Месяц за месяцам

СТУДЗЕНЬ

Ходзіць студзень, студзіць студзень

Ходзіць студзень,

Студзіць студзень,

Цэлы месяц холад будзе.

Вецер зябкі шуміць,

А мароз яшчэ й трашчыць.

А. Дзеружынскі


Студзень студзіць-буры будзіць


Этымалогія назвы

Сама назва першага месяца года красамоўна гаворыць пра яго характар: студзень - значыць сцюдзёны. У гэты час на зямлю прыходзілі моцныя халады.

Народныя прыкметы месяца

Студзень - году пачатак, а зіме - палавіна.

Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць.

Студзень пагодны - будзе год плодны.

Калі студзень імглісты - мокры год, калі халодны - позняя вясна і халоднае лета.

Люты

У футра цёплае адзеты,

У валёнкі белыя абуты,

Ішоў, сваёй хадой сагрэты,

Дрымучым лесам месяц люты.

Стаяла ночка, пёк мароз,

Парыпваў лёгка светлы снег.

А на плячах вандроўнік нёс

Вялізны поўны белы мех...

В.Жуковіч


ЛЮТЫ сцюжамі лютуе -

ад вясны снягі вартуе.

Этымалогія назвы

"Пытаецца люты, ці добра ногі абуты", - гаварыла прыказка. І сапраўды, зіма ў гэту пару года звычайна была ў самай сіле, лютавала.


Народныя прыкметы месяца

  • Прыйдзе люты - спытае, як ты абуты.

  • Ад лютага зіма збягае цёмнымі начамі.

  • Завірухі і мяцелі ў лютым адгудзелі.

  • У лютым востры мароз, кароткая зіма.

  • Калі ў лютым вераб’і зашыліся пад стрэхі – чакай у госці белакосую мяцеліцу.

  • Раніца ў лютым хутка займаецца – быць холаду.

  • Светлыя слупы каля сонца ў лютым – да марозу.

  • Калі ў лютым вечаровыя зоркі хутка перагараюць, будзе адліга.

  • У лютым снегапад – да ціхай вясны.

  • Калі ў лютым месяц ясны, ураджай будзе небагаты.

  • Які першы дзень лютага, такое і лета будзе.

  • Моцныя лютаўскія маразы – да гарачага лета.




Сакавік

З сонцам дружыць Сакавік.

Бы мароз.

Куды ён знік?

Сакавік разнёс па хатах

Радасць мамінага свята!

М. Чарняўскі



Адкуль пайшла назва месяца?


Непрыкметна набліжаецца вясна. Маразы і завеі змяняюцца частымі адлігамі. Паветра халоднае і вільготнае. Але сё часцей праясняецца шэрае неба, снег робіцца мокрым і цяжкім. Як ні стараецца мароз, але сілы, як у старога дзеда, з кожным днём застаецца ўсё меней. Яшчэ вакол бялее снег, а са стрэх ужо льюцца капяжы. На адкрытых мясцінах паказваюцца першыя праталіны. У падсіненай вышыні даскава ўсміхаецца сонейка. Варушацца, блішчаць на сонцы, прабіваючыся праз мёрзлую зямлю, раўчукі.


Сонца грэе, прыпякае,

Лёд на рэчцы затрашчаў.

Цёплы вецер павявае,

Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Я. Колас


Пачатак руху соку па ствалах дрэў – першая адзнака абуджэння раслін ад зімовага сну. У Беларусі ён прыпадае на першы месяц вясны. Адсюль і назва – сакавік.

Красавік

Красавік ішоў сялом,

Грэў прасторы ласкаю.

Як махнуў ён рукавом –

Вылецелі ластаўкі.

Беражком ступаў сухім,

Па ярах караскаўся.

Рукавом махнуў другім –

Луг смяецца краскамі.

Закасаўшы рукавы,

Неба ўзняў вясёлкамі.

Рады пушчы, паплавы

Месяцу вясёламу.

Рыгор Барадулін

Адкуль пайшла назва месяца?


Красавік, ён з весняй ласкі

Разбудзіў усюды краскі:

Сон-траву, пралескі, лотаць –

Будзе радасць пчолкам лётаць.

