ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ


установы адукацыі

"Дзяржаўная гімназія №1 Г.П. ЗЭЛЬВА"

НАВІНЫ-2024

Экспазіцыя, прысвечаная ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, 

адкрылася на базе гісторіка-краязнаўчага музея

У рабят ёсць магчымасць пазнаёміцца з гісторыямі зэльвенцаў, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі аварыі, убачыць фота з асабістых архіваў, пасведчанні і памятныя знакі.

26 красавіка дэлегацыя Ніжняга Ноўгарада наведала музей гімназіі

Калегі з Расіі пазнаёміліся з асаблівасцямі работы школьных музеяў Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

Урокі, прысвечаныя Хатынскай трагедыі прайшлі на базе музея 

Падчас Дэкады роднай мовы вучні 6-8 класаў наведалі выставу "Майстры слова" ў гісторыка-краязнаўчым музеі гімназіі, дзе пазнаёміліся з творчасцю пісьменнікаў, ураджэнцаў Зэльвеншчыны. 

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага,  у музеі арганізавана выстава "Майстры слова"

18 лютага музей з аглядавай экскурсіяй наведалі будучыя першакласнікі, удзельнікі школы ранняга развіцця "Умняшка"

У межах Декады патрыятычнага выхавання, прысвечанай 35-годдзю вываду Савецкіх войскаў з Афганістана, на базе музея прайшлі ўрокі мужнасці

10 лютага на базе гімназіі прайшла раённая канферэнцыя, прысвечаная Дню воінаў-інтэрнацыяналістаў

Члены савета музея прадставілі на канферэнцыю пераносную экспазіцыю "Афганістан у лёсах нашых зялякоў". 

Гімназісты прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі  "Селфі ў музеі", якая праходзіць кожную трэцюю сераду студзеня

НАВІНЫ-2023

28 снежня наведвальнікі аздараўленчага лагера "Здаравячок" прынялі ўдзел у інтэрактыўнай экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчым музеі гімназіі "Слаўныя імёны і традыцыі Беларусі".

27 снежня наведвальнікі аздараўленчага лагера СШ №3 г.п.Зэльва пабывалі з эккурсіяй у гісторыка-краязнаўчым музеі гімназіі

Музейны ўрок "Іх імёны ў нашай памяці" прайшоў на базе гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі.

Рабяты 3-4 класаў пазнаёміліся з такімі паняццямі, як фашызм і антыфашызм. Успомнілі імёны піянераў-герояў і іх подзвігі. Вывучылі сведчанні генацыду на тэрыторыі Зэльвеншчыны, прадстаўленыя ў кнізе Раісы Гарадзінскай, якой цудам удалося выратавацца з дзярэчынскага гета.

21 лістапада ў межах акцыі "Прафсаюзы за турызм", 

прымеркаванай да 75-годдзя  Гродзенскага абласнога прафцэнтра, гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі наведалі кіраўнікі прафсаюзных ячэек устаноў адукацыі Зэльвенскага раёна пад кіраўніцтвам Пузач Ірыны Станіславаўна, старшыні Зэльвенскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.

У шосты школьны дзень 11 лістапада на базе гісторыка-краязнаўчага музея прайшоў урок-рэквіем 

"Лічбы на сэрцы" для вучняў 5-8 класаў, прымеркаваны да Міжнароднага дня супраць фашызму, расізму і антысемітызму.

У час восеньскіх канікулаў члены Савета музея ў рамках Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства» праехаліся дарогамі спаленых вёсак Зэльвеншчыны

Дзеці адправіліся ў населеныя пункты, якія найбольш пацярпелі ад генацыду, да месцаў, дзе ўстаноўлены памятныя знакі. Там гімназісты вывучылі надпісы на помніках, даведаліся, якім падзеям прысвечана канкрэтнае памятнае месца (за што былі знішчаны жыхары, сведчанні відавочцаў). А таксама навялі парадак каля памятнага знака ў в. Беражкі, тым самым ушанаваўшы памяць загінуўшых мірных жыхароў і ваеннаслужачых. 

#молодежная_экспедиция  #маршрутами_памяти #маршрутами_единства  #рцэкРБ

30 кастрычніка на базе гісторыка-краязнаўчага музея адбыўся Дыялог пакаленняў "УЛКСМ: ад мінулага да сучаснага" з удзелам педагогаў і дзяцей 9 класаў

Цікавым было выступленне кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні гімназіі Антонавіча Віктара Віктаравіча, які расказаў навучэнцам пра гісторыю ўтварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі (УЛКСМ), а таксама пра парадак прыёму ў рады УЛКСМ. Таксама ён падзяліўся з хлопцамі ўспамінамі аб сваім памятным і хвалюючым дні ўступлення ў шэрагі камсамола 20 кастрычніка 1982 года. Віктар Віктаравіч паказаў хлопцам свой камсамольскі білет, які захоўвае да гэтага часу, як памяць аб самым лепшым часе ў жыцці чалавека - маладосці.

26 кастрычніка ў гісторыка-краязнаўчым музеі гімназіі адкрылася выстава, прысвечаная 105-годдзю з дня ўтварэння УЛКСМ. 

На выставе прадстаўлены фотаздымкі і граматы з асабістых архіваў настаўнікаў. У наведвальнікаў ёсць магчымасць убачыць арыгінальны камсамольскі білет і пазнаёміцца з памяткай камсамольца. А таксама з альбомам пра дзейнасць палітклуба камсамольцаў "Юнасць планеты", які функцыянаваў на базе СШ №2 г.п.Зэльва ў 1980-90-х гадах. Асаблівая ўвага экспанатам, што перадаў у музей падпалкоўнік Антон Уладзіміравіч Карповіч, ветэран міліцыі, праца якога доўгі час была звязана з піянерскай арганізацыяй і камсамолам Зэльвенскага раёна. 

24 кастрычніка гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі №1 г.п. Зэльва прымаў адмысловага госця - журналіста і пісьменніка, аўтара гістарычных расследаванняў Мікалая Чаркашына. 

Менавіта ён з'яўляецца аўтарам сцэнарыя дакументальнага фільма "Як выйсці з пекла", які распавядае пра падзеі чэрвеня 1941 года, у тым ліку і пра пераправу праз Зальвянку частак 10-й і 3-й армій Заходняга фронту. Мікалай Андрэевіч пазнаёміўся з экспазіцыямі музея, а таксама падзяліўся планамі аб напісанні новай кнігі пра Зэльвеншчыну. Разам з пісьменнікам музей наведалі ветэран працы Анатоль Вярстак і дырэктар Зэльвенскага раённага архіва Вольга Цэйкала. Кіраўнік музея Наталля Ступчык выказала надзею на плённае супрацоўніцтва ў пытанні выхавання падрастаючага пакалення і абмеркавала з Мікалаем Андрэевічам правядзенне цыкла творчых сустрэч. 

