Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:
• 80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
• 500-годдзе з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, славутага «Апостала» Францішка Скарыны;
• Рэспубліканскі Год добраўпарадкавання;
• Круглыя даты з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.
Жыхароў і гасцей Ліды і Лідскага раёна чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.
Будуць дзейнічаць інтэрактыўныя зоны ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага саюза жанчын, бібліятэк Гродзенскай вобласці, рэгіянальных мас-медыя. Акрамя таго, будуць арганізаваны спартыўныя пляцоўкі, зоны для дзяцей і моладзі, пункты грамадскага харчавання. Удзельнікі змогуць наведаць рэкламна-інфармацыйны тур, які пакажа турыстычныя магчымасці Ліды і Лідскага раёна.
Ключавыя падзеі — афіцыйнае адкрыццё свята, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і «Лідскія чытанні» — адбудуцца 6 верасня.
У рамках Дня беларускага пісьменства Мінінфарм традыцыйна арганізуе Фестываль кнігі і прэсы.
ПРАГРАМУ ГЛЯДЗІ ТУТ
Такі падарунак для гараджан і гасцей да Дня горада падрыхтавалі аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама і мясцовыя гіды з Беларускага таварыства экскурсаводаў.
Так, 1 верасня ў 16.00 гараджан і гасцей горада запрашаюць на «Прагулку па «Пагулянцы» (па вуліцах Антонава, Касманаўтаў, Парахавы). У 17.00 клічуць прайсціся з гідам «Сярод алей 250-гадовага саду» (у парку Жылібера).
Экскурсія "Гродзенскі каталіцкі некропаль" (па вуліцах Падольная - Прыгарадная) стартуе 2 верасня ў 15.00. А 3 верасня ў 14.00 пачнецца тур "Гродзенскія анёлы" (па вуліцах Антонава і Прыгараднай).
Арт-аб'екты Гродна можна будзе наведаць з экскурсаводам 4 верасня ў 18.00, а ў 18.30 у гэты ж дзень прапануюць пабываць на экскурсіі "Станіславава - каралеўскі палац без караля".
5 верасня жадаючых запрашаюць на падарожжа па горадзе "Гродна ў жаночых гісторыях".
Аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама: + 375 (152) 68-98-05, + 375 152 68 98 05
Сцяг Перамогі падаецца зоркай
І шле з нябёсаў чараду надзей,
Як над Рэйхстагам высіўся на золку,
Дык ён і зараз дорыць мірны дзень.
Дню Перамогі – 80 сёння.
Сцяг Перамогі асвятляе дах.
Лунае ён над мірным Прынямоннем…
Медаль Героя, ордэн на грудзях.
Нагадваюць пра чорныя гадзіны,
Якія нам прыйшлося перажыць.
Сцяг Перамогі – велічны, адзіны,
Яго святлом і жыць, і даражыць!
Дзеці, пераўвасобіліся ў салдат Чырвонай Арміі, партызан, малалетніх вязняў і простых сведкаў зверстваў фашыстаў, расказалі пра страшныя дні Вялікай Айчыннай вайны і мужнасць беларускага народа.
На ўроку прысутнічаў Парфенчык У.І., старшыня Зэльвенскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў прамысловага комплексу, які падзяліўся гісторыяй сваёй сям'і, дзе абодва дзядулі самааддана змагаліся і аддалі сваё жыццё за Перамогу.
Здановіч А.Р., старшыня Зэльвенскай раённай арганізацыі Беларускага прафесаюза работнікаў адукацыі і навукі, расказала гімназістам аб трагедыі в. Шаулічы.
А старшыня першаснай арганізацыі аддзела адукацыі "Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў" Кавалевіч І.У. нагадала аб важнасці захавання гістарычнай памяці.
У канцы вядучая Ступчык Н.Ф. прапанавала навучэнцам лістоўкі з фільмамі пра вайну, якія можна паглядзець з роднымі. Завяршыўся ўрок сумесным выкананнем песні "Дзень Перамогі".