М. Чарняўскі


Хутка крочыць красавік. Абуджаюцца расліны, на дрэвах і кустах пачынаюць набрыняць пупышкі. На праталінах з’яўляецца першая траўка. Прарастае насенне аднагадовых раслін і зацвітаюць ранаквітнеючыя: падбел, блакітныя пралескі, медуніца – і становіцца красавік рознакаляровым! Менавіта з-за багацця кветак і красак атрымаў ён сваё прыгожае імя. Наўкол усё ўсміхаецца – ах, як хораша птушкам спяваецца! Смяецца, усіх запрашае да сябе ў госці вясёлы красавік!

МАЙ (ТРАВЕНЬ) зямлю грэе, а сіверам вее.

Этымалогія назвы

Назва гэтага месяца ў лаціне Maius паходзіць ад імя багіні Маі. Май - таксама назва зеляніны, асабліва ліставых дрэваў. Сучаснай літаратурнай назве месяца "май" адпавядае старабеларуская форма "травень", якая паходзіць ад слова "трава", бо ў гэтым месяцы зямля пакрываецца зеленню.


Народныя прыкметы месяца

Май - жывёлу ў поле пхай.

Май зямлю грэе, а сіверам вее.

Май - валам дай, а сам на печ ўцякай.

Май халодны - год галодны.

Дождж у маі - хлеб будзе і на гультая.

Майская трава галоднага корміць.

Май - і пад кустом рай.

Аўсей — авёс сей





Верасень

Назва месяца паходзіць ад слова "верас" – расліны, якая цвіце ў канцы лета і пачатку восені.


Народныя прыкметы месяца

Халодны верасень, але сыты.

Верасень - з досвіткам дзень.

У верасні і ліст на дрэве не трымаецца.

У верасні адна ягада, дый то горкая рабіна.

Як настане верасень - гаспадарам поўна гумно і кішэнь.

Вepaceнь

Вepaceнь лiчыццa нa кaлeндapы пepшым мecяцaм вoceнi. Сaды i ляcы змяняюць пacтyпoвa cвaю лeтнюю зялёнyю вoпpaткy нa яpкae aceнняe ўбpaннe. Лicцe нa дpэвax з кoжным днём пaчынae жaўцeць, нaбывaючы poзныя кoлepы i aдцeннi. Сяpoд цёмныx зялёныx ялiн i coceн зixaцяць зaлaтым лicцeм бяpoзы, лiпы, клёны, вoльxi. Яpкaй чыpвaнню гapaць тpaпяткiя aciны. У выcoкiм ciнiм нeбe нe чyвaць yжo нaд пoлeм звoнкaгa cпeвy жaвapaнкa. Нe вiдaць y caдax нi бepacцянкi, нi чыжыкa, нi шпaкoў. Дaўнo ўжo нямa гaлacicтaгa caлaўя. Пa кaмeннi кaля pэчкi нe cкaчyць жвaвыя плicкi. Уce гэтыя птyшкi пaляцeлi нa пoўдзeнь, i мы ix нe ўбaчым дa нacтyпнaй вяcны. У вepacнi нoчы cтaнoвяццa xaлoднымi. Рaнiцaй нa тpaвe, нa лicцi xмызнякy зixaцяць бyйныя кpoплi xaлoднaй i чыcтaй pacы. Нaд бaлoтaмi i нaд пaплaвaмi cцeлeццa гycты бeлы тyмaн.

Пaвoдлe В. Вoльcкaгa.


Кастрычнік


Адкуль пайшла назва месяца?


Якраз у гэтым месяцы сяляне калісьці трапалі і часалі каноплі ці лён, ад чаго на зямлю ападала шмат адходаў – кастрыцы. Магчыма, менавіта яна і дала імя сярэдняму "сыну" восені.

Існуе і такое меркаванне, што сваё найменне месяц атрымаў дзякуючы надзвычайна прыгожаму дрэву рабіне. На фоне залатых лістоў бярозы і клёна гронкі рабіны, што аранжава-чырвонымі плямамі раскіданы па лесе, асабліва кідаюцца ў вочы. Здаецца, быццам хтосьці распаліў вялізныя кастры.

