Афганистан (1979 - 1989) - 

СССР в вооруженных конфликтах XX в.

Музей

  Завяршылася ХХст., якое стала перыядам глыбокіх перамен у свеце. Гэта было супярэчлівае стагоддзе: яно азнаменавалася з аднаго боку, перамогай розуму, а з другога – жахамі дзвюх сусветныхвойнаў. Аднак чалавецтва не адмовілася ад вайны як сродку вырашэння міждзяржаўных праблем. І ў другой палове ХХст.у розных рэгіёнах планеты ўспыхвалі лакальныя войны і канфлікты.

   Па меры таго як краіны Азіі і Афрыкі вызваляліся ад каланіяльнай залежнасці, яны знаходзілі падтрымку ў СССР ці ў ЗША. Абедзве звышдзяржавы, якія сапернічалі адна з адной, шчодра забяспечвалі сваіх саюзнікаў ваеннай і эканамічнай дапамогай. Часам лакальныя канфлікты ў афра-азіяцкім рэгіёне перарасталі ў буйныя канфлікты і поўнамаштабныя ваенныя дзеянні.

   Цяжкі рахунак прад’явілі нам войны і ўзброеныя канфлікты ў краінах, дзе выконвалі інтэрнацыянальны доўг грамадзяне Беларусі. Нашы суайчыннікі ваявалі ў Алжыры, Анголе, Афганістане, Бангладэш, Венгрыі, В’етнаме, Егіпце, Йемене, Кітаі, Лаосе, Ліване, Мазамбіку, Паўночнай Карэі, Сірыі, Эфіопіі. Сотні нашых землякоў, маладых, яшчэ не спазнаўшых радасці кахання, пайшоўшыя са зброяю ў руках выконваць прыказ, не вярнуліся дамоў, не прынеслі ў свае сем’і шчасця жыцця, а  асталіся нааўсёды маладымі, да канца выканаўшымі на полі бою вышэйшы доўг Салдата. Імёны загінуўшых воінаў-інтэрнацыялістаў у краіне, дзе вяліся баявыя дзеянні, дорага ўсім, для каго слова “подзвіг”, “мужнасць”, “воінскі доўг”, “вернасць прысязе”, як свяшчэнныя імёны загінуўшых у баі.

   Памяць аб загінуўшых глыбока ўвайшла ў душы і сэрцы людзей, застыла ў гранітных помніках, надпісах “Загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага доўга…”, шматлікіх абеліскаў са сціплымі зорачкамі на гарадскіх і сельскіх могілках Беларусі.

   Але з усіх знешнепалітычных падзей наўбольш драматычная старонка напісана дзесяцігадовай вайной у Афганістане. Вайна ў Афганістане назаўсёды застанецаа ў гісторыі як апошняя вайна Савецкага Саюза СССР уступіў у яе ў канцы 1979, а выйшаў у пачатку 1989 года.па дарогах Афганістана прайшлі 28832 грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, у тым ліку 114 уражэнцаў Свіслацкага раёна.

   Народ шануе памяць аб тых, хто добрасумленна выканаў свій воінскі доўг, свята следаваў словам Ваеннай прысягі – клятве на вернасць сваёй Радзіме. Яны былі ўпэўнены ў тым, што аказваюцьдапамогу сяброўскаму народу і абараняць інтарэсы сваёй Радзімы, выкладзеныя ў Памятцы воіну-інтэрнацыялісту, якую ўручалі кожнаму ваеннаслужачаму. У ёй гаварылася: “Находясь на территории дружественного Афганистана, помни, что ты являешься представителем армии, которая протянула руку помощи народам этой страны в их борьбе против…внутренней реакции. Ты – представитель Советской страны и её великого народа. Будь же достоин великой исторической мисси, которую возложила на тебя Родина”.

   Ганарыцца імі і здзейсненымі імі подзвігамі павінен кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

   Аб храбрасці, мужнасці і стойкасці салдат у баі сведчаць баявыя ўзнагароды на іх грудзях: 2235 нашых землякоў унагароджаны баявымі аржэнамі, 252 чалавека ўнагароджаны імі двойчы, 23 чалавека – па 3і 4 разы, 906 чалавек унагароджаны медалём “За адвагу”.

   Вышэйшай узнагародай у СССР – звання Герой Савецкага Саюза ўдастоены 7 уражэнцаў Беларусі.

   Вайна ў Афганістане працягвалася 9 гадоў, 1 месяц і 18 дзён.

   У ходзе вайны загінула 723 уражэнца Беларусі, з іх 4 нашых земляка: Залеўскі Уладзімір – выпускнік нашай школы, Лобач Віктар – выпускнік Грынкаўскай сярэдняй школы, Патоцкі Валерый – выпускнік Поразаўскай сярэдняй школы, Прохар Іван – выпускнік Ханявіцкай сярэдняй школы. Піваварчык Уладзімір – выпускнік Свіслацкай сярэдняй школы №1 – загінуў у Эфіопіі.

   Вайна ў любым сваім праяўленні страшная, недапушчальная. Так як нясе смерць, гора і разбурэнні. Жывыя павінны памятаць пра гэта. Удзячная памяць патомкаў ніколі не забудзе загінуўшых.

   Героям – вечная памяць!

Буклет "Афганская война - живая память"

Афганистан - СССР в вооруженных конфликтах.pdf