Начало XX в. –

1939 - 1945 гг.

Першая сусветная вайна – гэта яшчэ адна трагічная старонка ў гісторыі беларускага народа. Яна пачалася 1 жніўня 1915 года. На занятай тэрыторыі акупанты ўстанавілі рэжым тэрору, рабункаў і гвалту. У людзей адбіралі прадукты харчавання, коней і свойскую жываелу. Нямецкія салдаты займалі дамы і кватэры мірных жыхароў, любая спроба супраціўлення жорстка падаўлялася, аж да пакарання смерцю. Кайзераўцы вывозілі ў Германію ўсё, што мела гаспадарчую каштоўнасць. Асабліва вялікі ўрон быў нанесены Белавежскай пушчы. Для таго, каб больш інтэнсіўна перавозіць высакаякасную драўніну да станцыі Свіслач, акупанты пабудавалі вузкалейку. За час свайго гаспадаравання ворагі вывезлі адсюль 5 млрд кубаметраў лесу.

Працоўныя Свіслаччыны адразу падняліся на барацьбу з акупантамі. Барацьбой працоўных Гродзеншчыны кіравалі члены РСДРП, ячэйка дзейнічала і ў Свіслачы. Яе ўзначаліў Мікалай Жукоўскі. 12 членаў партячэйкі ва ўмовах падполля разгарнулі рэвалюцыйную дзейнасць у Свіслачы і яе ваколіцах.

У Расіі ў лютым 1917 года адбылася Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Узнікла двоеўладдзе. У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі бальшавікам удалося ўзяць уладу у свае рукі.

Рэвалюцыйныя падзеі ў нашым краі складваліся своеасабліва. У цяжкіх умовах акупацыі ўсё ж-такі удалося стварыць Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў і на Свіслаччынне. Яны ўзніклі ў Свіслачы, Дабраволі, Грынках і іншых вёсках.

Германскія войскі захапілі амаль палову тэрыторыі Беларусі – яе заходнюю частку, дзе да вайны пражывала 2 млн чалавек. Лінія фронту падзяліла Беларусь на дзве часткі і засталася нязменнай да лютага 1918 года.

А у лютым 1919 года нямецкая акупацыя змянілася польскай. Кіраўнік Польшчы Юзаф Пілсудскі меў намер адрадзіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 года і ўключыць тэрыторыю Беларусі ў яе склад. Так, 16 лютага 1919 года, польскія войскі ўвайшлі ў Свіслач. У барацьбе з палякамі актыўна дзейнічалі камуністы ў вёсках Рудаўка, Ражкі, Дудзічы, Занкі, Грынкі, Дабраволя, Міхалкі. У падполлі змагаліся Антон Качко, Міхаіл Шэлест, Міхаіл Болбат.

Мясцовае насельніцтва актыўна дапамагала войскам Чырвонай Арміі. Селянін вёскі Занкі Кандрат Седляр правёў чырвонаармейцаў абходнымі дарогамі ў тыл польскіх войск, што садзейнічала хутчэйшаму разгрому палякаў. У баі за Свіслач летам 1920 года, дзякуючы падтрымцы мясцовага насельніцтва, было ўзята ў палон 200 польскіх салдат, 5 афіцэраў, 1 генерал, ахоплена некалькі гармат, кулямётаў і аўтамабіляў. За паспяховыя баі па вызваленню Свіслачы начальнік дывізіі Путна быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга.