Выстава "Сямейныя рэліквіі", прымеркаваная да Тыдня бацькоўскай любові, дзейнічае ў гімназіі №1 г.п. Зэльва. 

Гэта сумесны праект гісторыка-краязнаўчага музея і музея адукацыі. На выставе прадстаўлены прадметы, якія беражліва захоўваюцца ў сем'ях навучэнцаў і настаўнікаў і перадаюцца з пакалення ў пакаленне як памяць. 

Акцыя "У музей усёй сям'ёй" праходзіць у рамках святкавання тыдня бацькоўскай любові

У рамках акцыі з 14 па 21 кастрычніка музеі прапануюць зніжкі на ўваходныя квіткі для сям'і (мама, тата, дзеці), а таксама бясплатнае наведванне экспазіцый для мнагадзетных сем'яў (пры прад'яўленні пацвярджальнага дакумента).

Падрабязную інфармацыю пра акцыю і музеі, якія ў ёй ўдзельнічаюць, можна паглядзець на сайце http://museum.by/ 

Гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі далучыўся да гэтай акцыі. 

.Напярэдадні Дня настаўніка гімназія прымала ў сваіх сценах ветэранаў педагагічнай працы

  Для іх была праведзена невялікая экскурсія па ўстанове і музеях.

16 верасня члены Савета музея прынялі ўдзел у раённай патрыятычнай квэст-гульні "Зямля, дзе пачаўся твой лёс", прымеркаванай да Дня народнага адзінства.

З 1 па 15 верасня ў рамках акцыі "Шануем мінулае - цэнім сучаснасць", прысвечанай Году міру і стварэння, навучэнцы гімназіі наведалі экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея. 

11 верасня ў гісторыка-краязнаўчым музеі гімназіі №1 г.п.Зэльва ў межах рэспубліканскай акцыі "Шануем мінулае - цэнім сучаснасць" прашлі музейныя заняткі для вучняў  8-х класаў "Гісторыя аднаго экспаната". 

Васьмікласнікі пазнаёміліся з побытавымі рэчамі нашых продкаў і звязанымі з імі традыцыямі. #Идем_в_музейГОЦТИК

Гасцей і ўдзельнікаў XXX Дня беларускага пісьменства 2 і 3 верасня прымае Гарадок Віцебскай вобласці

 Сталіцай свята з глыбокімі гістарычнымі каранямі ў гэтым годзе стане раённы цэнтр Гарадок. Непадалёку ад яго, у вёсцы Астраўляны, нарадзіўся Канстанцін Вераніцын – аўтар вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».

Праграма культурнага форуму будзе разнастайнай і насычанай. Традыцыйна пройдзе рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», чакаецца шмат выстаў, тэматычных экспазіцый, прэзентацый, інтэрактыўных пляцовак, узнагарод. Цікавасць выклікаюць фестывалі кнігі і прэсы, народнай творчасці, паэзіі і фальклору. Прыхільнікі спорту могуць наведаць майстар-класы і выступленні, гісторыкі – рэканструкцыю гістарычных падзей, а тых, каго вабяць рамёствы, прыцягне непаўторнымі вырабамі горад майстроў.

Тыдзень музеяў устаноў адукацыі з 12 па 18 мая

Гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі наведалі выхаванцы дашкольных устаноў Зэльвы

Савет музея прыняў удзел у абласным праекце "Побач з намі" ў намінацыі "Карта памяці"

У рамках тыдня прадпрымальнасці ў гімназіі прайшоў квэст "Ля вытокаў прадпрымальніцтва"

Рабятам прыйшлося прайсці шэраг выпрабаванняў, каб атрымаць запаветны прыз. Удзельнікі праявілі кемлівасць, знаходлівасць і крэатыўнасць пры праходжанні станцыі "Грошы любяць рахунак", якая была арганізавана на базе экспазіцыі "Мой родны кут".

Члены Савета музея выйшлі ў фінал рэспубліканскай экспедыцыі "Маршрутамі Памяці"

У рамках экспедыцыі распрацаваны маршрут "Дарогамі спаленых вёсак Зэльвеншчыны". Ад Гродзенскай вобласці было адабрана 15 маршрутаў. Жадаем рабятам поспехаў у яго праходжанні!

Пракуратура Зэльвенскага раёна перадала ў музей копіі архіўных спраў, звязаных з расследаваннем генацыду на тэрыторыі Зэльвеншчыны

26 красавіка на базе гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі прайшлі мерапрыемствы для 7-х класаў, прысвечаныя Дню памяці катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Дзеці пагаварылі аб прычынах і наступствах той страшнай трагедыі. Успомнілі яе ліквідатараў. І нават патрымалі ў руках знак "Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі ЧАЭС", які перададзены ў часовае карыстанне ў музей намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Шэўчык Святланай Валянцінаўнай. Яе бацька - адзін з тых самаахвярных людзей, якія прыйшлі на дапамогу пацярпелым.

Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў - 11 красавіка, на базе гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі 1 г.п. Зэльва прайшоў Урок памяці "Памяць, адказнасць, будучыня"

Вучні зачытвалі для сваіх аднакласнікаў успаміны тых, хто быў дзіцем у гады Вялікай Айчыннай вайны з кнігі "Захавальнікі памяці, ведаў, традыцый". У гэтай кнізе, створанай пад эгідай БГКК, утрымліваюцца сведчанні людзей, якія былі сагнаныя на прымусовыя працы ў Германію, прайшлі жахі канцлагераў, страцілі блізкіх у жарале вайны, у тым ліку і зэльвенцаў. Гімназісты абмеркавалі, як павінны жыць сённяшнія дзеці, каб не пасароміць памяць загінуўшых і быць годнымі нашчадкамі Перамогі.

З кожным днём усё менш застаецца людзей, якія былі сведкамі страшных падзей Вялікай Айчыннай вайны

Тым каштоўней сведчанні тых, хто трапіў у яе горан. У памятны дзень 11 красавіка вучні гімназіі №1 г.п. Зэльва сумесна з работнікамі Цэнтра культуры наведалі малалетняга вязня Мацкевіч Клаўдзію Міхайлаўну. Рабяты павіншавалі Клаўдзію Міхайлаўну з мінулым Юбілеем і Днём памяці, уручылі ёй кветкі і падарункі. Жанчына падзялілася ўспамінамі свайго дзяцінства, звязанымі з вайной і пасляваенным часам. Нягледзячы на беды, якія выпалі на яе долю, Клаўдзія Міхайлаўна захоўвае аптымізм і зараджае ім іншых. Яна пажадала гімназістам добра вучыцца, працаваць на карысць Радзіме і ніколі не ведаць нягод вайны.

