Галоўная»Практычны раздзел»Аналіз часопісаў для дзяцей
I. Зрабіце аналіз часопіса “Бярозка”(адзін нумар на выбар за 2024г.), яго старонак і рубрык (раздзелаў):
Гісторыя выдання часопіса: 1924-2024гг.
Галоўныя рэдактары: ад Уладзіміра Дубоўкі да Яніны Каралёвай.
Адрасаванасць выдання.
Жанравая і тэматычная разнастайнасць часопіса.
Пастаянныя рубрыкі і раздзелы.
Займальны матэрыял (рэбусы, загадкі, крыжаванкі і інш.)
Дызайн і афармленне часопіса “Бярозка”.
Вашы ўражанні аб часопісе.
II. Зрабіце параўнальны аналіз часопіса “Вясёлка” першага і апошняга нумароў за 2024г.):
Асноўныя напрамкі дзейнасці гэтых часопісаў.
Рубрыкі: “Тэатр Васі Вясёлкіна”, “Крышку пра кніжку”, “Кацілася торба”, “Хвілінкі-весялінкі”, “Вернісажык “Вясёлкі”.
Юбілейныя старонкі нумароў.
Творчасці чытачоў: на старонках часопісаў (вершы, загадкі, невялікія апавяданні, малюнкі).
Агульны персанаж усіх нумароў часопіса – Вася Вясёлкін.
III. Аналіз асобных мастацкіх тэкстаў старонак часопіса, скіраваных на:
фарміраванні навыкаў вуснага маўлення,
выхаванне беларуса, грамадзяніна,
выхаванне традыцый, культуры, мудрасці,
выхаванне паважлівых адносін,
развіццё творчых здольнасцей, фантазіі,
пашырэнне слоўнікавага запасу.
Літаратура
Андрэева, Е. Адукацыя і педагагічная думка Беларусі : старонкі гісторыі: перыяд беларусізацыі (20-я гг. XX ст.) / Е. Андрэева, Л. Лыч // Пачатковая школа. 2001. № 8. С. 32-33.
Беларуская дзіцячая літаратура : вучэбны дапаможнік / А. М. Макарэвіч [і інш.]; пад агульн. рэд. А. М. Макарэвіча. – Мінск : РІПА, 2016.
Галіноўская, Н. Дарагія чытачы / Н. Галіноўская // Буся. 2013. № 1. С. 2.
Богуш. С. Бусеў слоўнічак / С. Богуш // Вясёлка 2016. № 3. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://www.veselka.by/?p=9212. – Дата доступу : 08.09.2016.
Дзіцячыя часопісы “Вясёлка” і “Буся” : пра дзяцей i для дзяцей 2011-2016. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : https://vk.com/veselkaby. – Дата доступу : 08.09.2016.
Ліпскі, У. “Не выжываю, ажыву!..” : дапаможнік / аўт.-уклад. М . Яфімава. Мінск, 2005.