У жніўні 1920 года ў выніку контрнаступлення польскіх войск фронт зноў наблізіўся да Свіслаччыны. Зноў пачаліся баі. У іх удзельнічаў будучы маршал Савецкага Саюза, двойчы герой Савецкага Саюза Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі, які ў той час камандаваў 429-ым стралковым палком. У выніку ўпартага бою 48-ая дывізія адкінула ворага, захапіла палонных, трафеі і заняла абарону на падыходзе да Белавежскай пушчы. 429-ы полк, наступаючы на Дабраволю праз Вялікае Сяло і Грынкі, фарсіраваў у раёне Ціхаволі раку Нараў і амаль два тыдні з пераменным поспехам змагаўся з палякамі. Але ў другой палове верасня 48-ая дывізія вымушана была адыходзіць на ўсход, аказваючы жорсткае супраціўленне палякам. Яна зноў замацавалася на пазіцыях паміж Свіслаччу і Ваўкавыскам, што вельмі перашкаджала прасоўванню ворага ў гэтым напрамку. Наколькі важным быў участак гэтага фронту, гаворыць той факт, што для падрыхтоўкі наступлення на ім 23 верасня 1920 года на станцыю Свіслач спецыяльным поездам прыбыў са сваім штобам сам кіраўнік Польскай дзяржавы Юзаф Пілсудскі. У гэты ж дзень пачалося наступленне польскіх войск. Да вечара ім удалося ўслед за мястэчкам Свіслач захапіць і Ваўкавыск. Так Свіслач зноў аказалася ў межах Польскай дзяржавы. На гэты раз надоўга, амаль на 20 гадоў, да верасня 1939 года.

Дарагія сябры, наступныя экспазіцыі музея, прысвечаныя тым, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны спыніў “карычневую навалу”, хто ахвяраваў сабой дзеля свабоды нашай краіны і мірнага жыцця.

Другая сусветная вайна – найбуйнейшае ўзброенае супраціўленне ў гісторыі чалавецтва. Ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 19 краін Еўропы, 10 – Азіі, 11 - Афрыкі , у Атлантычным, Ціхім, індыйскім і Паўночна-Ледавітым акіянах. Вялікая Айчынная вайна – гэта справядлівая вызваленчая вайна народаў СССР супраць нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў.

З першых гадзін вайны мільёны савецкіх людзей паўсталі на абарону Радзімы, узяліся за зброю. Нават цяжкія страты Чырвнай Арміі ў пачатку вайны не зламалі волю народа, яго гатоўнасць абараняць сваю дзяржаву. Менавіта на зямлі Беларусі, Расіі і Украіны была спынена нястрымная раней машына вермахта.

Вайна для Савецкай краіны і яе Уброеных Сіл была самым цяжкім і разам з тым гераічным выпрабаваннем. У ходзе Вялікай Айчыннай вайны савецкія Уброеныя Сілы правялі больш за 40 буйных стратэгічных наступальных аперацый, якія завяршыліся разгромама магутных груповак ворага. Менавіта на савецка-германскім фронце вермахт страціў звыш 70% асабовага складу, да 70% танкаў, гармат, самалётаў.

Непамерную цану заплацілі народы СССР за перамогу над агрэсарам. Людскія страты склалі звыш 27 млн чалавек, з іх каля 12 млн – гэта воіны Чырвнай Арміі. У руінах ляжалі 1710 гарадоў, больш за 70 тыс. сёл і вёсак, захопнікі знішчылі амаль 32 тысячы фабрык і заводаў, 65 тысяч км чыгуначных шляхоў, затапілі і ўзарвалі 1135 шахт, разрабавалі 427 музеяў і 43 тыс. бібліятэк.

Велізарныя ахвяры панесла і Беларусь, якая страціла каля 3 млн жыхароў. Нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі і спалілі 209 беларукіх гарадой і пасёлкаў, 9200 вёсак, знішчылі і вывезлі ў Германію больш за 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, знішчылі 7 тыс. школ.

Найважнейшай крыніцай Перамогі сталі масавы патрыятызм, мужнасць і самаахвярнасць, маральна-палітычная садружнасць народаў СССР. Савецкі народ не скарыўся перад магутнасцю германскай ваеннай машыны, як гэта здарылася з заходнімі дзяржавамі, а выстаяў, знайшоў у сабе сілы, каб атрымаць канчатковую перамогу.