На сустрэчу завіталі члены Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Уладзімір Мазго, Людміла Воранава-Супрун, Міхась Пазнякоў.
У мерапрыемстве прыняў удзел Баган Сяргей Уладзіміравіч, старшыня раённай арганізацыі "Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў".
Клаўдзіі Міхайлаўне ўручылі кветкі і памятны падарунак.
Гімназісты атрымалі дыплом 2 ступені за лепшую распрацоўку экскурсіі "Маршрутамі Перамогі". А таксама дыплом 3 ступені ў агульнакамандным заліку па выніках трох конкурсных мерапрыемстваў.
Усе жадаючыя мелі магчымасць праверыць уласныя веды, папоўніць слоўнікавы запас, а таксама атрымаць салодкі пачастунак.
Гімназісты "збіралі" ягады і "варылі" варэнне, упрыгожвалі "букетамі" класныя пакоі, "раскладалі" посуд на імправізаванай кухні.
Вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі развіцця раёна, даведаліся пра славутых землякоў, вывучылі помнікі прыроды і архітэктуры. А таксама пралісталі газету "Праца" за 70-80 гады, на старонках якой - гісторыя роднага краю.
начальнікам аддзела ідэалогіі Зэльвенскага райвыканкама. Гімназісты прэзентавалі веламаршрут "Дарогамі спаленых вёсак Зэльвеншчыны", а таксама правялі экскурсію ў музеі "Страчанае дзяцінства. Злачынствы фашыстаў на Зэльвеншчыне ў адносінах да дзяцей".
У рабят ёсць магчымасць пазнаёміцца з гісторыямі зэльвенцаў, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі аварыі, убачыць фота з асабістых архіваў, пасведчанні і памятныя знакі.
Калегі з Расіі пазнаёміліся з асаблівасцямі работы школьных музеяў Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
Члены савета музея прадставілі на канферэнцыю пераносную экспазіцыю "Афганістан у лёсах нашых зялякоў".
Рабяты 3-4 класаў пазнаёміліся з такімі паняццямі, як фашызм і антыфашызм. Успомнілі імёны піянераў-герояў і іх подзвігі. Вывучылі сведчанні генацыду на тэрыторыі Зэльвеншчыны, прадстаўленыя ў кнізе Раісы Гарадзінскай, якой цудам удалося выратавацца з дзярэчынскага гета.
прымеркаванай да 75-годдзя Гродзенскага абласнога прафцэнтра, гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі наведалі кіраўнікі прафсаюзных ячэек устаноў адукацыі Зэльвенскага раёна пад кіраўніцтвам Пузач Ірыны Станіславаўна, старшыні Зэльвенскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.
"Лічбы на сэрцы" для вучняў 5-8 класаў, прымеркаваны да Міжнароднага дня супраць фашызму, расізму і антысемітызму.
Дзеці адправіліся ў населеныя пункты, якія найбольш пацярпелі ад генацыду, да месцаў, дзе ўстаноўлены памятныя знакі. Там гімназісты вывучылі надпісы на помніках, даведаліся, якім падзеям прысвечана канкрэтнае памятнае месца (за што былі знішчаны жыхары, сведчанні відавочцаў). А таксама навялі парадак каля памятнага знака ў в. Беражкі, тым самым ушанаваўшы памяць загінуўшых мірных жыхароў і ваеннаслужачых.
#молодежная_экспедиция #маршрутами_памяти #маршрутами_единства #рцэкРБ
Цікавым было выступленне кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні гімназіі Антонавіча Віктара Віктаравіча, які расказаў навучэнцам пра гісторыю ўтварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі (УЛКСМ), а таксама пра парадак прыёму ў рады УЛКСМ. Таксама ён падзяліўся з хлопцамі ўспамінамі аб сваім памятным і хвалюючым дні ўступлення ў шэрагі камсамола 20 кастрычніка 1982 года. Віктар Віктаравіч паказаў хлопцам свой камсамольскі білет, які захоўвае да гэтага часу, як памяць аб самым лепшым часе ў жыцці чалавека - маладосці.
