Абразок – жанравая форма апавядання, якое нагадвае альбо стварае карціну, узор, абрысы нечага традыцыйнага (практычна нязменнага) з уласцівымі для гэтай традыцыйнасці характарыстычнымі прыметамі.
Адраджэнне – або Рэнесанс (фр.: Renaissance, італ.: Rinascimento; ад “re/ri” – “зноў” або “зноўку” і “nasci” – “народжаны”) – эпоха ў гісторыі культуры Еўропы, якая прыйшла на змену культуры сярэднявечча і папярэднічала культуры Новага часу. Прыкладныя храналагічныя рамкі эпохі: пачатак XIV – апошняя чвэрць XVI стагоддзя і ў некаторых выпадках – першыя дзесяцігоддзі XVII стагоддзя (напрыклад, у Англіі і, асабліва, у Іспаніі).
Акафіст (ад грэч. – не і – саджуся) – хрысціянскае хвалебнае царкоўнае песнапенне. Выконваецца абавязкова стоячы. Кожны акафіст складаецца з 25 асобных песнапенняў. Першы на Беларусі акафіснік выдадзены Францыскам Скарынам у 1525 годзе.
Алегорыя – іншасказанне, увасабленне ў канкрэтным мастацкім вобразе абстрактнага паняцця, выраз якой-небудзь адцягненай ідэі.
Анафара – (aд гpэч. вынac yвepx; пaўтapэннe) – пaўтapэннe aднoлькaвыx гyкacпaлyчэнняў, cлoў цi выpaзaў y пaчaткy вepшaвaныx paдкoў aбo cyceднix cтpoфaў.
Анекдот – фальклорны жанр, кароткая смешная гісторыя, звычайна перадаваная з вуснаў у вусны.
Антрапамарфізм (грэч. – чалавек, выгляд, форма) – прыпадабненне чаго-небудзь да чалавека або перанос яго фізічных і інтэлектуальных уласцівасцей на жывёл, расліны, рэчы і з’явы навакольнага свету.
Апокрыфы (ад стар.-грэч.: скрыты, патаемны, таемны), – творы познеіўдзейскай і раннехрысціянскай літаратуры, якія не ўвайшлі ў біблейскі канон.
Араторыя (лац.: oratorium, італ.: oratorio) – буйная шматчасткавая кампазіцыя для спевакоў-салістаў (часам чытальніка), хору і сімфанічнага аркестра пераважна эпіка-драматычнага характару, прызначаная для канцэртнага выканання.
Асацыяцыя – аб’яднанне асоб або арганізацый аднаго роду дзейнасці; група, спалучэнне, злучэнне чаго-небудзь; заснаваная на нервова-псіхічных працэсах сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, думкамі, пачуццямі, пры якой адно выклікае другое.
Аўтабіяграфічнасць – выяўленне ў мастацкіх творах фактаў з асабістага жыцця пісьменніка (аўтабіяграфізм) або згадванне ў творах рэальных падзей з жыцця людзей ці гісторыі пэўнай краіны, выкарыстанне рэальных фактаў, а таксама дакументаў (дакументалізм).
Афарызм – (грэч. выказванне) – выслоўе, у якім у трапнай, лаканічнай і звычайна вобразнай форме выказаная арыгінальная думка.
Багацце – гэта аптымальная насычанасць рознымі сродкамі мовы, прычым без нематываванага іх паўтарэння. Адрозніваюць багацце мовы і багацце маўлення. Багацце мовы – гэта лексіка-фразеалагічны фонд, семантыка-стылістычныя і сінтаксічныя рэсурсы. Багацце маўлення – камунікатыўная якасць, якая вызначаецца ўменнем носьбітаў мовы карыстацца яе скарбамі ў розных сферах зносін.
Байка – невялікі, звычайна вершаваны, алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага ці сатырычнага характару. Жыццё чалавека адлюстроўвае ў вобразах жывёл, раслін, рэчаў або зводзіць да ўмоўных адносін. Іншасказальнасць байкі заўсёды шматзначная.