22 сакавіка прайшлі гадзіны інфармавання, прысвечаныя Дню памяці ахвяр Хатынскай трагедыі 

Вучні Галынкаўскай сярэдняй школы наведалі музей гімназіі

Карташова Віялета заняла 1 месца ў раённым этапе рэспубліканскага Конкурсу юных экскурсаводаў УА. Віншуем!

Інфармацыйныя гадзіны "Афганістан у лёсе землякоў" прайшлі ў лютым на базе гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі

у рамках Дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў

У дзень 34 гадавіны з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў гісторыка-краязнаўчым музеі гімназіі 1 г. п. Зэльва была адкрыта новая экспазіцыя "Афганістан у лёсах нашых землякоў"

У адкрыцці прынялі ўдзел воіны-інтэрнацыяналісты Сай Уладзімір Аляксандравіч, настаўнік фізічнай культуры гімназіі, і Руды Аляксандр Алексадравич, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане".

Урок мужнасці для вучняў 11 класаў,  прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, Паўла Ільіча Жданава, 

прайшоў 20 студзеня на базе гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі 1 г.п.Зэльва. Вучні ўзгадалі найбольш яскравыя моманты біяграфіі героя, заслугі, за якія Павел Ільіч атрымаў высокую ўзнагароду. А таксама здзейснілі выхад да мемарыяльнай дошкі, размешчанай на доме, у якім жыў Павел Ільіч, і ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчання.  

   Тыдзень музейнага сэлфі праходзіць у Беларусі з 16 студзеня

16 студзеня зельвенцы адзначылі 120-годдзе з дня нараджэння П. І. Жданава, нашага земляка, Героя Савецкага Саюза.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце ТУТ.

Рэспубліканскі конкурс "Асобы ў гісторыі Беларусі»

Запрашаем гімназістаў VI-XI класаў прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе «асобы ў гісторыі Беларусі».

Конкурс праводзіцца з 30 студзеня па 17 лютага 2023 года на універсальнай адукацыйнай анлайн-платформе SkyBel пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, які выступае суарганізатарам мерапрыемства.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана тут.

Навіны-2022

10 снежня на базе гімназіі №1 г.п. Зэльва прайшоў раённы этап рэспубліканскай квэст-гульні "Па слядах Перамогі". 

Адной са станцый гульні стаў гісторыка-краязнаўчы музей, дзе вучні з 8 каманд УА Зэльвенскага раёна спаборнічалі ў ведах па вядомых палкаводцах Вялікай Айчыннай вайны. 

7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

За савецкім часам падзеі, звязаныя з Кастрычнікай рэвалюцыяй, вывучаліся вельмі падрабязна. Але час ідзе, і сёе-тое ўжо пачынае забывацца.  У ноч з 7 на 8 лістапада 1917 года ў Петраградзе адбылося паўстанне. Па сігнале, якім стаў стрэл крэйсера «Аўрора», узброеныя рабочыя, салдаты і матросы захапілі Зімовы палац, зверглі Часовы урад і абвясцілі Уладу Саветаў, якая праіснавала доўгіх 73 гады. Як вядома, 17 лістапада 1948 года легендарны крэйсер быў выведзены са складу флоту і пастаўлены на вечную стаянку ў Петраградскай набярэжнай у Ленінградзе.

  7 лістапада 1917 года адбылася Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя. У гэты дзень у Петраградзе завяршылася ўзброенае паўстанне, Часовы ўрад быў звергнуты і ў 10 гадзін апублікаваны заклік "да грамадзян Расіі", у якім паведамлялася пра перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі. Улада перайшла да Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту.

  У той жа дзень выканкам Мінскага савета выдаў загад № 1 аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Саветаў.

Экспазіцыя ў Дзень маці

У Дзень маці навучэнцы, калектыў гімназіі і госці пазнаёміліся з матэрыяламі абноўленай перасоўнай экспазіцыі "Ад матулі да дачкі", дзе распавядаецца пра жанчын-педагогаў гімназіі, якія пайшлі па стапах сваіх самых родных і блізкіх людзей, Данілюк Тамары Васільеўне, Махнач Святлане Васільеўне і іх маме Нагула Валянціне Мікалаеўне, Крэчка Таццяне Уладзіміраўне, Малахвей Вользе Уладзіміраўне і іх маме Малахвей Веры Уладзіміраўне, Чарток Ганне Міхайлаўне і яе маме Дзянішчык Лідзіі Лявонцьеўне, Шостка Юліі Мікалаеўне і яе маме Жамойдзік Ганне Феліксаўне.

Гісторыка-краязнаўчы музей сумесна з музеем адукацыі падрыхтавалі да Дня настаўніка выставу аб настаўніцкіх дынастыях.

Мінпрацы і сацабароны выпусціла электронную кнігу памяці да Дня народнага адзінства

Сёлета ў Мінпрацы і сацабароны з красавіка па верасень праходзіла акцыя-эстафета «Ганаруся подзвігам ветэрана-земляка». У рамках якой была сфарміравана цэлая электронная кніга. У ёй сабраныя відэа са сведкамі вайны, успамінамі іх сваякоў. Таксама ў кнізе ўтрымліваюцца кароткія гісторыі пра герояў сюжэту, усяго такіх гісторый цэлых 60.

"Відэаролікі падрыхтавалі супрацоўнікі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання сістэмы Мінпрацы і сацабароны: самастойна распрацавалі сцэнарыі, часцяком бралі інтэрв'ю ў відавочцаў ваенных падзей, займаліся здымкай і мантажом. І ўсё для таго, каб захаваць неверагодна каштоўныя дадзеныя аб вайне», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Усе відэаматэрыялы, якія ўвайшлі ў "Кнігу памяці", можна таксама паглядзець на YouTube-канале міністэрства і ў сацыяльных сетках.

З 19 па 26 верасня ў гісторыка-краязнаўчым музеі гімназіі 

працуе экспазіцыя "Майстры слова", 

у якой расказваецца пра пісьменнікаў, лёс якіх звязаны з Зэльвеншчынай. У экспазіцыі прадстаўлены фотаматэрыялы з архіваў Юркі Голуба, Дануты Дабрынінай, Уладзіміра Мазго і іншых знакамітых землякоў, кнігі з аўтографамі. На стэндах - цікавыя факты жыццёвага і творчага шляху майстроў слова. Запрашаем усіх жадаючых!