На выставе прадстаўлены фотаздымкі і граматы з асабістых архіваў настаўнікаў. У наведвальнікаў ёсць магчымасць убачыць арыгінальны камсамольскі білет і пазнаёміцца з памяткай камсамольца. А таксама з альбомам пра дзейнасць палітклуба камсамольцаў "Юнасць планеты", які функцыянаваў на базе СШ №2 г.п.Зэльва ў 1980-90-х гадах. Асаблівая ўвага экспанатам, што перадаў у музей падпалкоўнік Антон Уладзіміравіч Карповіч, ветэран міліцыі, праца якога доўгі час была звязана з піянерскай арганізацыяй і камсамолам Зэльвенскага раёна.
Менавіта ён з'яўляецца аўтарам сцэнарыя дакументальнага фільма "Як выйсці з пекла", які распавядае пра падзеі чэрвеня 1941 года, у тым ліку і пра пераправу праз Зальвянку частак 10-й і 3-й армій Заходняга фронту. Мікалай Андрэевіч пазнаёміўся з экспазіцыямі музея, а таксама падзяліўся планамі аб напісанні новай кнігі пра Зэльвеншчыну. Разам з пісьменнікам музей наведалі ветэран працы Анатоль Вярстак і дырэктар Зэльвенскага раённага архіва Вольга Цэйкала. Кіраўнік музея Наталля Ступчык выказала надзею на плённае супрацоўніцтва ў пытанні выхавання падрастаючага пакалення і абмеркавала з Мікалаем Андрэевічам правядзенне цыкла творчых сустрэч.
Гэта сумесны праект гісторыка-краязнаўчага музея і музея адукацыі. На выставе прадстаўлены прадметы, якія беражліва захоўваюцца ў сем'ях навучэнцаў і настаўнікаў і перадаюцца з пакалення ў пакаленне як памяць.
У рамках акцыі з 14 па 21 кастрычніка музеі прапануюць зніжкі на ўваходныя квіткі для сям'і (мама, тата, дзеці), а таксама бясплатнае наведванне экспазіцый для мнагадзетных сем'яў (пры прад'яўленні пацвярджальнага дакумента).
Падрабязную інфармацыю пра акцыю і музеі, якія ў ёй ўдзельнічаюць, можна паглядзець на сайце http://museum.by/
Гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі далучыўся да гэтай акцыі.
Для іх была праведзена невялікая экскурсія па ўстанове і музеях.
Васьмікласнікі пазнаёміліся з побытавымі рэчамі нашых продкаў і звязанымі з імі традыцыямі. #Идем_в_музейГОЦТИК
Сталіцай свята з глыбокімі гістарычнымі каранямі ў гэтым годзе стане раённы цэнтр Гарадок. Непадалёку ад яго, у вёсцы Астраўляны, нарадзіўся Канстанцін Вераніцын – аўтар вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».
Праграма культурнага форуму будзе разнастайнай і насычанай. Традыцыйна пройдзе рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», чакаецца шмат выстаў, тэматычных экспазіцый, прэзентацый, інтэрактыўных пляцовак, узнагарод. Цікавасць выклікаюць фестывалі кнігі і прэсы, народнай творчасці, паэзіі і фальклору. Прыхільнікі спорту могуць наведаць майстар-класы і выступленні, гісторыкі – рэканструкцыю гістарычных падзей, а тых, каго вабяць рамёствы, прыцягне непаўторнымі вырабамі горад майстроў.
Гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі наведалі выхаванцы дашкольных устаноў Зэльвы
Рабятам прыйшлося прайсці шэраг выпрабаванняў, каб атрымаць запаветны прыз. Удзельнікі праявілі кемлівасць, знаходлівасць і крэатыўнасць пры праходжанні станцыі "Грошы любяць рахунак", якая была арганізавана на базе экспазіцыі "Мой родны кут".
У рамках экспедыцыі распрацаваны маршрут "Дарогамі спаленых вёсак Зэльвеншчыны". Ад Гродзенскай вобласці было адабрана 15 маршрутаў. Жадаем рабятам поспехаў у яго праходжанні!
