АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ МОВАЗНАЎСТВА І ЛІНГВАДЫДАКТЫКІ. Матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай. Брэст, 20-21 сакавіка 2008 года
Верціхоўская Mарыя. Беларуская літаратура. Білеты ў пытаннях i адказах 11 клас Кніга ўяўляе сабой адзін з варыянтаў адказаў на пытанні білетаў выпускнога экзамену па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы. Канцэпцыя літаратурнай адукацыі патрабуе, каб аналіз мастацкага твора здзяйсняўся назіраннем i ўсведамленнем тых мастацкіх прыёмаў, якімі твор напісаны. Аўтар ставіў сваёй мэтай рэалізаваць асноўныя патрабаванні школьнай праграмы i канцэпцыі літаратурнай адукацыі.
Верціхоўская Вольга, Верціхоўская Марыя. Вывучэнне творчасці Францыска Скарыны ў школе У дапаможніку прапануецца методыка вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на ўроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай. Змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка правядзення розных тыпаў i відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх дасягненняў педагагічнай навукі. Выданне адрасуецца настаўнікам беларускай мовы i літаратуры, студэнтам i выкладчыкам педагагічных каледжаў i універсітэтаў краіны.
Верціхоўская Марыя. Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз. Мінск: «Тетра Системс», 2007. Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання. Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў вучэбным матэрыяле. У сучасных падручніках i дапаможніках, на думку аўтара, павінна быць толькі тое, што паўплывае на фарміраванне ў моладзі універсальнага погляду на беларускую духоўную культуру ўвогуле. Аўтар усведамляе пастаўленую перад сабой задачу менавіта ў вылучэнні рэчаў, важных для фарміравання вучнёўскіх здольнасцей да філасофскага асэнсавання рэчаіснасці, вызначэння месца чалавека сярод людзей, яго маральных прынцыпаў, агульначалавечых каштоўнасцей. Між іншым, змест праграмы па літаратуры ў старшых класах якраз i прадугледжвае ўсё вышэйназванае. Шматслоўнасць, занавучанасць падручнікаў i дапаможнікаў не спрыяюць папулярызацыі каштоўнага для душаў i розумаў нашых юных сучаснікаў. Даўно вядома, што ўсё незразумелае i складанае нішчыць жаданне моладзі авалодаць ведамі, карыснымі для яе духоўнага сталення.
Верціхоўская Марыя. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах Марыя Верціхоўская. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай i рускай мовамі навучання. Мінск: Адукацыя i выхаванне, 2012. Дапаможнік складаецца з распрацовак урокаў, якія вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Выданне будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў i прыёмаў пры выкладанні i навучанні беларускай літаратуры. Першае выданне пад назвай «Урокі літаратуры ў старшых класах» выйшла ў 2011 г. Адрасуецца настаўнікам-практыкам, метадыстам, будзе цікавым i карысным студэнтам філалагічных факультэтаў.