17 верасня, у Дзень народнага адзінства, члены савета музея прынялі ўдзел у адкрыцці памятнага знака ў гонар Шапавалава Васіля Уласавіча, які загінуў, абараняючы Зэльву ў 1944-ым.

З 11 верасня ў гісторыка-краязнаўчым музеі гімназіі 

аформлена экспазіцыя да Дня народнага адзінства

На жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў 

была прадстаўлена экспазіцыя па генацыду, падрыхтаваная Радай гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі.

24 жніўня Саветам гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі быў арганізаваны квэст "Зэльва твая і мая"для вучняў 5-8 класаў. 

Рухаючыся па маршруце, адзначаным на карце, гімназісты пазнаёміліся з паходжаннем назваў вуліц пасёлка, а таксама выканалі заданні, звязаныя з памятнымі месцамі і цікавымі асобамі. На кожным пункце маршруту хлопцаў і дзяўчат сустракалі гіды, якія дзяліліся інфармацыяй і ацэньвалі баламі адказы каманд. Апошняй кропкай маршруту стаў музей гімназіі, дзе рабятам было прапанавана бліц-апытанне. Пераможцам стала каманда 8А класа "Беларусічы" (класны кіраўнік Сакалоўская А.У.). Віншуем!

8 чэрвеня з 10.00 да 14.00 гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі расчыніць дзверы для ўсіх жадаючых.

У межах рэспубліканскага праекта "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" у музеі пройдуць аглядавыя экскурсіі для жыхароў пасёлка і гасцей. Акцыя накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. У ёй прымаюць удзел турыстычныя аб'екты ўсіх абласцей Беларусі. Арганізатарамі акцыі "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" выступаюць Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме. Запрашаем усіх жадаючых!

З 6 па 12 чэрвеня 2022 года пройдзе Рэспубліканская акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся", якая накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. 

У акцыі прымуць удзел турыстычныя аб'екты ўсіх абласцей Беларусі. З падрабязным пералікам аб'ектаў турыстычнай індустрыі можна азнаёміцца па спасылках:

г. Мінск, Брэсцкая вобласць, Віцебская вобласць, Гомельская вобласць, Гродзенская вобласць, Мінская вобласць

У маі Савет гісторыка-краязнаўчага музея запусціў акцыю "Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны ў гісторыі маёй сям'і".

Навучэнцы і супрацоўнікі гімназіі запісваюць успаміны аб сваіх родных і блізкіх, жыццё якіх была цесна звязана з Вялікай Айчыннай вайной. Гэтыя апавяданні ўвойдуць у агульны альбом гімназіі з аднайменнай назвай.

29 красавіка на базе музея прайшоў майстар-клас "Нясумная музейная прастора: актыўныя і інтэрактыўныя прыёмы работы" для ўдзельнікаў абласнога семінара "Работа школьнага музея па грамадзянска-патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню". 

Кіраўнік музея Ступчык Н.Ф. уключыла прысутных у работу з філвардамі, рэбусамі, шыфроўкамі, газетнымі артыкуламі, прадэманстравала алгарытмы работы з QR-кодамі і Гугл-аб'ектывам, прапанавала разнастайныя актыўныя прыёмы ўключэнення экспанатаў і дапаможных матэрыялаў у экскурсію.

Акрамя таго, суправаджала ўдзельнікаў семінара ў невялікай абзорнай экскурсіі па цэнтру Зэльвы.

22 красавіка музей гімназіі наведалі Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь і Вольга Мікалаеўна Ненартавіч, начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

У красавіку-маі на базе музея штотыднёва праходзяць Урокі памяці

11 красавіка штогод адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў 

(International Day of Fascist Concentration Camps Prisoners Liberation), які ўсталяваны ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года.

Канцэнтрацыйныя лагеры (месцы знаходжання вялікіх мас людзей, заключаных пад варту па палітычных, сацыяльных, расавых, рэлігійных і іншых прыкметах) шырокае распаўсюджванне атрымалі ў фашысцкай Германіі. У іх утрымліваліся, як правіла, антыфашысты, перш за ўсё камуністы, сацыял-дэмакраты, прафсаюзныя дзеячы, а таксама асобы, якія пераследаваліся па расавых, рэлігійных, сацыяльных і іншых матывах.

Успаміны малалетніх вязняў Мацкевіч К.М. і Сталпец Л.І.

Мацкевич Клавдия Михайловна.avi
Столпец.mp4

9 красавіка Зэльва прымала ўдзельнікаў выязнога прафілактычнага марафону дэпутатаў Маладзёжнага парламента вобласці «Моладзь у рытме ЗВЖ».   

Удзельнікі марафона наведалі з экскурсіяй і музей гімназіі.

У ліку першых наведвальнікаў экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага народа, настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Зэльвенскага раёна.

1 красавіка адкрылася выстава, прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Выстава "Нельга забыць. Нельга зразумець. Нельга апраўдаць " адкрылася пры ўдзеле пракурора Зэльвенскага раёна Аляксандра Пяцэвіча. Яна распавядае аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і, у прыватнасці, аб генацыдзе насельніцтва Зэльвенскага раёна. Дапоўнілі выставу матэрыялы па факце генацыду, прадстаўленыя пракуратурай Зэльвенскага раёна.

Падрабязней на сайце газеты "Праца"

30 сакавіка ў гісторыка-краязнаўчым музеі гімназіі для навучэнцаў 5-6 класаў працавала творчая майстэрня "Музей - свет фактаў і гісторый". 

Гімназісты пазнаёміліся з фактамі генацыду на тэрыторыі Зэльвенскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва зацікавілі іх старонкі кнігі Раісы Гарадзінскай " Маладосць мая... Беларусія", аформленай у выглядзе коміксу, у якой распавядаецца аб трагедыі в. Дзярэчын і масавым расстрэле мірных жыхароў падчас фашысцкай акупацыі. Таксама рабяты прынялі ўдзел у афармленні экспазіцыі "Вогненныя сёстры Хатыні".

Вучні пачатковых класаў Князеўскай СШ наведалі 

музей гімназіі падчас вясенніх канікул.

22 сакавіка на базе музея вучні I–XI класаў гімназіі наведалі ўрокі памяці «Аб чым звоняць званы Хатыні?", прысвечаныя 79-й гадавіне трагедыі ў Хатыні.

