ТУТ - эфектыўныя дыдактычныя прыёмы навучання (для ўрокаў мовы і літаратуры)
Вэб-сэрвісы для стварэння і пошуку медыятэкстаў. Крыніца: http://www.nastaunik.info/node/16000
ТУТ - вопыт арганізацыі "перавернутага" навучаня на ўроках беларускай мовы
Сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі ўсё больш і больш пранікаюць у вучэбны і выхаваўчы працэс і ўзбагачаюць традыцыйныя спосабы работы з вучнямі. Любое заданне з падручніка можна змясціць у цікавы кантэкст. Задачы на веданне прадмета карысна сумяшчаць з загадкамі на кемлівасць, і важна, каб задача была ўмовай для таго, каб рухацца далей. А рухацца далей, у прамым і пераносным сэнсе, дапаможа, напрыклад, квест-гульня.
Слова quest перакладаецца на беларускую мову як “пошук”. Квест прадугледжвае выкананне якога-небудзь задання. Задача ўдзельнікаў гульні заключаецца ў тым, каб паварушыць мазгамі для вырашэння прапанаванай задачы, праявіць кемлівасць і ўменні, каб справіцца з заданнем. Часткова разабрацца ў тым, што такое квест, дапаможа вядомая дзіцячая гульня “Дванаццаць запісак”. Яе любяць праводзіць у летніх лагерах. Каманда атрымлівае першую запіску, у якой змяшчаецца зашыфраванае заданне і інфармацыя аб тым, дзе патрэбна шукаць наступную запіску. Гульня завяршаецца, калі каманда паслядоўна прайшла ўсе этапы і дабралася да апошняй запіскі, а з ёю — і да заслужанага прыза.
QR-коды — адносна новая тэхналогія перадачы інфармацыі. Гэта блізкія родзічы знаёмых нам штрых-кодаў, якія сёння абавязкова прысутнічаюць на ўпакоўках большасці тавараў. QR-коды прачытваюцца з дапамогай праграмы QR Code Reader.
Час імкліва мяняецца, таму педагогі павінны самаўдасканальвацца, быць канкурэнтаздольнымі. Сучаснаму педагогу неабходна ведаць і прымяняць інтэрнэт-тэхналогіі, якія валодаюць адукацыйным патэнцыялам, дапамагаюць у рабоце, дазваляюць яе разнастаіць, выклікаюць у вучняў цікавасць да навучання, а гаджэты могуць быць выкарыстаны не толькі ў забаўляльных мэтах.