За гады вайны звыш 400 чалавек паўтарылі подзвіг Аляксандра Матросава, у тым ліку 16 ураджэнцаў Беларусі. Сярод іх радавыя А.Я. Вашчанка, П.І. Купрыянаў, сяржант І.С. Зайцаў. Масавай з’явай стаў паветраны таран. Такі подзвіг здзейснілі 598 экіпажаў. Гераізм, мужнасць і адвага савецкіх людзей сталі фундаментам перамогі. Больш за 7 млн савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, з іх 11603 чалавекі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, у тым ліку 446 беларусаў.

Вялікую ролю ў справе перамогі над ворагам аказалі партызаны і падпольшчыкі. Савецкія партызаны знішчылі і ўзялі ў палон 1,6 млн нямецка-фашысцкіх салдат і афіцэраў. За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з акупантамі, звыш 185 тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, з іх 234 чалавекі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, у тым ліку 83 беларусаў. Сярод іх адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі Васіль Захаравіч Корж, а таксама адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Віцебшчыне Мінай Піліпівіч Шмыраў – усім беларусам вядомы як Бацька Мінай.

Несумненнай крыніцай перамогі з’яўляецца магутнасць савецкіх Узброеных Сіл, талент іх каманднага складу. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў І.В. Сталін. Нягледзячы на ўсю неадназначнасць гэтай гістарычнай асобы, неабходна адзначыць, што ён цвёрда, рашуча, у цэлым правільна кіраваў ваеннымі дзеяннямі і работай тылу. За гады вайны ў радах Чырвонай Арміі вылучылася цэлая плеяда таленавітых палкаводцаў, якія пераўзышлі германскіх генералаў. Сярод іх перш за ўсё трэба назваць Георгія Канстанцінавіча Жукава – таленавітага палкаводца, чалавека смелага і арыгінальнага ў сваіх меркаваннях, вельмі цвёрдага ў правядзенні рашэнняў у жыццё. У гады Вялікай Айчыннай вайны ярка праявіўся талент палкаводцаў А.М. Васілеўскага і К.К. Ракасоўскага. Яны ўнеслі значны ўклад у тэорыю і практыку савецкага ваеннага мастацтва. Праявілі высокія здольнасці маршалы І.Х. Баграмян, І.С. Конеў, Р.Я. Маліноўскі, уражэнцы Беларусі маршалы Васіль Данілавіч Сакалоўскі і Сцяпан Акімавіч Красоўскі.

Войны прыводзяць да незлічоных страт. Але самы страшны вынік усіх войнаў – гэта чалавечыя ахвяры. Калі ў Першай сусветнай вайне загінулізвыш 10 млн чалавек і 20 млн былі пакалечаны, то ў Другой сусветнай вайне звыш 55 млн чалавек загінулі, 90 млн былі паранены, з іх 28 млн – пакалечаны. І мы, маладое пакаленне, нізка схіляем галовы перад памяццю герояў, якія зрабілі ўсё для нашай свабоды, шчасця і светлай будучыні. Гэта памяць кліча нас быць годнымі іх славы.

Викторина "А завтра была война"

викторина.docx
Геноцид.ppt

Успаміны

Гуляй Таццяны Іванаўны, жыхаркі вёскі Вялікае Сяло.

Я нарадзілася ў вёсцы Каліноўская Свіслацкага раёна. Горкім было маё дзяцінства, якое прыйшлося на ваеннае ліхалецце і пасляваенныя гады. Была зусім малая, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Усё, што ўспамінаецца аб бацьку, дык гэта тое, як ён садзіў мяне на жывот і “гушкаў”, а я звонка смяялася, абнімала тату за жыю і прыціскалася тварам да яго калючага твару.

Ён пайшоў на вайну ў першы ж дзень. Сястра нарадзілася ў гэтым жа 1941 годзе. Але тату не суджана было яе ўбачыць. У 1044 годзе атрымалі на тату пахаронку.