У інтэрнэт-праекце "Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны", створана база дадзеных, якая змяшчае звесткі аб такіх вёсках.

Члены гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі ўзнагароджаны дыпломам за творчую работу 

ў межах стварэння відэаархіва ўспамінаў "Як гэта было", прысвечанага Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Дадзены рэспубліканскі праект, запуск якога адбыўся ў 2021 годзе, ініцыяваны дабрачынным фондам Аляксея Талая пры падтрымцы Музея Вялікай Айчыннай вайны, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Адабраныя відэа будуць дадаткова апрацаваны і трапяць на канал праекта і ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. http://detiveteranam.by/

   У музеі адкрылася выстава, прысвечаная Году гістарычнай памяці "Вывучаем гісторыю разам". На выставе прадстаўлены матэрыялы па вывучэнні гісторыі, культуры, этнаграфіі Зэльвенскага краю.

У сакавіку 2022 года стартаваў рэспубліканскі конкурс «Экспанат для музея», які праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў патрыятычных каштоўнасных арыенціраў праз далучэнне да пошукава-даследчай краязнаўчай дзейнасці. 

 Рэспубліканскі геалагічны конкурс; рэспубліканскі конкурс «Славутыя роды краю майго», рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка», якія дазволяць навучэнцам звярнуць увагу на геалагічныя асаблівасці краю, далучыцца да даследавання знакамітых родаў малой радзімы і астаўленых імі ў спадчыну гістарычных і культурных каштоўнасцей, а таксама наведаць адметныя мясціны розных рэгіёнаў краіны і аставіць свае ўражанні занатаванымі ў Дзённіку, як прыемны напамін аб паходзе ці экскурсіі. 

19 лютага ў музеі прайшла інтэрактыўная экскурсія "Аб чым расказваюць старыя рэчы" для вучняў 1-2 класаў.  

Гімназісты пазнаёміліся з побытам продкаў.  Асобная ўвага ўдзялялася назвам прадметаў і з'яў.  Пасля дзяўчынкі і хлопчыкі праверылі свае веды.  Яны адгадвалі загадкі пра посуд, "апраналі" па-беларуску Васіля і Васілінку.  Праявілі і свае мастацкія здольнасці: знаходзілі  патрэбныя экспанаты і малявалі іх. А яшчэ збіралі пазлы з выяваю герба Зэльвы.

З 18 па 26 лютага праходіць Дэкада роднай мовы

Заклікаем усіх, хто пераступае парог гімназіі, размаўляць па-беларуску! 

Лісты з адпаведным заклікам і інфармацыяй пра Міжнародны дзень роднай мовы былі размешчаны членамі Савета гісторыка-краязнаўчага музея пры ўваходзе ў гімназію. 

15 лютага - День воінаў-інтэрнацыяналістаў. 

У гімназіі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце.

Віртуальную экскурсію па гістарычных мясцінах Гродзеншчыны наведалі вучні 5-7 класаў 29 студзеня

Экскурсія была арганізавана Саветам гісторыка-краязнаўчага музея і прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Вучні пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры Гродзенскай вобласці, а таксама праверылі свае веды ў анлайн-гульні "Дзе знаходзіцца гэтая славутасць?". Прапануем усім жадаючым праверыць свае веды.

Дзень музейнага сэлфі адзначаюць у трэцюю сераду студзеня

У гэтае свята наведвальнікам музеяў дазваляюць рабіць сэлфі. Гэта дапамагае распавесці аб вялікіх калекцыях работ і выклікаць цікавасць да мастацтва. У многіх музеях нельга фатаграфаваць, аднак ёсць адзін дзень у годзе, калі музеі робяць выключэнне. У 2022 годзе свята выпала на 19 студзеня. У Міжнародны дзень музейных сэлфі музеі-ўдзельнікі акцыі дазваляюць наведвальнікам зрабіць сэлфі побач з любым музейным прадметам. 

навіны-2021

У межах вывучэння гісторыі роднага краю 21 снежня вучні ДУА "ВВК Дзярэчынскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" наведалі музей гімназіі.

З 8 па 16 снежня каманда "Беларусічы" прымала ўдзел у абласным віквізе "Чытаем гісторыю па ёлачных цацках" і заняла 1 месца ў намінацыі "Лепшая віртуальная навагодняя экспазіцыя".

3 снежня вучні 2А класа наведалі музей, каб пазнаёміцца з новымі экспанатамі і знітавацца з этнаграфіяй беларусаў.

Немагчымасць падарожнічаць афлайн не повад не вандраваць. Наведайце музеі анлайн.

3 лістапада члены савета гісторыка-краязнаўчага музея прынялі ўдзел у краязнаўчай гасцёўні "З любоўю да роднага краю", якая праводзіцца УА "Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства". У рамках анлайн-мерапрыемства прайшла прэзентацыя кнігі Дзяніса Тарасюка "У пошуках душы майго горада". 

29 кастрычніка кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея Ступчык Н.Ф. прыняла ўдзел у Рэспубліканскім метадычным аб'яднанні краязнаўцаў "Эфектыўны вопыт краязнаўчай работы з навучэнцамі", якое прайшло ў фармаце Zoom.

22 кастрычніка - свята Белых жураўлёў

   Гэты памятны дзень вядомы не толькі па ўсёй Расіі і ў краінах СНД, але і далёка за іх межамі. Вялікае свята прысвечана памяці салдат, якія загінулі на палях бітваў Вялікай Айчыннай вайны і пахаваных у брацкіх магілах. Такая паэтычная назва з'явілася дзякуючы аднайменнаму вершу Р. Гамзатава. Менавіта ён і стаў заснавальнікам гэтага выдатнага памятнага дня.

Тыдзень музеяў устаноў адукацый прайшоў у гімназіі

15 верасня ў музеі гімназіі для навучэнцаў пачатковых класаў быў арганізаваны квэст "Мая Беларусь" у межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства.

30 чэрвеня старшакласнікі наведалі новую турпляцоўку "Кока Мір" у г. п. Мір

Мерапрыемства стала лагічным завяршэннем адукацыйнай ініцыятывы "Тэрытарыяльны брэндынг: погляд моладзі" , у рамках якой спецыялісты асацыяцыі "БелБрэнд" на працягу двух месяцаў навучалі навучэнцаў устаноў адукацыі Зэльвенскага раёна асновам маркетынгу і брэндынгу, а таксама знаёмілі з паспяховымі кейсамі стварэння тэрытарыяльных брэндаў за мяжой і ў Беларусі. "Кока свет" - інтэрактыўная турыстычная пляцоўка з цудоўным відам на Мірскі замак. Тут гасцінныя гаспадары ўцягнулі дзяцей у вясёлыя гульні, конкурсы, танцы. А магчымасць асабіста пагутарыць з прадпрымальнікам, які ўжо мае "сваю справу" і развівае брэнд новага праекта, падарыла неверагоднае натхненне і зарад матывацыі.

