К.М. Міцкевіча (Я. Колас) меў непасрэднае дачыненне да адукацыйнай дзейнасці: ён не толькі працаваў як настаўнік, але і рыхтаваў метадычную літаратуру для школы.
Мова – гэта сукупнасць разнастайных сродкаў для ажыццяўлення зносін (камунікацыі). Яны апісваюцца ў слоўніках, даведніках і адпавядаюць пэўным правілам (нормам).
Маўленне – працэс выкарыстання моўных сродкаў у зносінах. Выкарыстоўваць сродкі мовы можна па-рознаму: правільна (у адпаведнасці з яе законамі), дакладна, дарэчна і інш.
Мова і маўленне не існуюць асобна, паколькі на працягу свайго развіцця кожная мова выкарыстоўваецца яе носьбітамі ў зносінах. Аднак мова першасная, бо можа існаваць без маўлення (т. зв. мёртвая мова – лацінская). Маўленне заўсёды адбываецца з дапамогай сродкаў мовы.
Прадставим наступныя прыклады: мова (белар.) – язык (рус.), маўленне (белар.) – речь (рус.).
Маўленне існуе ў дзвюх формах – вуснай і пісьмовай.
Такім чынам, калі мы гаворым або слухаем, то карыстаемся вусным маўленнем, калі чытаем або пішам – пісьмовым.
Віды маўленчай дзейнасці:
1. Слуханне – працэс мэтанакіраванага, усвядомленага ўспрымання інфармацыі на слых, у вуснай форме.
2. Чытанне – працэс успрымання інфармацыі з друкаваных ці рукапісных носьбітаў.
3. Гаварэнне – працэс агучвання думак, выяўленне іх у вуснай форме.
4. Пісьмо – гэта перадача інфармацыі на матэрыяльным носьбіце (найперш папера) пры дапамозе графічных знакаў.
Пры слуханні і чытанні чалавек атрымлівае інфармацыю ў гатовым выглядзе.
Пры гаварэнні і пісьме чалавек, як правіла, стварае ўласнае выказванне або паведамленне.