Дзеці пагаварылі аб прычынах і наступствах той страшнай трагедыі. Успомнілі яе ліквідатараў. І нават патрымалі ў руках знак "Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі ЧАЭС", які перададзены ў часовае карыстанне ў музей намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Шэўчык Святланай Валянцінаўнай. Яе бацька - адзін з тых самаахвярных людзей, якія прыйшлі на дапамогу пацярпелым.
Вучні зачытвалі для сваіх аднакласнікаў успаміны тых, хто быў дзіцем у гады Вялікай Айчыннай вайны з кнігі "Захавальнікі памяці, ведаў, традыцый". У гэтай кнізе, створанай пад эгідай БГКК, утрымліваюцца сведчанні людзей, якія былі сагнаныя на прымусовыя працы ў Германію, прайшлі жахі канцлагераў, страцілі блізкіх у жарале вайны, у тым ліку і зэльвенцаў. Гімназісты абмеркавалі, як павінны жыць сённяшнія дзеці, каб не пасароміць памяць загінуўшых і быць годнымі нашчадкамі Перамогі.
Тым каштоўней сведчанні тых, хто трапіў у яе горан. У памятны дзень 11 красавіка вучні гімназіі №1 г.п. Зэльва сумесна з работнікамі Цэнтра культуры наведалі малалетняга вязня Мацкевіч Клаўдзію Міхайлаўну. Рабяты павіншавалі Клаўдзію Міхайлаўну з мінулым Юбілеем і Днём памяці, уручылі ёй кветкі і падарункі. Жанчына падзялілася ўспамінамі свайго дзяцінства, звязанымі з вайной і пасляваенным часам. Нягледзячы на беды, якія выпалі на яе долю, Клаўдзія Міхайлаўна захоўвае аптымізм і зараджае ім іншых. Яна пажадала гімназістам добра вучыцца, працаваць на карысць Радзіме і ніколі не ведаць нягод вайны.
У адкрыцці прынялі ўдзел воіны-інтэрнацыяналісты Сай Уладзімір Аляксандравіч, настаўнік фізічнай культуры гімназіі, і Руды Аляксандр Алексадравич, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане".
прайшоў 20 студзеня на базе гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі 1 г.п.Зэльва. Вучні ўзгадалі найбольш яскравыя моманты біяграфіі героя, заслугі, за якія Павел Ільіч атрымаў высокую ўзнагароду. А таксама здзейснілі выхад да мемарыяльнай дошкі, размешчанай на доме, у якім жыў Павел Ільіч, і ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчання.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце ТУТ.
Запрашаем гімназістаў VI-XI класаў прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе «асобы ў гісторыі Беларусі».
Конкурс праводзіцца з 30 студзеня па 17 лютага 2023 года на універсальнай адукацыйнай анлайн-платформе SkyBel пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, які выступае суарганізатарам мерапрыемства.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана тут.
Адной са станцый гульні стаў гісторыка-краязнаўчы музей, дзе вучні з 8 каманд УА Зэльвенскага раёна спаборнічалі ў ведах па вядомых палкаводцах Вялікай Айчыннай вайны.
За савецкім часам падзеі, звязаныя з Кастрычнікай рэвалюцыяй, вывучаліся вельмі падрабязна. Але час ідзе, і сёе-тое ўжо пачынае забывацца. У ноч з 7 на 8 лістапада 1917 года ў Петраградзе адбылося паўстанне. Па сігнале, якім стаў стрэл крэйсера «Аўрора», узброеныя рабочыя, салдаты і матросы захапілі Зімовы палац, зверглі Часовы урад і абвясцілі Уладу Саветаў, якая праіснавала доўгіх 73 гады. Як вядома, 17 лістапада 1948 года легендарны крэйсер быў выведзены са складу флоту і пастаўлены на вечную стаянку ў Петраградскай набярэжнай у Ленінградзе.