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Правер сваё веданне роднай мовы:

ТЭСТ на веданне беларускай мовы

Тэст-гульня

Анлайн-віктарына

15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 

Воін-інтэрнацыяналіст А.М. Жук сустрэўся з вучнямі старэйшых класаў: расказаў пра цяжкія моманты вайны ў Афганістане і пра моц братэрства.

23 студзеня ў музеі адкрылася экспазіцыя, прысвечаная Дню беларускай навукі, 

які адзначаецца ў апошнюю нядзелю месяца. Дзень беларускай навукі як сваё прафесійнае свята ў першую чаргу адзначаюць самі супрацоўнікі ўсіх навуковых сфераў, а разам з імі школьнікі, студэнты і аспіранты, занятыя даследчай працай. У экспазіцыі прадстаўлена інфармацыя пра навукоўцаў-землякоў. 

20 студзеня праходзіць Міжнародны дзень музейнага селфі

Дзень музейнага сэлфі праводзіцца ў трэцюю сераду студзеня і запрашае ўсіх наведаць музей і зрабіць сэлфі. Гэты дзень спрыяе павышэнню дасведчанасці аб вялікіх калекцыях работ, якія захоўваюцца ў музеях. У многіх музеях нельга фатаграфаваць. Аднак ёсць адзін дзень, калі робіцца выключэнне. 

У дзень музейных сэлфі музеі-удзельнікі заахвочваюць наведвальнікаў зрабіць сэлфі побач з іх любімым творам мастацтва. Зрабіўшы сэлф ў музеі, не забудзьцеся падзяліцца ім у сацыяльных сетках з # MuseumSelfieDay або #МузейноеСелфи.

Дзень быў заснаваны Мар Дыксан, мамай з Лондана, якая вядзе сайт аб музеях, мастацтве і культуры. Дыксан заявіла, што яе мэтай было стварыць аднадзённую акцыю, якая павысіць дасведчанасць аб вялікіх калекцыях, што захоўваюцца ў музеях. Першы дзень музейных сэлфі быў праведзены ў студзені 2014 года. З моманту яго стварэння многія музеі па ўсім свеце далучыліся да гэтай акцыі, а тысячы людзей з усяго свету размясцілі свае музейныя сэлфі ў сацыяльных сетках.

Незвычайныя віды турызму

Гастранамічны, падзейны, рэлігійны, экалагічны ... яшчэ пару дзесяцігоддзяў таму гэтыя віды турызму былі чымсьці новым і трохі незвычайным для беларускіх падарожнікаў, аднак цяпер гэтым мала каго здзівіш. Гастранамічныя туры становяцца ўсё больш разнонаправленных, а сегменты "гастранамічных падарожнікаў" усё больш шматлікімі і якія ахопліваюць практычна ўсе катэгорыі турыстаў. Падзейны турызм з гэтага часу, акрамя самастойнага мерапрыемства, можа выкарыстоўвацца для прасоўвання цэлай дэстынацыі, выступаючы ў якасці дапаўняльнага фактару для асноўнага турпрадукту. Рэлігійны турызм становіцца ўсё больш цесна звязаным з культурна-пазнавальным: часцяком паломніцкія туры маюць на ўвазе таксама аглядныя экскурсіі па цікавых аб'ектах наведвальнага месца. Экалагічны турызм з гэтага часу папулярны практычна ва ўсім свеце, не з'яўляецца выключэннем і Беларусь, тут ён, акрамя самастойнай катэгорыі, паспяхова спалучаецца з агратурызмам. Можна назваць і іншыя віды турызму, набіраючыя папулярнасць па той ці іншай прычыне. Мы ж у дадзеным артыкуле спынімся на тых, пра якія пакуль мала хто чуў, а, калі і чуў, то напэўна пакуль не апрабаваў на ўласным вопыце.

Чорны Турызм. Яго яшчэ называюць "цёмны турызм", або "dark-Турызм". Заключаецца ён ў тым, каб падарожнічаць па незвычайным месцах з містычнай славай. Пры гэтым лакацыі могуць быць як старажытныя, так і сучасныя. Гэта месцы Халакоста, турмы, патанулыя караблі, гарадскія могілкі, месцы ядзерных катастроф і т. д.

Джайлоо-турызм, які ўяўляе сабой своеасаблівы мікс экалагічнага і экстрэмальнага турызму. Мэтай вандроўцы з'яўляецца зазірнуць у самыя некранутыя цывілізацыяй куткі планеты, пажыць практычна першабытнай жыццём і, пры магчымасці, пазнаёміцца з мясцовымі плямёнамі, якія вядуць лад жыцця нязменна, як і шмат гадоў таму.

Індустрыяльны Турызм. І, калі прамысловымі экскурсіямі ўжо нікога не здзівіш, то, напрыклад, диггерство-слова даволі незвычайнае. Гэта даследаванне падземных збудаванняў, гэта значыць часцяком занятак небяспечнае. У якасці супрацьлегласці можна назваць руфинг-прагулкі па дахах дамоў, таксама не самы бяспечны выгляд турызму. Пры гэтым існуюць нават спецыяльныя маршруты такой накіраванасці, а суправаджаюць выступае своеасаблівы гід.

Космотуризм. Як зразумела з назвы, дадзены выгляд мае на ўвазе падарожжа ў касмічную прастору. Вядома ж, асноўным стрымліваючым фактарам з'яўляецца кошт такіх тураў. Аднак ужо цяпер ёсць людзі, пачаткоўцы набываць такія незвычайныя туры.

НАВІНЫ-2020

16 снежня былі падведзены вынікі XVIII Рэспубліканскага турыстычнага конкурса «Пазнай Беларусь».


ПАВАЖАНЫЯ НАВУЧЭНЦЫ!

Працягваецца навучанне ў рэспубліканскай краязнаўчай школе ў 2020/2021 навучальным годзе.

Навучанне арганізуецца як для навучэнцаў другога года навучання, так і для першага.

Нагадаем, што заняткі ў краязнаўчай школе дазволяць вам набыць і паглыбіць веды ў вобласці гісторыі, культуры, генеалогіі, геалогіі малой радзімы, Беларусі, а таксама выкарыстаць набыты пад час практычных заняткаў матэрыял пры падрыхтоўцы даследчых работ.