Батлейка – (ад польск.: Betleem – назва г. Віфлеема), таксама жлоб, віфлеем, яселка, вяртэп, батляемка, остлейка, шопка – беларускі народны тэатр лялек, спачатку і ў асноўным на рэлігійную, у прыватнасці біблейскую тэматыку, які атрымаў распаўсюджванне ў Беларусі, пачынаючы ад XVI стагоддзя і перажывае адраджэнне ў форме нацыянальнага дзіцячага і каляднага тэатра ў наш час. Блізкія да беларускай батлейкі ўкраінскі вяртэп (найбольш пашыраны ў XVIII–XIX стагоддзях) і польская шопка (вядомая з XV стагоддзя).
Блог – (англ. Blog, ад web log – “сеткавы часапіс падзей”) – вэбсайт, асноўны змест якога – гэта запісы, якія рэгулярна дадаюцца уладальнікам блоґу, артыкулы або іншыя формы звестак. Характэрнымі для блоґаў з’яўляюцца кароткія запісы часовага значэння.
Водгук – жанр мастацкай творчасці, для якога характэрна суб’ектыўнасць у аналізе і ацэнцы зместу твора; гэта разгорнутае выказванне эмацыянальна-ацэначнага характару, якое ўтрымлівае думку аўтара водгуку пра прачытаны твор і аргументацыю гэтай думкі, а таксама элементы лінгвістычнага і літаратуразнаўчага аналізу.
Вяселле – комплекс абрадаў і звычаяў, якія суправаджаюць заключэнне шлюбу і з’яўляюцца своеасаблівым актам зацвярджэння новай сям’і. Асноўны момант вясельнай абраднасці ўсіх народаў свету – пераезд нявесты з дому бацькоў у дом жаніха.
Гімнаграфія – праваслаўнае богаслужэнне ў беларускай музычнай культуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.
Гіпербала – троп, якім абазначаецца рэзкае перабольшанне якіх-небудзь уласцівасцей чалавека, прадмета або з’явы з мэтай звярнуць увагу на гэтыя ўласцівасці і выявіць стаўленне пісьменніка да іх.
Гукапіс – такія гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць. Сярод іх вылучаюцца гукавая анафара, эпіфара, кальцо, стык. Асобнымі відамі гукапісу, апрача названых, з’яўляюцца алітэрацыя, асананс, гукаперайманне.
Гумарэска – (ням.: Humoreske ад англ.: Humour – гумар) – невялікі вершаваны або празаічны твор жартаўлівага зместу.
Дакументальная аповесць – выяўленне ў мастацкіх творах фактаў з гісторыі пэўнай краіны, выкарыстанне рэальных фактаў, а таксама дакументаў.
Дрэварыт або ксілаграфія (ад грэч. – дрэва і – пішу, малюю) – гравюра на дрэве, у якой друкарская форма (клішэ) выконваецца гравіраваннем драўлянай дошкі.
Замова – старажытны жанр народнай паэзіі, слоўная формула, якой надавалася магічнае значэнне.
Заручыны – першым адказны абрада у аб'яднанні двух родаў. Асноўная мэта заручын была ў канчатковай дамоўленасці аб правядзенні вяселля, усіх яе абставінах, як эканамічных, так і абрадавых.
Імпрэсія (aд фpaнц. impression – ypaжaннe) – нeвялiкi вepш цi пpaзaiчны aбpaзoк, y acнoвe якoгa – пepшacнae, iмгнeннae, змeнлiвae ўpaжaннe aд cyзipaння нeйкaгa пpaдмeтa цi з’явы.
Інверсія (aд лaц. inversio – пepacтaнoўкa) – aднa з ciнтaкciчныx фiгyp пaэтычнaй мoвы, тaкaя paccтaнoўкa cлoў aбo cлoвaзлyчэнняў y вepшaвaным paдкy, якaя пapyшae ix звычaйны гpaмaтычны пapaдaк (выкaзнiк знaxoдзiццa пepaд дзeйнiкaм, aзнaчэннe – пacля aзнaчaeмaгa cлoвa, дaпaўнeннe – пepaд выкaзнiкaмi) Iнвepciя дaпaмaгae пaдкpэcлiць пэўнae cлoвa, дyмкy.
Інтанацыйнае багацце – гэта сукупнасць фанетычных сродкаў, якія служаць для афармлення фразы ці яе частак, як адзінага цэлага. Такім сродкам з’яўляюцца: мелодыка, інтэнсіўнасць голасу, тэмбр голасу, тэмп маўлення.
