Галоўная»Практычны раздзел»Творчыя заданні да тэмы 6.3. Ніна Галіноўская
1. Складзіце мультымедыйную прэзентацыю на тэму “Жыццё і дзіцячая творчасць Ніны галіноўскай”. Якія факты з жыцця паэтэсы вы ўключыце і чаму?
2. Падрыхтуйце паведамленне на тэму: “Творчасць Ніны Галіноўскай для дзяцей”, выкарыстаўшы наступны план:
а) родная прырода, яе адметнасць і прагажосць у розныя поры года,
б) жывёльны свет, птушкі, сяброўства з імі дзяцей,
в) свет дзіцячых гульняў, адкрыццяў, радасцей,
г) гумарыстычныя вершы, вершы-жарты,
д) дрэнныя заганы паводзін.
3. Вядома, што Ніна Галіноўская часта выступае ў школах, бібліятэках, дзіцячых садках. Уявіце, што вы журналіст. Складзіце пытанні для інтэрв’ю з паэтэсай пра ваеннае дзяцінства, успаміны пра бацьку, маці.
4. У новую кнігу “Няма даравання вайне” (2014) увайшлі вершы і паэма “Пра дзяўчынку Галінку”, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Кніга прасякнута філасофскім роздумам пра падзеі ваеннага ліхалецця. У творах Ніны Галіноўскай няма слова “патрыятызм”, але гэтае пачуццё – у яе душы, у самой атмасферы яе твораў: любіць родную Беларусь і берагчы яе гісторыю – заклікае кожная старонка.
Паэма “Пра дзяўчынку Галінку” носіць аўтабіяграфічны характар. Тыя пакуты, што напаткалі Галінку падчас вайны, аўтар апісвае жывой беларускай мовай, ярка і запамінальна. Прачытайце паэму. Параўнайце дзяцінства паэтэсы Ніны Галіноўскай і дзяўчынкі Галінкі з паэмы ў час вайны. Выпішыце звесткі, якія з’яўляюцца аўтабіяграфічнымі [1].
Літаратура
Бунта, Т. Ніна Галіноўская: І стыла мая дзіцячая душа… Белорусская военная газета. – 2017. – 22
Галіноўская, Н. В. Калі я шчаслівы : вершы, казкі, жарты, небыліцы / Ніна Галіноўская ; [мастак Г. Хінка-Янушкевіч]. – Мінск : Звязда, 2013. – 155 с.
Галіноўская, Н. В. Клубок і калабок : вершы, казкі, жарты, загадкі, лічылкі, скорагаворкі, пацешкі / Н. В. Галіноўская ; [мастак Ю. М. Алісевіч]. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 159 с.
Галіноўская, Н. В. Леў смяецца : вершы / Ніна Галіноўская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 17 с.
Галіноўская, Н. В. Няма даравання вайне : вершы і паэма / Ніна Галіноўская. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2014. – 63 с.