Па выніках паспяховага навучання па праграме (двух гадоў) вы атрымаеце сертыфікат.

Падведзены вынікі раённага конкурсу камп'ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by».

Сёлета конкурс праводзіўся ў завочнай форме ў пачатку лістапада 2020 года сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У намінацыі "Я зямлёй сваіх продкаў ганаруся, Беларусь" web-сайт гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі №1 г.п. Зэльва заняў 1 месца. Віншуем!!!

Школьная бізнес-кампанія "Znova" на канікулах запарашае на вытворчую экскурсію.

2 лістапада член Савета гісторыка-краязнаўчага музея Ступчык Н. Ф. правяла завочную экскурсію для вучняў 8-х класаў "Музеі і цікавыя месцы Беларусі". 

Ці ведаеце вы, дзе знаходзіцца музей ката? А музей вавёркі? А вось прысутныя на экскурсіі змаглі віртуальна пабываць у гэтых месцах. Яны пазнаёміліся з анлайн экспазіцыямі вядучых музеяў Беларусі, а таксама даведаліся, як самім з дапамогай Інтэрнэту скласці маршрут падарожжа па цікавых месцах.

Наперадзе восеньскія канікулы. Самы час адправіцца ў падарожжа і наведаць музеі Беларусі. Прапануем вам зрабіць гэта анлайн. 

Каталог музеяў Беларусі

Музеі з Белкарт

Віртуальныя экскурсіі 

   Былы бібліятэкар СШ №2, публіцыст і кіраўнік раённага літаратурнага аб'яднання "Зоры над Зальвянкай" Шматко Я.Л. прэзентавала гісторыка-краязнаўчаму музею ўласны белетрызаваны біяграфічны нарыс "Неаспрэчнае і спрэчнае ў біяграфіі Вікенція Равінскага". Кніга будзе карыснай настаўнікам беларускай літаратуры і вучням старэйшых класаў.

З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца ў кастрычніку 2020 года дадзены пачатак правядзенню рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў. 

У Беларусі захавалася шмат культурных аб'ектаў, якія пад уздзеяннем часу або розных падзей сталі паўразбуранымі. Многія з іх закінулі, іншыя дзесяцігоддзямі чакаюць рэканструкцыі. Мы падабралі некалькі храмаў і капліц, з якімі цікава азнаёміцца нават у тым стане, у якім яны знаходзяцца цяпер.

    Члены савета гісторыка-краязнаўчага музея прынялі ўдзел у фотавыставе ў межах святкавання 100-годдзя ЛКСМБ "Камсамол не проста ўзрост, камсамол мой лёс", якая праходзіць у сацыяльнай сетцы ВКонтакте з 23 па 25 верасня.

НАВІНЫ 2019

Адкуль пайшлі назвы месяцаў? Прайдзіце тэст ТУТ.


19 кастрычніка вучняў 2 класа  прынялі ў акцябраты. Для іх была арганізавана гульня-падарожжа "Акцябраты - вясёлыя рабяты!". Адной са станцый маршрута гульні стаў школьны музей, дзе другакласнікі паспяхова справіліся з парпанаванымі заданнямі. 

8 кастрычніка ў межах Тыдня маці ў музеі адкрылася выстава "Маці-гераіні".

Вучні санаторнай школы, якія прыехалі ў Зэльву з розных куткоў Беларусі, наведалі музей СШ №2, каб пазнаёміцца з гісторыяй зэльвенскага краю.

28 верасня на базе музея прайшла краязнаўчая віктарына "Зэльва твая і мая" для вучняў 6-8 класаў.

20 верасня на базе музея прайшла інтэрактыўная экскурсія "Доўгія вёрсты вайны" для вучняў 7-8 класаў у межах адзінага ўрока памяці, прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дзень беларускага пісьменства 

пройдзе ў Слоніме 1 верасня. 

У дні свята на цэнтральнай плошчы  ўрачыста адкрыецца помнік легендарнаму Льву Сапегу -  стваральніку статутаў ВКЛ. Цэнтральнай падзеяй стане  цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літпрэміі. Двухдзённая культурная праграма будзе насычана мерапрыемствамі і сустрэчамі. 

3 ліпеня Беларусь святкуе Дзень Незалежнасці. У праграме свята ў Зэльве знайшлося месца і музейным экспанатам. Музей пад адкрытым небам " Куточак малой Радзімы" выклікаў цікавасць у жыхароў пасёлка і гасцей.

У Дзень абароны дзяцей музей СШ №2 прадставіў у цэнтральным скверы перасоўную экскурсію "Музей у чамадане"

24 мая першы клас гімназіі наведаў музей СШ №2, каб пазнаёміцца з жыццём нашых продкаў.

Літаратурна-музычная гасцёўня 

"І гаворыць памяць сэрца...", 

прысвечаная 75-годдзю вызвалення 

Беларусі, прайшла ў СШ №2. 23 мая вучні 5-11 класаў успомнілі падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Са сцэны гучалі вершы беларускіх паэтаў, успаміны сведкаў, песні, прсвечаныя вызваленню і роднаму краю. Кадры кінахронікі і кінафільмаў, тэатралізаваныя сцэны з мірнага і ваеннага жыцця нагадалі хлопчыкам і дзяўчынкам аб героях, што змагаліся за мірнае неба.

Інтэлектуальная эстафета "Вялікая Айчынна вайна ў фактах і асобах" прайшла ў музеі 6 мая. Удзел у ёй прынялі вучня 5-8 класаў.

Мітынг ля брацкай магілы воінам і партызанам "Славе - не меркнуць, традыцыям - жыць!" прайшоў 6 мая.

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі 

19 красавіка Савет музея правёў для старшакласнікаў анлайн гульню-віктарыну "Па старонках Вялікай Айчыннай вайны"

У межах Рэспубліканскага "Фэста экскурсаводаў" 13 красавіка пешую экскурсію па Зэльве правяла кіраўнік музея СШ №2 Ступчык Наталля Фёдараўна. Падарожжа па пасёлку, якое суправаджалася інфармацыяй на беларускай мове, наведала 30 аматараў гісторыі роднага краю.  Яшчэ 179 чалавек далучылася да экскурсіі падчас анлайн трансляцыі, арганізаванай газетай "Праца". 

У межах святкавання 75-годдзя Гродзенскай вобласці 12 красавіка прайшла літаратурная гасцёўня "Жыве не для славы, а для людзей", дзе адбылася сустрэча вучняў школы з былой настаўніцай пачатковых класаў, паэтэсай, лаўрэатам Рэспубліканскага конкурса "Настаўнік года - 1992" - Карозай Аленай Станістлаваўнай.