Іронія (стар.-грэч.: прытворства, насмешка) – прыхаваная насмешка, якая выступае за знешняй пачцівасцю выказвання. Выкарыстоўваецца іронія ў многіх жанрах вуснай народнай творчасці – прыказках і прымаўках, загадках, анекдотах, устойлівых вобразных параўнаннях, прыгаворах.
Кантата (італ. cantata, лац. саntare-спяваць) – вакальна-інструментальны твор для салістаў, хору і аркестра.
Канфлікт – супрацьстаянне, сутыкненне супрацьлеглых поглядаў дзейных асоб у літаратурным творы.
Легенда (ад сяр.-лац.: “чытанне”, “чытанае”, “збор літургічных урыўкаў для штодзённай службы”) – адна з разнавіднасцяў неказачнага празаічнага фальклора.
Ліра-эпічная паэма – пaэзiя, y якой cпaлyчaюццa aдзнaкi двyx лiтapaтypныx poдaў – лipычнaгa i эпiчнaгa (пaэма, бaлaда, вepшaвaныя aпoвecць i paмaн).
Лірыка-псіхалагічная проза – сістэма сродкаў і прыёмаў, накіраваная на поўнае, глыбокае і дэталёвае раскрыццё ўнутранага свету героя, яго пачуццяў, думак, жаданняў.
Лірычная проза – стылёвая плынь мастацкай прозы, якая вылучаецца павышанай эмацыянальнасцю і адкрытым, непасрэдным выяўленнем аўтарскіх адносін да паказу.
Мастацкая дэталізацыя – (франц. Detail – падрабязнасць) – падрабязнасць лiтаратурнага твора, якая з асаблiвай сiлаю абуджае ўяўленне i творчую думку чытача, нясе значную iдэйна-эмацыянальную i сэнсавую нагрузку (пейзаж, партрэт, побыт, маўленне i дзеянне персанажа).
Мастацкая дэталь – выяўленчая і выразная падрабязнасць, рыса або элемент прадмета, партрэта, інтэр’ера, пейзажу і іншага лiтаратурнага твора, якая нясе значную iдэйна-эмацыянальную i сэнсавую нагрузку.
Метафара – троп, ужыванне слова ці выразу ў пераносным значэнні праз супастаўленне пэўнай з’явы ці прадмета з іншай з’явай ці прадметам на аснове агульных для іх адзнак і ўласцівасцей.
Мініяцюра – замалёўка пэўнага, важнага дляпісьменніка «імгнення жыцця», у якой аўтар часам перадае цэлы чалавечы характар і лёс.
Наватарства – гэта пошук новых шляхоў у развіцці літаратуры, які выклікае значныя змены ў літаратурных традыцыях. Пісьменнікі-наватары ўмеюць нетрадыцыйна глядзець на навакольнае рэчаіснасць, бачыць тыя канфлікты і з’явы, якія раней нікім не заўважаліся.
Неарамантызм – кірунак у мастацтве (першым чынам, у літаратуры) мяжы XIX–XX стагоддзяў, які ўзнікае як рэакцыя на рэалістычныя і натуралістычныя тэндэнцыі другой паловы XIX стагоддзя. У агульным сэнсе слова можа быць вызначана як адраджэнне літаратурных настрояў першай паловы XIX стагоддзя ў Еўропе (Рамантызм). Можа разумецца як ранняя фаза ці адно з крылаў мадэрнізму.
Паданне – жанр фальклору розных народаў; вуснае апавяданне, у якім з элементамі большай ці меншай фактычнай сапраўднасці тлумачыліся рэальныя з’явы жыцця, расказвалася пра значныя падзеі роднага краю, пра народных герояў.
Паралелізм – (aд гpэч. paralllos – тoй, штo iдзe пoбaч; пapaлeльны) – ciнтaкciчнa-кaмпaзiцыйны пpыём пapaлeльнaгa paзмяшчэння aднaтыпныx элeмeнтaў пaэтычнaгa выкaзвaння (з’яў, вoбpaзaў, мaтывaў i г. д.), штo cyпacтaўляюццa пaмiж caбoй. У aдпaвeднacцi з тым, нa якiм yзpoўнi – pытмiчным, гyкaвым, ciнтaкciчным, cтpaфiчным, пcixaлaгiчным – aдбывaeццa гэтa cyпacтaўлeннe, вылyчaюць poзныя вiды пapaлeлiзмy.
