Галоўная»Практычны раздзел»Творчыя заданні да тэмы 3.5. Змітрок Бядуля
1. Паводле відэаматэрыялаў інтэрнэту ўстанавіце:
а) што для пісьменніка значыла дата 23 верасня 1910 года;
б) на якіх мовах пачынаў пісаць Змітрок Бядуля;
в) якую дапамогу ён аказваў бежанцам падчас Першай сусветнай вайны;
г) чаму ў краязнаўчым музеі горада Уральска (Казахстан) ёсць экспазіцыя, прысвечаная Змітраку Бядулю?
2. Здыміце ўласны відэаролік-апытанку „Што ведаюць навучэнцы пра Змітрака Бядулю? ”.
3. Напішыце сачыненне-разважанне на тэму „Янка – першакласнік” па апавяданні „Дзе канец свету? ”.
4. Зрабіце ілюстрацыі да апавяданняў “Малыя дрывасекі”, “Пяць лыжак заціркі”, “Тулягі”. Паразважайце над пытаннем: чаму менавіта гэтыя эпізоды адлюстраваны на малюнках? Прааналізуйце іх, падмацуйце тэкстам з апавяданняў.
5. Падрыхтуйце супастаўляльную характарыстыку праблематыкі і псіхалагічнага аспекту апавяданняў Змітрака Бядулі.
6. Складзіце пытанні да віктарыны па дзіцячай творчасці Змітрака Бядулі.