11 красавіка - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагяроў.

Гэты дзень прымеркаваны да бунту вязняў канцлагера Бухенвальд 11.04.1945 г.

Успаміны былога малалетняга вязня СТАЛПЕЦ Ларысы Іванаўны 

чытай па спасылцы.

4 красавіка выхаванцы дзіцячага садка №4 г.п.Зэльва наведалі школьны музей, каб пагартаць старонкі гісторыі.

Сёлета споўніцца 10 гадоў фестывалю "Фэст экскурсаводаў". За час свайго існавання ён прайшоў доўгі шлях, але, як і раней, галоўнай мэтай фестывалю застаецца знаёмства мясцовых жыхароў і гасцей гарадоў з помнікамі архітэктуры, гісторыі і культуры, музеямі, знакамітымі людзьмі і важнымі падзеям у жыцці нашай краіны. У кожнага ўдзельніка фестывалю ёсць магчымасць даведацца пра свой горад нешта цікавае і незвычайнае, адкрыць таямніцы вядомых месцаў і маршрутаў, з галавой акунуцца ў гісторыю. Як і раней, усе экскурсіі ў межах «Фэсту экскурсаводаў-2019» будуць бясплатнымі. У рамках фестывалю пройдзе і экскурсія па Зэльве. Запрашаем усіх жадаючых!

Падрабязней чытай тут.

26 сакавіка наведвальнікі аздараўленчага лагера СШ №2 пабывалі ў музеі, дзе прайшліся па новых экспазіцыях.

19 сакавіка ў школьным музеі адбылася прэзентацыя фотавыставы "Сямнаццаць імгненняў вайны".

16 сакавіка ў СШ №2 пачаліся заняткі для будучых першакласнікаў па падрыхтоўцы да школы.  Знаёмства з установай адукацыі пачалося са школьнага музея, дзе хлопчыкаў і дзяўчынак віталі кіраўнік Ступчык Н.Ф. і яе памочніца - лялька Васілінка. Дашкаляты разам з экскурсаводамі пазнаёміліся са школьнымі рэчамі і прыладамі, а таксама павандравалі па хвалях мінулага.

Новая экспазіцыя, прысвечаная 75-годдзю Гродзенскай вобласці, адкрылася ў школьным музеі 12 сакавіка.  Наведвальнікі могуць пазнаёміцца са слаўнай гісторыяй  нашага краю, даведацца аб славутых мясцінах і слынных асобах.

Экспазіцыя да 25-годдзя 

Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 

адкрылася 10 сакавіка ў школьным музеі.

Чарговая экскурсія для вучняў Дзярэчынскага д/с - сярэдняй школы прайшла ў школьным музеі 27 лютага.

21 лютага, у МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ, музей запрасіў вучняў малодшых класаў на інтэрактыўную гульню "Бабульчын куфэрак". 

Школьнікі пазнаёміліся з назвамі беларускага посуду, прадметаў побыту і традыцыйнага адзення. А пасля праявілі свае веды ў гульні.

ПАГУЛЯЙ РАЗАМ З НАМІ! 

І даведайся, што ляжыць у бабульчыным куфэрку!

УЛАДЗІМІР САЙ - настаўнік СШ №2, 

удзельнік вайны ў Афганістане

Калі ў 1979 годзе ў Афганістан уводзілі савецкія войскі, Уладзіміру Саю было 11 гадоў. Калі прыйшоў час служыць, ён адправіўся ў Афганістан, дзе служыў у асобнай роце спецкамендатуры пагранічных войск СССР. Яго падраздзяленне выконвала адказную задачу – ахоўвала савецкае пасольства ў Кабуле. Даводзілася суправаджаць дыпламатаў, палітычных і ваенных саветнікаў, дэлегатаў з Масквы. Таму для службы адбіралі лепшых салдат з усяго Савецкага Саюза.

Не раз падраздзяленне выязджала на баявое суправаджэнне. 

– Памятаю, выехалі двума БТРамі, – расказвае Уладзімір Аляксандравіч, – адзін рухаўся спераду, другі замыкаў групу. У цэнтры, як заўсёды, – легкавы уазік з нашымі «падапечнымі». Па дарозе за Кабулам нарваліся на засаду: з абодвух бакоў – шквал агню. Кожны з нас добра разумеў сваю задачу: чаго б гэта ні каштавала, забяспечыць бяспеку пасажырам «уазіка». Каб адбіцца, прыйшлося займаць кругавую абарону. Бой вялі, пакуль не прыйшла падмога, якую выклікалі па рацыі.

Сёння Уладзімір Аляксандравіч працуе настаўнікам фізічнай культуры і здароўя СШ №2 і вельмі спадзяваецца, што маладому пакаленню ніколі не прыйдзецца зведаць жахаў вайны.

15 лютага вучні пачатковых класаў гімназіі №1 наведалі экспазіцыю "Доўгія вёрсты вайны", каб даведацца аб героях, якія змагаліся за мірнае неба на франтах Вялікай Айчыннай, у падполлі і ў партызанскіх атрадах. А таксама аб воінах-інтэрнацыяналістах, што дапамагалі народу Афганістана супрацьстаяць маджахедам.

13 лютага выхаванцы санаторнай школы наведалі музей СШ №2. Аповед пра Зэльвенскі край школьнікі слухалі з задавальненнем. Экспазіцыя, прысвечаная афганскім падзеям, не пакінула абыякавымі нікога.

12 лютага адбылася сустрэча старшакласнікаў з воінам-інтэрнацыяналістам Аляксандрам Міхайлавічам Жуком.

З 9 па 18 лютага на інфармацыйных гадзінах школьнікі наведваюць экспазіцыю, прысвечаную 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, дзе знаёмяцца з удзельнікамі тых далёкіх дней - ураджэнцамі Зэльвеншчыны. 

Экспазіцыя да 30-годдзя вываду войскаў з Афганістана адкрылася ў музеі СШ №2 і будзе функцыянаваць на працягу двух тыдняў.

Запрашаем на экскурсію!

19 студзеня вучні Галынкаўскай СШ наведалі наш музей.

Для іх была праведзена экскурсія 

"Мая маленькая радзіма".

На пачатку студзеня музей наведалі

выхаванцы аздараўленчага лагера.

29 кастрычніка кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея супчык Н. Ф. прыняла ўдзел у Рэспубліканскім метадычным аб'яднанні краязнаўцаў "эфектыўны вопыт краязнаўчай работы з навучэнцамі", якое прайшло ў фармаце Zoom.