У час вайны я ўпала са стала і скалечылася. Назаўсёды засталася інвалідам.

Маме вельмі цяжка дасталося з дзвюма малымі дзецьмі. І арала яна, і касіла, і жала. А па ночах плакала, сціснуўшы зубы, у падушку.

Наша вёска была партызанская, знаходзілася каля самага лесу. У Белавежскай пушчы гаспадарамі былі партызаны. Непадалёк з другога боку вёскі праходзіла чыгунка, там быў нямецкі бункер і нямецкая жандармерыя. Днём у вёсцы гаспадарылі фашысты, а ноччу, калі было ціха (сувязныя інфармавалі партызан), прыходзілі партызаны. Сяляне давалі ім ежу, адзенне, там жа былі і іх сем’і. Такая дапамога для людзей была небяспечнай, бо фашысты за гэта каралі. Але вяскоўцы не баяліся і дапамагалі народным мсціўцам. Часта былі перастрэлкі, арышты сувязных, стралялі мірных людзей. Пад час вялікіх баёў і наша сям’я, і суседзі хаваліся ў пушчы.

Мне асабліва запомніўся страшэнны эпізод з тых часоў.

У канцы вёскі была кузня, якая знаходзілася непадалёку ад нашай хаты. Там заселі фашысты. Ім здраднікі паведамілі, што ноччу ў вёсцы будуць партызаны. У вёску прыбыў начны патруль. Неразабраўшыся, фашысты пачалі страляць у сваіх. Мы ўсе пападалі на падлогу. Праз вокны ў хату ляцелі кулі. З нямецкага бункера хутка прыбыло падмацаванне. Усіх дарослых і дзяцей выгналі на вуліцу. Перад намі паставілі кулямёты і пыталі ў маіх вяскоўцаў: “Дзе бандыты?” Так мы дрыжалі, плакалі. Так, стоячы, прастаялі да ранку, пакуль немцы не разабраліся, дзякуючы адной жанчыне, якая крыху гаварыла па-польску і па-нямецку. Яна змагла растлумачыць, што насельніцтва не вінавата, а вінаваты самі немцы, што да канца не разабраліся, што партызан няма. І такіх начэй за вайну было шмат.

А доўгачаканае вызваленне прыйшло толькі ў 1944 годзе.


Успаміны запісала Залуцкая Марына

Воспоминания Надежды Ивановны Катлинской

Она родилась в 1919 году д. Веркалы Слуцкого района. Детей в семье было восемь, но трое в малолетнем возрасте умерли. Жить было тяжело: семья пережила пожар, а за ним - бедность, дети ходили часто с протянутой рукой и просили милостыню. Но как-то выжили. Удалось после пожара развести хозяйство, семья переехала в небольшой закинутый дом на хуторе. Мать с отцом и Надежда с братьями работали от зари до зари. Потихоньку поднялись на ноги. Но тут новая беда. Отца вызвали в сельский Совет и сказали, что вывезут в Сибирь, как кулака. Было очень обидно, всё своим трудом заработали. Отец тогда всё распродал и купил маленький дом в деревне Воробьёво, которая со всех сторон была окружена лесом.

Старший брат Надежды в то довоенное время был военным лётчиком, второй брат служил танкистом. Через некоторое время девушка устроилась работать в столовую при военном аэродроме.

21 июня накануне войны брат пришёл и приказал Наде быстренько собираться и идти домой. Но она не хотела, упиралась, потому что была суббота, и вечером в клубе должны были быть танцы. Не пошла она домой, а утром началась бомбёжка. Бежала домой через лес, а вокруг рвались снаряды, было очень страшно. А в деревне переполох, плач, паника.

Через несколько дней, - вспоминает Надежда Ивановна, - немцы уже были в деревне. Стали молодых ребят в полицию загонять. Выбор у них был такой: или в Германию, или в полицаи, а то и застрелить могли. Вот и вынуждены были идти юноши в полицию, потому что было очень страшно, не хотелось ехать на чужбину, да и жить хотелось всем.

