Галоўная»Тэарэтычны раздзел»Тэма 5.9. Васіль Хомчанка
Галоўная»Тэарэтычны раздзел»Тэма 5.9. Васіль Хомчанка
Тэма 5.9. Васіль Хомчанка
Васіль Фёдаравіч Хомчанка (1919-1992)
Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1960 г. У 1972-1985 г. – загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Члeн Paды CП Бeлapyci (з 1990), yзнaчaльвaў y ёй кaмiciю пa вяpтaнню cпaдчыны pэпpэcipaвaныx пicьмeннiкaў. Узнaгapoджaны 2 opдэнaмi Aйчыннaй вaйны 2-й cтyпeнi, мeдaлямi, Гaнapoвaй гpaмaтaй Bяpxoўнaгa Caвeтa БCCP [1].
Пытанні
Падумайце, якія факты біяграфіі Васіля Хомчанкі абумовілі яго жыццёвую і аўтарскую пазіцыю. Ахарактарызуйце творчы шлях пісьменніка. Якія факты біяграфіі аўтара леглі ў аснову яго твораў?
У якіх творах Васіля Хомчанкі найбольш поўна адлюстраваны драматычныя моманты яго жыцця?
Ахарактарызуйце пісьменніка як чалавека і грамадзяніна. Чаму мастак слова не абмежаваўся толькі пісьменніцкай дзейнасцю?
Якія творы паэта вам вядомыя за курс сярэдняй школы? Акрэсліце іх тэмы і мастацкія адметнасці.
Карыстаючыся інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце прэзентацыю на тэму “Жыццёвы і творчы шлях Васіля Хомчанкі”.
Вызначце ідэйна-тэматычныя асаблівасці апавяданняў і сродкі мастацкай вобразнасці (эпітэт, выклічнік, памяншальна-ласкальныя суфіксы, ступень параўнання прыметнікаў, клічныя сказы, паўторы і інш.)
Складзіце сінквейн на тэму “Дзіцячыя вобразы ў апавяданнях Васіля Хочанкі”.
Падрыхтуйце пісьмовае разважанне на аснове апавяданняў пісьменніка ў жанры мініяцюры на тэму “Дапамога дарослым – добрая справа”
Складзіце характарыстыку мастацкага вобраза-персанажа Кастуся з апавядання “Білеты ў цырк”. Гл. Дадатак №9
Зрабіце літаратуразнаўчы аналіз апавяданняў (два на выбар навучэнца) па прапанаванай схеме. Гл. Дадатак №7
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы – Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн. : БелЭн, 2003. – Т. 17. – С. 46. – 10 000 экз.
Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л.У. Маракоў. – Смаленск, 2003.
Хомчанка Васіль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А.І. Мальдзіса. – Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. – Т. 6. Таталаў – Яфімаў. Дадатак. – С. 196. – 684 с.; іл.