Назва музея: "Сялянская хатка"
Профіль музея: этнаграфічны
Дата заснавання: 01.02.2014
На падставе якога распараджэння адкрыты музей: Загад ад 26.12.2013 № 287
Агульная плошча музейнага памяшкання: 25,6 м2
Музей этнаграфічнага профілю “Сялянская хатка” быў адкрыты ў сакавіку 2005 года. Ён ствараўся паступова, у выніку шматлікіх экспедыцый па бліжэйшых вёсках, якія наведвалі вучні установы адукацыі. Збіраючы старадаўнія рэчы, вучні імкнуліся захаваць спадчыну нашых продкаў для сябе і нашчадкаў. Далучаючы вучняў да вытокаў гісторыі, мы выхоўваем сапраўдных гаспадароў зямлі. Вялікую дапамогу аказалі настаўнікі, якія дарылі рэчы сваіх бацькоў, дзядоў, іх успамін аб гісторыі свайго роду.
Асноўная мэта музея — грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей шляхам іх актыўнага ўключэння ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры, прыроды сваёй малой радзімы, роднага краю, традыцый і здабыткаў ,у якіх расказваецца пра Беларусь і беларусаў.
Урокі па гісторыі Беларусі па тэмам “Паўсядзённае жыццё нашых продкаў” і “Гаспадарка беларускіх зямель” і іншыя праводзяцца ў форме экскурсіі па школьным краязнаўчым музеі.
Напісанне навукова-даследчых работ, з выкарыстаннем матэрыялаў музея, садзейнічае пашырэнню кругагляду вучняў. Асэнсаванню непарыўнага адзінства гісторыі роднага краю і гісторыі нашай дзяржавы.
Падрыхтоўка і правядзенне класных і інфармацыйных гадзін “Лёс краіны праз лёс чалавека”, “Адзін дзень з гісторыі” і іншыя. таксама праводзяцца ў музеі.