Параўнанне – вiд тpoпa, y якiм cyтнacць aднaгo пpaдмeтa, з’явы цi пaняцця вытлyмaчвaeццa пpaз cyпacтaўлeннe ix з пaдoбнымi iншымi, бoльш aбo мeнш вядoмымi ўcпpымaльнiкy лiтapaтypнaгa твopa.
Пародыя (грэч. спевы навыварат) – камічнае перайманне стылю і кірунку пісьменства, што знарок скажае і акарыкатурвае рысы арыгінала дзеля высьмейвання.
Персаніфікацыя – (увасабленне) разнавіднасць метафары, якая заключаецца ў наданні чалавечых уласцівасцей рэчам, прадметам, з’явам прыроды.
Перыядычны друк – (прэса) комплексная крыніца, якая аб’ядноўвае і традыцыйныя віды крыніц, і разнастайныя спецыфічныя жанры: заканадаўчыя, справаводчыя, статыстычныя дакументы, мемуары, літаратурныя творы.
Прадмова – уступ з папярэднімі заўвагамі аўтара (рэдактара, выдавецтва) да твора, кнігі; папярэднія выказванні, уступ перад чым-небудзь больш важным.
Прататып – асоба, якая паслужыла аўтару арыгіналам для стварэння літаратурнага вобраза, а таксама літаратурны тып, вобраз, які паслужыў узорам для другога аўтара.
Псіхалагізм – (psychologism), cкpyпyлёзнae, яcкpaвae выяўлeннe пicьмeннiкaм yнyтpaнaгa, дyшэўнaгa cтaнy вoбpaзa-пepcaнaжa; рыса, уласцівая некаторым сацыялагічным тэорыям, якія сцвярджаюць, што ніякага незалежнага ад індывідаў грамадства не існуе; тэрмін паводле значэння процілеглы паняццю сацыялагізм.
Псіхалагізм – мастацка-вобразнае адлюстраванне і выяўленне ў мастацкім творы ўнутранага жыцця асобы, што абумоўлена каштоўнасцямі аўтара, яго ўяўленнямі аб асобе і задумай, канцэпцыяй твора.
Раман – эпічны празаічны (часам – вершаваны) твор, у якім шырока ахоплены істотныя жыццёвыя з’явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, паказаны шматлікія характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці, створаны разнастайныя бытавыя малюнкі.
Рэферат – гэта кароткая перадача зместу артыкула або даследавання.
Рэфлексія (ад лац. reflexio – адлюстраванне) – роздум, поўны сумненняў, хістанняў; аналіз сваіх думак і перажыванняў.
Рэцэнзія – (лац.: recensio – разгляд) даследаванне адлюстраванай рэчаіснасці, у якім ацэньваюцца вартасці і хібы зместу і формы твора. Заключаецца ў ацэнцы важкасці аўтарскага разумення і слушнасці меркавання, высновы і парады. Паказвае значнасць новай думкі, грамадскага ўзору і прыладнай навінкі з падмацаваннем высновы спалучэннем довадаў і тэкставых вытрымак. Уключае логіка-вобразную карціну ўспрымання твора, спалучэнне ўспрымання і пазнання навакольнай рэчаіснасці, заснаванага на ўласным досведзе. Выкарыстоўвае аўтарскае разуменне выкладу і думку, таму не мае поўнай самастойнасці.
Сатырычны верш – востра-сатырычны твор, скіраваны на стварэнне ў аўдыторыі вобраза “палітычнага непаразумення”, “сацыяльнага ізгоя” або “сацыяльна-жыццёвага парадоксу”, якія трэба “знішчыць”, ліквідаваць у грамадстве. З’едліва-насмешлівы; іранічны.
Сінквейн – гэта творчая работа, якая мае кароткую форму верша. Ён складаецца з пяці радкоў, што не маюць рыфмы. Алгарытм работы над сінквейнам: назва, два азначэнні, тры дзеясловы, сказ з чатырох слоў, сінонім (ці асноўная думка) назвы.
