Галоўная»Практычны раздзел»Творчыя заданні да тэмы 5.7. Ніл Гілевіч
Падрыхтуйце прэзентацыю пра жыццё і творчасць народнага паэта Ніла Гілевіча “Я хаджу закаханы ў твае краявіды…”, выкарыстаўшы творы жывапісу беларускіх мастакоў Міколы Андруковіча “Лагойскі краявід”, Міколы Бушчыка “Відная ноч” і кампакт-дыск “Нашы песні”.
Падрыхтуйце камп’ютарную прэзентацыю на тэму “Фальклорныя матывы i жанры ў паэзii Нiла Гiлевiча”.
Складзіце цытатнік маральна-этычных запаветаў Ніла Гілевіча нашчадкам.
Складзіце план заняткаў па азнаямленні дзяцей з загадкамі Ніла Гілевіча.
Падрыхтуйце паведамленне на тэму: “Прырода вачыма дзяцей”. Выкарыстайце вершы з чытанак для пачатковай школы.
Складзіце асацыятыўны рад і сінквейн слоў па вершах паэта да слова “чалавечнасць”.
Прааналізуйце творы, напiсаныя Н. Гiлевiчам па матывах балгарскай дзiцячай паэзii “Казка пра самалёт”, “Белы мядзведзь у заапарку”, “Песня пра ручаёк”, “Перапалох”, “Бяроза i дуб”, “Ленка”, “За што мяне мама не пацалавала? ”