі, плеценымі з нітак асновы
СКАРАЧ (ТРАПКАЧ, ПАЦІРАЧ)
Скарач (трапкач, пацірач) – маленькі, квадратнай ці падоўжанай формы, неад’емнай прыналежнасцю якога былі доўгія махры, часам акуратна спавітыя прыгожымі шнурамі-кутасамі.Скарачы ніколі не ткаліся асобным вырабам, а адразаліся ад простага ці ўзорыстага палатна. Яны ўжываліся для выцірання посуду, рук,а пругка сплеценымі кутасамі іх, па сведчанні старажылаў, білі дзяцей.Галоўная функцыя скарача перанос керамічнага посуду з ежай. Сабраныя вакол пасудзіны доўгія махры ўтваралі трывалую ручку, што дазваляла зручна пераносіць палявыя гаршкі з хаты на сенажаць ці жніво
Відазмененай формай ручніка быў і надзежнік - палатняная накрыўка для дзяжы. Яго таксама выкарыстоўвалі на ўрачыстым паднашэнні хлеба-солі, караваю
РУЧНІКІ-НАБОЖНІКІ
Вядомыя назвы –“набразнік”, “накутнік”,”платок”, “багавік”. Адметныя рысы яго – выразная дэкаратыўнасць і пэўная даўжыня, якая вар’іравалася ад двух да пяці метраў у залежнасці ад памераў бажніцы і колькасці абразоў. Найпрыгажэйшыя сярод іншых відаў ручнікоў, набожнікі, адрозніваліся паміж сабой характарам свайго дэкору. Больш сціплыя прызначаліся для штодзённага побыту і надавалі будзённы выгляд інтэр’еру хаты. Ручніку-набожніку, як прадмету сакральнаму, было вызначана ў доме сталае месца – у чырвоным куце, на покуці
Шыpoкa выкapыcтoўвaліся pyчнiкі y вяceльныx aбpaдax. Пaдpыxтaвaныя ў якacцi пaдapyнкaў pyчнiкi з’яўлялicя лeпшым дoкaзaм здoльнacцi нявecты ткaць i aпpaнaць cям’ю. Не меней сарака ручнікоў неабходна было прызапасіць да вяселля.
Вышывала маці … У руках,
Як вясёлкі ніткі мільгацелі.
Клаліся на белых ручніках
Роднай нівы фарбы і адценні.
Расцвіталі ружы і ляны
У непаўторных веснавых узорах,
Упляталіся напевы, сны,
Промні сонца і далёкіх зорак...
ПАХАВАЛЬНЫ РУЧНІК
Пахавальны ручнік пераважна выкарыстоўваўся і выкарыстоўваецца ў пахавальным абрадзе. У народзе ручнік успрымаецца менавіта як кладачка паміж гэтым і тым светам. Даўней меў ярка выражаныя адметнасці праз арнамент. Пераважаў менавіта геаметрычны ў выглядзе вузкай палоскі чырвонага колеру. Чырвоны колер - сімвал жыцця. Шырыня паласы – як своеасаблівае паведамленне пра заканчэнне жыццёвай дарогі
ПАДУЗОРНІК
Пасцельная прыналежнасць, якой абшываецца край прасціны, пакрывала. Баваўняны выраб, выгафтаваны ўручную, прамавугольнай формы. Узор вырабу складаецца з геаметрычнага і расліннага арнаменту, размешчанага ўнізе тканіны
Ажурна–сеткавы выраб без тканай асновы, у якім узор утвараецца перапляценнем белых баваўняных нітак. Вызначаецца тонкасцю, лёгкасцю, узорыстасцю. Паводле тэхнікі выканання — ручны (вязаны кручком), з геаметрычным арнаментам. Зубчастыя карункі выкарыстоўваліся для аздаблення пасцельнай бялізны
Тканае рознакаляровае палатно, якое выкарыстоўвалася для засцілання падлогі. Ільняны выраб прамавугольнай формы. Палавікі ўпрыгожвалі інтэр’ер хатніх пакояў
Вышываны на баваўнянай тканіне выраб, які прызначаны для ўпрыгожвання жылога інтэр’ера
Лёгкая саматканая коўдра або прасціна, якой накрываюцца ці засцілаюць ложак, посцілку вешаюць на сцяну для ўпрыгожвання інтэр’ера сялянскай хаты. Посцілкай засцілалі выязныя сані і вазкі, клалі маладым пад ногі ў час благаславення іх у вясельным абрадзе, лічылі важнай часткай пасагу маладой
Шчыльны тканы выраб з пражы рознага роду, які ўжываецца для пакрыцця падлог, сцен, часам іншых паверхняў у памяшканні (сталоў, канап і г.д.) у дэкаратыўных ці ўцяпляльных мэтах
На сённяшні дзень музейная калекцыя налічвае за сем дзясяткаў ручнікоў. Кожны з іх вылучаецца сваёй адметнасцю