7 лістапада 1917 года адбылася Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя. У гэты дзень у Петраградзе завяршылася ўзброенае паўстанне, Часовы ўрад быў звергнуты і ў 10 гадзін апублікаваны заклік "да грамадзян Расіі", у якім паведамлялася пра перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі. Улада перайшла да Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту.
У той жа дзень выканкам Мінскага савета выдаў загад № 1 аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Саветаў.
У Дзень маці навучэнцы, калектыў гімназіі і госці пазнаёміліся з матэрыяламі абноўленай перасоўнай экспазіцыі "Ад матулі да дачкі", дзе распавядаецца пра жанчын-педагогаў гімназіі, якія пайшлі па стапах сваіх самых родных і блізкіх людзей, Данілюк Тамары Васільеўне, Махнач Святлане Васільеўне і іх маме Нагула Валянціне Мікалаеўне, Крэчка Таццяне Уладзіміраўне, Малахвей Вользе Уладзіміраўне і іх маме Малахвей Веры Уладзіміраўне, Чарток Ганне Міхайлаўне і яе маме Дзянішчык Лідзіі Лявонцьеўне, Шостка Юліі Мікалаеўне і яе маме Жамойдзік Ганне Феліксаўне.
Сёлета ў Мінпрацы і сацабароны з красавіка па верасень праходзіла акцыя-эстафета «Ганаруся подзвігам ветэрана-земляка». У рамках якой была сфарміравана цэлая электронная кніга. У ёй сабраныя відэа са сведкамі вайны, успамінамі іх сваякоў. Таксама ў кнізе ўтрымліваюцца кароткія гісторыі пра герояў сюжэту, усяго такіх гісторый цэлых 60.
"Відэаролікі падрыхтавалі супрацоўнікі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання сістэмы Мінпрацы і сацабароны: самастойна распрацавалі сцэнарыі, часцяком бралі інтэрв'ю ў відавочцаў ваенных падзей, займаліся здымкай і мантажом. І ўсё для таго, каб захаваць неверагодна каштоўныя дадзеныя аб вайне», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Усе відэаматэрыялы, якія ўвайшлі ў "Кнігу памяці", можна таксама паглядзець на YouTube-канале міністэрства і ў сацыяльных сетках.
у якой расказваецца пра пісьменнікаў, лёс якіх звязаны з Зэльвеншчынай. У экспазіцыі прадстаўлены фотаматэрыялы з архіваў Юркі Голуба, Дануты Дабрынінай, Уладзіміра Мазго і іншых знакамітых землякоў, кнігі з аўтографамі. На стэндах - цікавыя факты жыццёвага і творчага шляху майстроў слова. Запрашаем усіх жадаючых!
была прадстаўлена экспазіцыя па генацыду, падрыхтаваная Радай гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі.
Рухаючыся па маршруце, адзначаным на карце, гімназісты пазнаёміліся з паходжаннем назваў вуліц пасёлка, а таксама выканалі заданні, звязаныя з памятнымі месцамі і цікавымі асобамі. На кожным пункце маршруту хлопцаў і дзяўчат сустракалі гіды, якія дзяліліся інфармацыяй і ацэньвалі баламі адказы каманд. Апошняй кропкай маршруту стаў музей гімназіі, дзе рабятам было прапанавана бліц-апытанне. Пераможцам стала каманда 8А класа "Беларусічы" (класны кіраўнік Сакалоўская А.У.). Віншуем!
У межах рэспубліканскага праекта "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" у музеі пройдуць аглядавыя экскурсіі для жыхароў пасёлка і гасцей. Акцыя накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. У ёй прымаюць удзел турыстычныя аб'екты ўсіх абласцей Беларусі. Арганізатарамі акцыі "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" выступаюць Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме. Запрашаем усіх жадаючых!
У акцыі прымуць удзел турыстычныя аб'екты ўсіх абласцей Беларусі. З падрабязным пералікам аб'ектаў турыстычнай індустрыі можна азнаёміцца па спасылках:
г. Мінск, Брэсцкая вобласць, Віцебская вобласць, Гомельская вобласць, Гродзенская вобласць, Мінская вобласць.