Некаторыя ж даследчыкі лічаць, што назва месяца звязана з кастрышчамі на сялянскіх агародах пасля збору ўраджаю, калі спальвалася рознае смецце, сухі бульбоўнік.

Народныя прыкметы

Кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю.

Кастрычнік ні калёс, ні палоз не любіць.

Кастрычнік зямлю беліць, а лес дык залоціць.

Лістапад

Народныя прыкметы і павер'і

Лістапад — вераснёўскі ўнук, кастрычнікаў сын, зіме бацюхна родны.

Прыйшоў лістапад — кармі скацінку, брат.

Лістапад зіме сцежку пракладае.

Лістапад снегу навее — хлеба прыбудзе, а вада разальецца — сена набярэцца.

Лістапад-паўзімнік: мужык з калёсамі развітваецца, у сані перабіраецца.

Лістапад на рабой кабыле ездзіць: то снег, то слата.


Адкуль пайшла назва месяца?

Лістапад – апошні месяц восені. Яго назва гаворыць сама за сябе. Сцюдзёныя паўночныя вятры зрываюць з дрэў апошняе лісце, гоняць яго па зямлі.

Прызначэнне лістапада – злучыць глыбокую восень з устойлівай зімой. У народзе пра гэта кажуць: "У лістападзе восень-жыруха са злосніцай-зімой змагаецца". Таму і імя месяцу паўзімнік. А яшчэ зазімак, бо ў ім здараюцца першыя маразы і лёгкі сняжок. А старажытнае найменне лістапада грудзень утворана ад слова "груда", што азначала 'раз’езджаны, кепскі і замерзлы шлях'. I сапраўды, грудзень то халодным дажджом зямлю залье, то птушак за мора марозам гоніць.



Снежань

Зямлю грудзіць, хаты студзіць,
год канчае, зіму пачынае

Згубілася сонейка

У вышыні,

I сталі

Такімі маленькімі дні.

Адшапацеў,

Адляцеў лістапад.

Сняжком прыцярушыла сцежку

У сад.

Стаіліся сосны ў бары.

Вербалоззе

Дрыжыць сіратліва

Пры першым марозе.

Гасцінна зіму

Сустракае прырода –

Рукою падаць ёй

Да Новага года.

Хоць сонца няма,

А ніхто не ў самоце.

Змяняецца год,

Як цукерка ў роце.

М. Дукса


Пасля маркотных і пахмурных асенніх дзён прыйшоў першы месяц зімы, месяц першых белых сцяжынак.



Снежаньскія прыкметы


  • Ранішняя снежаньская зара хутка гасне – на холад, а калі чырванее – чакай снегападу.

  • Барвова-чырвоная снежаньская вячэрняя зара – да мяцеліцы.

  • Вераб’і дружна зацырыкалі, вароны з дрэва на дрэва чародамі пералятаюць – да адлігі.

  • Чырвонымі ягадамі рабіна красуе – да марознай, снежнай зімы.

  • У снежні вялікі іней, гурбы снегу і глыбока прамерзлая зямля – на добры ўраджай.

  • Месяц свеціць ярка – чакай яснага, марознага дня.

  • Туманнае кола вакол месяца – да адлігі.

  • Калі заспяваў снягір – будзе вецер, а калі з раніцы чуецца ціўканне сініц – маразы ўзмацняцца. Лятаюць і нервова крычаць галкі і вароны – заўтра пойдзе снег. Сарока пад страхой уладкоўваецца, куры хвастом круцяць – будзе завіруха.

  • Пушысты іней – на сухое надвор’е. Калі ноччу іней – днём снегу не будзе. Дровы ў печцы з трэскам гараць – на мароз, а калі сіпяць, дымяць, не загараюцца – на адлігу. Ноччу ціха, а раніцай, праз гадзіну-другую пасля ўзыходу сонца, узнімаецца вецер і мацнее да абеду, а падвечар зноў сціхае – усталюецца яснае, сухое надвор’е. Рыхлы снег на замерзлых вокнах паступова пачаў адтаваць, утварыліся прасветы, праз якія нават бачны прадметы на вуліцы, – заўтра чакай пацяплення.