Галоўная»Практычны раздзел»Творчыя заданні да тэмы 2.1. Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры. Беларускае кнігадрукаванне
Падрыхтуйце мультымедыйныя прэзентацыі:
“Жыцце і творчасць Сімяона Полацкага”.
“Асветніцкая дзейнасць Францыска Скарыны”.
Напішыце водгук на дакументальны фільм “Код Скарыны”.
Дайце пісьмовы адказ на наступныя пытанні:
1. Што і дзе выдаў Ф.Скарына ў 1517-1519 гг.?
2. 1553 г. – дата заснавання чаго?
3. Што выдаў Ф.Скарына ў 1522 г. 1525 г.?
4. Калі і дзе выйшаў “Катэхізіс” С.Буднага? На якой мове?
5. 1568-1570-я гады – час дзейнасці якой друкарні?
6. 24 кнігі складаюць якое выданне Ф.Скарыны?
7. Другая пасля Ф. Скарыны друкарня ў Вільні?
8. 22 кнігі складаюць якое выданне Ф.Скарыны?
9. У якой друкарні Сымон Будны выдаў каля 20 выданняў?
10. Тры агульныя назвы кніг Ф.Скарыны?