Лясная быль (іншыя назвы: «Свінапас», «Грышка-свінапас») — першы беларускі фільм. Героіка-прыгодніцкі фільм. Экранізацыя аповесці беларускага пісьменніка Міхася Чарота «Свінапас» (1923—1924), чорна-белая, нямая стужка з 8 частак (3-я частка не захавалася. На экраны выйшаў 25 снежня1926 года.
«Знак бяды» — аповесць беларускага пісьменніка Васіля Быкава, створаная ў 1982 годзе. Адзначана Ленінскай прэміяй у 1986 годзе. У 1986 годзе аповесць была экранізавана.
Жураўліны крык — аповесць беларускага пісьменніка Васіля Быкава, выдадзеная ў 1959 годзе. Апавядае пра жыццёвыя гісторыі шасці чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў старожцы на чыгуначным пераездзе, разам змагаліся, сябравалі, спрачаліся, пакутавалі, разважалі і загінулі ў баях з салдатамі Вермахта.