А Надю с такими, как она, девчатами погнали работать на шоссейную дорогу Минск-Слуцк. В ту пору девушка уже была связана с партизанами. Они часто приходили ночью, мать их кормила, давала с собой. И вот девушка передавала им сведения о том, куда и в каком количестве направлялись немецкие военные машины. А потом начала разносить листовки. «У меня была на зависть красивая длинная коса, я в волосы листовку закручивала, а сверху платком завязывала. Так и носила. Шла смело, улыбалась, вот и проносила, никто меня не трогал. Чем могла помогала партизанам, а душа болела за тех ребят, кого в полицию загнали. Я и с ними потихоньку стала разговаривать, приносила листовки, агитировала в партизаны. Риск был большой, но ведь я знала этих ребят, вместе росли, на танцы вместе ходили. И мой риск оправдал себя. Четырнадцать юношей-полицаев вместе с оружием перешли в партизанский отряд «За Родину» бригады имени Чапаева. Как они радовались, как меня благодарили, что больше не придётся служить немцам. Они рвались выполнять задания, хотели оправдать доверие»

И вот решили они с Надеждой сделать большое дело – вынести оружие со склада немецкого гарнизона. Сначала предупредили всех родных, чтобы оставили деревню, и однажды ночью подкрались, сняли охрану и вынесли, сколько смогли, оружия. Бежали по болоту, по лесу, потеряли один другого, но, в конце концов, все встретились в партизанском отряде. За эту операцию Надежда Катлинская была награждена орденом Красной Звезды.

А через некоторое время немцы подожгли деревню. Они выводили людей из домов, расстреливали, а дом поджигали. Эта же трагедия постигла и соседей Надежды. Только две соседские девочки, которые были во дворе с Надиной младшей сестрой, уцелели. Когда немцы увидели детей, хотели и их схватить, чтобы расстрелять. Надя, что было сил, закричала, заслонив собой детей: «Они мои, мои сёстры. Я работаю на дороге, у меня свидетельство есть!», - и показала немцам маленькую карту, какую ей выдали при поступлении на работу.

Так она сохранила свою семью и тех несчастных девочек-соседок. Всех, кто имел такие удостоверения, немцы вместе с семьями вывезли в Будо-Кошелев. Деревню спалили дотла.

На новом месте девушка не тратила связь с партизанами. Ходила на задания, носила листовки.

- Я никогда не забуду тех дней, - говорит Надежда Ивановна, - как было тяжело. Холодно, голодно. Мужчины, когда сильно есть хотели, всё курили, а мы просто терпели, куда денешься. Знаете, ребята, когда показывают кино про войну, мне начинает казаться, что слышу запах дыма спаленных человеческих тел. Это так страшно, до сегодняшнего дня не могу забыть, да и никто не сможет такое забыть, кто прошёл через войну, через большие потери, голод, холод…

А тем временем война продолжалась. Партизаны начали переходить из-под Минска в Беловежскую пущу. Среди партизан был и самый дорогой сердцу человек – Николай. Они полюбили и после войны решили сыграть свадьбу. Но не успели. Уже встретили Победу, и в это время судьба забросила их в Берестовицкий район. Николай работал в военкомате, а вокруг орудовали банды…

На всю оставшуюся жизнь станет чёрной для Надежды дата 18 июня 1945 года. В этот день Николай в составе отряда по уничтожению банд попал в засаду. Их нашли расстрелянными. Рвала на себе волосы Надежда, кричала над убитым любимым. А через неполный месяц родилась у неё доченька Светлана. И стала она единственной утехой для Надежды в тот трудный час.

Сейчас Надежда Ивановна живёт в Вердомичах с дочерью Светланой. Волосы её давно уже побелил снег седины, но глаза очень живые и взгляд тёплый-тёплый, будто майское солнце Великой Победы.

Записала и обработала Скибицкая А.А.