Галоўная»Практычны раздзел»Творчыя заданні да тэмы 3.12. Максім Танк
1. Арганізуйце прагляд відэафільма рэжысёра Станіслава Гайдука аб жыцці і творчасці народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Напішыце эсэ на тэму “Мастак слова Максім Танк – сапраўдны паэт, спявак роднай Беларусі”.
2. Зрабіць прэзентацыю на вершаваную казку “Былiна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзiні”.
3. Прааналізуйце вершаваныя казкі “Галінка і верабей”, “Журавель і Чапля”, “Конь і Леў”, “Жук і Слімак”:
а) занатуйце ўражанні ад іх у чытацкі дзённік;
б) размяркуйце казкі па розных узроставых групах дзіцячага сада; свой выбар абгрунтуйце радкамі з казак;
в) вызначце лірызм, меладычнасць, напеўнасць казачнага эпасу;
г) размяркуйце названыя творы па тэматычных групах, падмацоўваючы размеркаванне цытатамі з тэкстаў;
д) вызначце выхаваўчае значэнне казак.
4. Здыміце ўласны відэаролік-апытанку “Што ведаюць навучэнцы пра Максіма Танка як дзіцячага паэта?”
5. Складзіце віктарыну па паэме “Сказ пра Вяля” і казцы “Сярод лясоў наднёманскіх”.