Як пісаць сачыненне
Патрабаванні да сачынення
1. Адпаведнасць зместу работы тэме.
2. Лагічнасць, паслядоўнасць матэрыялу работы.
3. Суразмернасць частак сачынення(уступная і заключная часткі ~1/5усяго тэксту, галоўная – 3/5 тэксту)
4. Глыбокая аргументацыя кожнай думкі.
5. Уменне аналізаваць, абагульняць, рабіць вывады.
6. Стылістычная яркасць работы.
7. Пунктуацыйная,моўная, арфаграфічная граматнасць.
8. Аб'ём сачынення 2-3 старонкі.
Як працаваць над сачыненнем
1. Прадумаць тэму, вызначыць галоўныя раздзелы і іх змест.
2. Сфармуляваць галоўную думку сачынення.
3. Сабраць матэрыял для раскрыцця тэмы:
а) прадумаць думкі-доказы асноўнага тэзіса;
б) разабраць тэкст для аргументацыі сваіх доказаў(цытаты, вытрымкі);
в) размясціць сабраны матэрыял у лагічнай паслядоўнасці работы( ад галоўнага да другараднага), прадумаць лагічны пераход ад адной думкі да другой;
г) падабраць уступную і заключную часткі і саставіць разгорнуты план;
д) работа над чарнавым варыянтам сачынення.
4. Праверка работы па зместу.
5. Праверка арфаграфічнай, пунктуацыйнай,стылістычнай граматнасці работы.
6. Работа над чыставым варыянтам сачынення.
7. Выніковая праверка работы.
Поспехаў у напісанні работы!
onlinetestpad.com/by/crossword/22439-yanka-kupala
Літаратура эпохі Адраджэння
Барока. Класіцызм. Асветніцтва
Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак
Рэалізм як літаратурны напрамак. Захаванне тэндэнцый рэалізму
Шляхі развіцця беларускай літаратуры ў пачатку ХХ стагоддзя
Я. Купала
Я. Колас
М. Багдановіч
Падагульненне вывучанага
1. В.Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта
2. К.Вераніцын. Тарас на Парнасе
4. Літаратура эпохі Адраджэння
5. Творчасць Максіма Багдановіча
7. Тэст па беларускай літаратуры за курс базавай школы
10. Я.Купала. Бандароўна. Раскіданае гняздо