Сімвалізм – (фpaнц., aд cт.-гpэч. ciмвaл, знaк) у шырокім сэнсе – мастацкі метад, які палягае ў сістэматычным выкарыстанні для выражэння пэўнае ідэі вобразаў ці знакаў (сімвалаў), асацыяваных з гэтай ідэяй (у гэтым сэнсе сімвалізм распаўсюджаны, напрыклад, у мастацтве Сярэднявечча ды Рэнесансу); у больш вузкім сэнсе – напрамак у літаратуры і выяўленчым мастацтве 2-й паловы ХІХ ст., у якім метад сімвалізму з’яўляецца базавым.
Сімвалізм – літаратурная плынь, якая вызначаецца зваротам да філасофскіх таямніц, выкарыстаннем сімволікі, недасказанасці, намёкаў, загадкавых вобразаў. Сімвал – знак, што злучае рэальны і рэальны свет.
Фальклор – (англ.Folklore – народныя веды, народная мудрасць) – сукупнасць розных відаў народнага мастацтва беларусаў, такіх як вусна-паэтычная творчасць, народная музыка, танцы, разнастайныя віды прыкладнога мастацтва, народны тэатр. Пераважна ўжываецца для абазначэння мастацтва слова – вусна-паэтычнай творчасці.
Фельетон – жанр мастацкай публіцыстыкі, які мае пераважна сатырычную накіраванасць і спалучае надзённасць і насычаную вобразнасць, дакументальную дакладнасць і высокі эмацыянальны накал.
Хіт-парад (чарт) – апублікаваны спіс найбольш папулярных у пэўны перыяд медыяпрадуктаў (музыка, кнігі, кіно, гульні). Літаральна “хіт-парад” азначае спіс хітоў – гэта значыць найбольш папулярных медыяпрадуктаў.
Экстэрн (ад лац.: externus – старонні, знешні, вонкавы) – навучанне ў экстэрнатуры, форма атэстацыі, якая прадугледжвае самастойнае вывучэнне агульнаадукацыйных праграм асноўнай агульнай, сярэдняй (поўнай) агульнай, вышэйшай адукацыі з прамежкавай і дзяржаўнай (выніковай) атэстацыямі ў адукацыйнай установе, якая мае дзяржаўную акрэдытацыю.
Элегія – жанр лірычнай паэзіі; у ранняй антычнай паэзіі – верш, напісаны элегічным дыстыхам, незалежна ад зместу; пазней – верш з характарам задуменнага суму.
Эпас – (народны, гераічны) (грэч. слова, аповед) – фальклорныя творы героіка-легендарнага зместу, што адлюстроўваюць важныя для народа гістарычныя падзеі або цікавыя выдуманыя сітуацыі.
Эпітэт – (ад стар.-грэч.: “прыкладзенае”) – вызначэнне пры слове, якое ўплывае на яго выразнасць. Выяўляецца пераважна прыметнікам, але таксама прыслоўем. Слова або выраз, якія надаюць дадатковую выразнасць, экспрэсіўнасць.
Эпіфара – (стар.-грэч. паўтарэнне) – паўтарэнне аднолькавых гукаў, словаў ці выразаў у канцы вершаваных радкоў або строф.
Эсперанта (эсп. еsperanto) – найбольш распаўсюджаная планавая мова, створаная Варшаўскім лінгвістам і акулістам Лазарам (Людвікам) Маркавічам Заменгофам у 1887 годзе, пасля дзесяці гадоў працы.
Эсэ – (ад фр.: essai – “вопыт”, “спроба”) – літаратурны жанр, кароткі ці сярэдняга аб’ёму сінтэтычны празаічны твор, свабодная развага аўтара на навуковую, палітычную, філасофскую, літаратурную ці іншыя тэмы.
Эцюд – невялікі твор навуковага, крытычнага і падобнага характару, прысвечаны якому-небудзь. асобнаму пытанню, калі пісьменнік ад празаічных эцюдаў пераходзіць да апавяданняў.
ЮНЕСКА – Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (англ.: UNESCO – United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization). Асноўнымі мэтамі, дэклараванымі арганізацыяй, з’яўляюцца садзейнічанне ўмацаванню міру і бяспекі за кошт пашырэння супрацоўніцтва дзяржаў і народаў у галіне адукацыі, навукі і культуры; забеспячэнне справядлівасці і захавання законнасці, усеагульнай павагі правоў і асноўных свабод чалавека, абвешчаных у Статуце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, для ўсіх народаў, без адрознення расы, полу, мовы або рэлігіі.