Навучэнцы і супрацоўнікі гімназіі запісваюць успаміны аб сваіх родных і блізкіх, жыццё якіх была цесна звязана з Вялікай Айчыннай вайной. Гэтыя апавяданні ўвойдуць у агульны альбом гімназіі з аднайменнай назвай.
Кіраўнік музея Ступчык Н.Ф. уключыла прысутных у работу з філвардамі, рэбусамі, шыфроўкамі, газетнымі артыкуламі, прадэманстравала алгарытмы работы з QR-кодамі і Гугл-аб'ектывам, прапанавала разнастайныя актыўныя прыёмы ўключэнення экспанатаў і дапаможных матэрыялаў у экскурсію.
Акрамя таго, суправаджала ўдзельнікаў семінара ў невялікай абзорнай экскурсіі па цэнтру Зэльвы.
(International Day of Fascist Concentration Camps Prisoners Liberation), які ўсталяваны ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года.
Канцэнтрацыйныя лагеры (месцы знаходжання вялікіх мас людзей, заключаных пад варту па палітычных, сацыяльных, расавых, рэлігійных і іншых прыкметах) шырокае распаўсюджванне атрымалі ў фашысцкай Германіі. У іх утрымліваліся, як правіла, антыфашысты, перш за ўсё камуністы, сацыял-дэмакраты, прафсаюзныя дзеячы, а таксама асобы, якія пераследаваліся па расавых, рэлігійных, сацыяльных і іншых матывах.
Успаміны малалетніх вязняў Мацкевіч К.М. і Сталпец Л.І.
Удзельнікі марафона наведалі з экскурсіяй і музей гімназіі.
Выстава "Нельга забыць. Нельга зразумець. Нельга апраўдаць " адкрылася пры ўдзеле пракурора Зэльвенскага раёна Аляксандра Пяцэвіча. Яна распавядае аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і, у прыватнасці, аб генацыдзе насельніцтва Зэльвенскага раёна. Дапоўнілі выставу матэрыялы па факце генацыду, прадстаўленыя пракуратурай Зэльвенскага раёна.
Гімназісты пазнаёміліся з фактамі генацыду на тэрыторыі Зэльвенскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва зацікавілі іх старонкі кнігі Раісы Гарадзінскай " Маладосць мая... Беларусія", аформленай у выглядзе коміксу, у якой распавядаецца аб трагедыі в. Дзярэчын і масавым расстрэле мірных жыхароў падчас фашысцкай акупацыі. Таксама рабяты прынялі ўдзел у афармленні экспазіцыі "Вогненныя сёстры Хатыні".
У інтэрнэт-праекце "Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны", створана база дадзеных, якая змяшчае звесткі аб такіх вёсках.
ў межах стварэння відэаархіва ўспамінаў "Як гэта было", прысвечанага Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Дадзены рэспубліканскі праект, запуск якога адбыўся ў 2021 годзе, ініцыяваны дабрачынным фондам Аляксея Талая пры падтрымцы Музея Вялікай Айчыннай вайны, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Адабраныя відэа будуць дадаткова апрацаваны і трапяць на канал праекта і ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. http://detiveteranam.by/
Рэспубліканскі геалагічны конкурс; рэспубліканскі конкурс «Славутыя роды краю майго», рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка», якія дазволяць навучэнцам звярнуць увагу на геалагічныя асаблівасці краю, далучыцца да даследавання знакамітых родаў малой радзімы і астаўленых імі ў спадчыну гістарычных і культурных каштоўнасцей, а таксама наведаць адметныя мясціны розных рэгіёнаў краіны і аставіць свае ўражанні занатаванымі ў Дзённіку, як прыемны напамін аб паходзе ці экскурсіі.
Гімназісты пазнаёміліся з побытам продкаў. Асобная ўвага ўдзялялася назвам прадметаў і з'яў. Пасля дзяўчынкі і хлопчыкі праверылі свае веды. Яны адгадвалі загадкі пра посуд, "апраналі" па-беларуску Васіля і Васілінку. Праявілі і свае мастацкія здольнасці: знаходзілі патрэбныя экспанаты і малявалі іх. А яшчэ збіралі пазлы з выяваю герба Зэльвы.
