Мой народ праз стагоддзі пранёс дабрату,
Да суседзяў-народаў павагу.
Знае свет навакольны яго прамату,
I любоў да жыцця, і адвагу.
I заўсёды ў віхурах вякоў і нягод,
У зямной непагодзе суровай,
Вылучала між іншых мой мужны народ
Беларуская родная мова.
Алесь Ставер
Мова — адна з галоўных здольнасцяў чалавека як разумнай істоты.
Яна адрознівае яго ад жывёл, птушак і іншых жывых істот, якія не маюць свядомасці, г.зн. не разумеюць сваёй індывідуальнасці, не ствараюць прадуктаў інтэлектуальнай дзейнасці.
Мова — гэта не проста сістэма сігналаў (жэстаў, гукаў, малюнкаў), але сродак зносін.
Для чаго чалавеку наладжваць зносіны пры дапамозе мовы?
Па-першае, у мове выяўляюцца назвы разнастайных прадметаў і з’яў рэчаіснасці. Гэта дазваляе суразмоўцам дакладна разумець змест сваёй гутаркі, меркаваць пра прадметы, на якія немагчыма ўказаць, якія можна абазначыць толькі словамі (шчасце, пяшчота, тыдзень). У выніку мова дазваляе людзям абменьвацца думкамі, інфармацыяй.
Па-другое, у кожнага народа ёсць свае словы для абазначэння прадметаў і з’яў рэчаіснасці. На працягу стагоддзяў ён ствараў новыя словы, але пры гэтым не адмаўляўся і ад прывычных, якія ўжываліся працяглы час. Таму мова — гэта ўвасабленне гісторыі, культуры і духоўнага вопыту продкаў. Перастаць размаўляць на роднай мове — адмовіцца ад сваіх каранёў, народа.
Па-трэцяе, словы дазваляюць раскрываць разнастайныя адносіны да навакольнага свету і сябе (любоў, каханне, нязгоду, сумненне і г.д.). Болей за тое, пры дапамозе мовы ў чалавека з’явілася выдатная магчымасць выяўляць свае адносіны на адлегласці (пісьмо) і ў розны час (мінулае, будучыня). Таго, каму накіравана паведамленне, называюць адрасатам. Той, хто накіроўвае інфармацыю, называецца адрасант. Напрыклад, у сказе Мама павіншавала дачку з днём нараджэння мама — гэта адрасант, а дачка — адрасат.
Заданне "Наш край"
Зразумеўшы адно з слоў метаграмы, трэба замяніць у ім адну або некалькі літар так, каб атрымалася новае слова па сэнсе загадкі.
Сталіца роднай Беларусі,
Але адразу назавуся
Палескім горадам табе,
Калі заменіш М на П.
Адказ: Мінск – Пінск.Заданне па беларускай мове для 5 класа
Правапіс у нескладовага
Гукі [ Д] і [ДЗ ']. Іх абазначэнне на пісьме.
Правапіс галосных
Творчая работа у парах або індывідуальна
1. У тэксце згадваецца помнік Цмоку, а вам вядома, што у нашай краіне ёсць шмат незвычайных помнікау. Напрыклад, помнік вераб’ю, бабру, агурку... . Даведайцеся, дзе знаходзяцца гэтыя помнікі.
2. Напэуна, вам даводзілася ехаць куды-небудзь з бацькам! (у горад, у суседнюю вёску..). Раскажыце, што цікавага вы бачылі па дарозе.