Галоўная»Практычны раздзел»Творчыя заданні да тэмы 3.4. Якуб Колас
Падрыхтуйце рэферат на тэму “Асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху Якуба Коласа”. Прытрымлівайцеся наступнай структуры: тытульная старонка, уступ, асноўная частка, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры, дадаткі (ілюстрацыі, схемы, прэзентацыі, аўдыяфайлы). Гл. Дадатак №4
Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Аўтабіяграфічныя вытокі твораў Якуба Коласа для дзіцячага чытання”.
Падрыхтуйце ілюстрацыі да сатырычнага верша “Савось-распуснік”: параўнайце, які Савось на пачатку верша і напрыканцы.
Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Мова дзіцячых кніг пісьменніка – гэта арганічны сплаў фальклорнай вобразнасці і паэтычнасці з выразнасцю і сакавітасцю гутарковай мовы”.
Складзіце хіт-парад “Пяць песень на словы Якуба Коласа”. Растлумачце ваш выбар. Прааналізуйце літаратурныя і музычныя вартасці дзвюх песень са складзенага вамі хіт-парада.
Складзіце сцэнарый да казачнай паэмы “Рак-вусач”.
У друкарні падрыхтавалі праект вокладкі календара, прысвечанага творчасці Якуба Коласа. Уявіце, што вы адказны за выпуск. Якую інфармацыю вы размясцілі б на вокладцы?
Даследуйце майстэрства Якуба Коласа як дзіцячага пісьменніка. Знайдзіце ў творах прыклады: 1) псіхалагізму; 2) багацця мовы; 3) мастацкай дэталізацыі.