Галоўная»Практычны раздзел»Творчыя заданні да тэмы 3.8. Алесь Якімовіч
1. Складзіце пакадравы план вершавай казкі “Каваль Вярнідуб”.
2. Прачытайце аповесць “Незвычайны мядзведзь”, якая вызначаецца глыбокім пранікненнем ва ўнутраны свет падлетка Алёшы Шабуневіча.
3. Карыстаючыся алгарытмам аналізу мастацкага вобраза-персанажа, раскажыце пра падлетка Алёшу з аповесці. З якімі пунктамі вы згодны? А якія варта дапоўніць? Гл. Дадатак № 9
4. Алёша Шабуневіч пастаўлены ў складаныя і часам небяспечныя сітуацыі, у якіх выяўляюцца яго сіла волі і цвёрдасць характару. Уявіце, што ён завёў блог. Якім падзеям, думкам, перажыванням былі б прысвечаны матэрыялы? Ад імя Алёшы напішыце пра яго ўнутраны стан.
5. Складзіце пытанні да віктарыны па дзіцячай творчасці А. Якімовіча.