Заклікаем усіх, хто пераступае парог гімназіі, размаўляць па-беларуску!
Лісты з адпаведным заклікам і інфармацыяй пра Міжнародны дзень роднай мовы былі размешчаны членамі Савета гісторыка-краязнаўчага музея пры ўваходзе ў гімназію.
У гімназіі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце.
Экскурсія была арганізавана Саветам гісторыка-краязнаўчага музея і прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Вучні пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры Гродзенскай вобласці, а таксама праверылі свае веды ў анлайн-гульні "Дзе знаходзіцца гэтая славутасць?". Прапануем усім жадаючым праверыць свае веды.
У гэтае свята наведвальнікам музеяў дазваляюць рабіць сэлфі. Гэта дапамагае распавесці аб вялікіх калекцыях работ і выклікаць цікавасць да мастацтва. У многіх музеях нельга фатаграфаваць, аднак ёсць адзін дзень у годзе, калі музеі робяць выключэнне. У 2022 годзе свята выпала на 19 студзеня. У Міжнародны дзень музейных сэлфі музеі-ўдзельнікі акцыі дазваляюць наведвальнікам зрабіць сэлфі побач з любым музейным прадметам.
Гэты памятны дзень вядомы не толькі па ўсёй Расіі і ў краінах СНД, але і далёка за іх межамі. Вялікае свята прысвечана памяці салдат, якія загінулі на палях бітваў Вялікай Айчыннай вайны і пахаваных у брацкіх магілах. Такая паэтычная назва з'явілася дзякуючы аднайменнаму вершу Р. Гамзатава. Менавіта ён і стаў заснавальнікам гэтага выдатнага памятнага дня.
Мерапрыемства стала лагічным завяршэннем адукацыйнай ініцыятывы "Тэрытарыяльны брэндынг: погляд моладзі" , у рамках якой спецыялісты асацыяцыі "БелБрэнд" на працягу двух месяцаў навучалі навучэнцаў устаноў адукацыі Зэльвенскага раёна асновам маркетынгу і брэндынгу, а таксама знаёмілі з паспяховымі кейсамі стварэння тэрытарыяльных брэндаў за мяжой і ў Беларусі. "Кока свет" - інтэрактыўная турыстычная пляцоўка з цудоўным відам на Мірскі замак. Тут гасцінныя гаспадары ўцягнулі дзяцей у вясёлыя гульні, конкурсы, танцы. А магчымасць асабіста пагутарыць з прадпрымальнікам, які ўжо мае "сваю справу" і развівае брэнд новага праекта, падарыла неверагоднае натхненне і зарад матывацыі.
Правер сваё веданне роднай мовы:
Воін-інтэрнацыяналіст А.М. Жук сустрэўся з вучнямі старэйшых класаў: расказаў пра цяжкія моманты вайны ў Афганістане і пра моц братэрства.
які адзначаецца ў апошнюю нядзелю месяца. Дзень беларускай навукі як сваё прафесійнае свята ў першую чаргу адзначаюць самі супрацоўнікі ўсіх навуковых сфераў, а разам з імі школьнікі, студэнты і аспіранты, занятыя даследчай працай. У экспазіцыі прадстаўлена інфармацыя пра навукоўцаў-землякоў.
Дзень музейнага сэлфі праводзіцца ў трэцюю сераду студзеня і запрашае ўсіх наведаць музей і зрабіць сэлфі. Гэты дзень спрыяе павышэнню дасведчанасці аб вялікіх калекцыях работ, якія захоўваюцца ў музеях. У многіх музеях нельга фатаграфаваць. Аднак ёсць адзін дзень, калі робіцца выключэнне.
