За парогам - так і знай - Будзе цудаў цераз край.

Загадкі

І крылатых, і дзюбатых

Часта бачым каля хаты

Не акорды і не гамы

У вяршынях дрэў чутны:

Выбівае тэлеграмы

Паштальён лясны

Ноч яна шчыруе:

То пужае, то палюе.

А як сонца гляне,

Дык яе на ложак цягне

Белабокая пляткарка

Скокнула з галіны

І, спяшаючыся, шпарка

Выдае навіны.