У дзень музейных сэлфі музеі-удзельнікі заахвочваюць наведвальнікаў зрабіць сэлфі побач з іх любімым творам мастацтва. Зрабіўшы сэлф ў музеі, не забудзьцеся падзяліцца ім у сацыяльных сетках з # MuseumSelfieDay або #МузейноеСелфи.
Дзень быў заснаваны Мар Дыксан, мамай з Лондана, якая вядзе сайт аб музеях, мастацтве і культуры. Дыксан заявіла, што яе мэтай было стварыць аднадзённую акцыю, якая павысіць дасведчанасць аб вялікіх калекцыях, што захоўваюцца ў музеях. Першы дзень музейных сэлфі быў праведзены ў студзені 2014 года. З моманту яго стварэння многія музеі па ўсім свеце далучыліся да гэтай акцыі, а тысячы людзей з усяго свету размясцілі свае музейныя сэлфі ў сацыяльных сетках.
Гастранамічны, падзейны, рэлігійны, экалагічны ... яшчэ пару дзесяцігоддзяў таму гэтыя віды турызму былі чымсьці новым і трохі незвычайным для беларускіх падарожнікаў, аднак цяпер гэтым мала каго здзівіш. Гастранамічныя туры становяцца ўсё больш разнонаправленных, а сегменты "гастранамічных падарожнікаў" усё больш шматлікімі і якія ахопліваюць практычна ўсе катэгорыі турыстаў. Падзейны турызм з гэтага часу, акрамя самастойнага мерапрыемства, можа выкарыстоўвацца для прасоўвання цэлай дэстынацыі, выступаючы ў якасці дапаўняльнага фактару для асноўнага турпрадукту. Рэлігійны турызм становіцца ўсё больш цесна звязаным з культурна-пазнавальным: часцяком паломніцкія туры маюць на ўвазе таксама аглядныя экскурсіі па цікавых аб'ектах наведвальнага месца. Экалагічны турызм з гэтага часу папулярны практычна ва ўсім свеце, не з'яўляецца выключэннем і Беларусь, тут ён, акрамя самастойнай катэгорыі, паспяхова спалучаецца з агратурызмам. Можна назваць і іншыя віды турызму, набіраючыя папулярнасць па той ці іншай прычыне. Мы ж у дадзеным артыкуле спынімся на тых, пра якія пакуль мала хто чуў, а, калі і чуў, то напэўна пакуль не апрабаваў на ўласным вопыце.
Чорны Турызм. Яго яшчэ называюць "цёмны турызм", або "dark-Турызм". Заключаецца ён ў тым, каб падарожнічаць па незвычайным месцах з містычнай славай. Пры гэтым лакацыі могуць быць як старажытныя, так і сучасныя. Гэта месцы Халакоста, турмы, патанулыя караблі, гарадскія могілкі, месцы ядзерных катастроф і т. д.
Джайлоо-турызм, які ўяўляе сабой своеасаблівы мікс экалагічнага і экстрэмальнага турызму. Мэтай вандроўцы з'яўляецца зазірнуць у самыя некранутыя цывілізацыяй куткі планеты, пажыць практычна першабытнай жыццём і, пры магчымасці, пазнаёміцца з мясцовымі плямёнамі, якія вядуць лад жыцця нязменна, як і шмат гадоў таму.
Індустрыяльны Турызм. І, калі прамысловымі экскурсіямі ўжо нікога не здзівіш, то, напрыклад, диггерство-слова даволі незвычайнае. Гэта даследаванне падземных збудаванняў, гэта значыць часцяком занятак небяспечнае. У якасці супрацьлегласці можна назваць руфинг-прагулкі па дахах дамоў, таксама не самы бяспечны выгляд турызму. Пры гэтым існуюць нават спецыяльныя маршруты такой накіраванасці, а суправаджаюць выступае своеасаблівы гід.
Космотуризм. Як зразумела з назвы, дадзены выгляд мае на ўвазе падарожжа ў касмічную прастору. Вядома ж, асноўным стрымліваючым фактарам з'яўляецца кошт такіх тураў. Аднак ужо цяпер ёсць людзі, пачаткоўцы набываць такія незвычайныя туры.