XIV - XVIII в.  – 

конец XVIII  - XІX в.

    Гісторыя беларускага народа надзвычай даўняя і слаўная. Мы можам і павінны ганарыцца ёю. Наша дзяржава – Рэспубліка Беларусь – з высокім узроўнем гаспадаркі і культуры стала вынікам шматвыковай дзейнасці нашых продкаў, іх таленавітай і самаадданай працы, а таксама вынікам гераічнага мінулага.

   У 13 стагоддзі беларускія землі ўвайшлі ў склад дзяржавы Вялікае княства Літоўскае. З самага пачатку гэта была шматэтнічная дзяржава, дзе ўсе народы мірна суіснавалі паміж сабой, дапаўняючы і ўзбагачаючы адзін аднаго.

   Вялікае княства Літоўскае адыграла вялікую ролю ў гісторыі Беларусі. У складзе гэтай дзяржавы нашы продкі здолелі выстаяць перад крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіяй.  Складзе ВКЛ праходзіла фарміраванне беларускай народнасці.

   Становішча маладой, толькі што ўзнікшай дзяржавы было нялёгкім. Знешняя небяспека з боку крыжакоў пагражала яе самастойнасці.

   Спачатку паўночна-заходнія землі ВКЛ зведалі напады ворагаў, а ў канцы 13 стагоддзя Беларускае Панямонне стала арэнай няспынныхпаходаў прускага рыцарства. Асабліва часта быў атакаваны горад Гродна. Упершыню крыжакі напалі на яго ў 1284 годзе, потым у 1295г., двойчы ў 1296 г., тройчы ў 1311 і 1328гг. Пазней крыжакі  нападалі і на больш аддаленыя гарады, даходзячы да Ліды, Брэста, Камянца.

   Вялікую славу ў час абароны ад крыжакоў Беларускага Панямоння набыў гродзенскі кашталян Давыд. Ужо ў 1305 г. разам з князем Гедзімінам ён разбіў нямецкія войскі каля Гродна, а ў наступным годзе  ўзначаліў паспяховую абарону гэтага горада ад тэўтонаў.

   У 1314 г. у час нападу крыжакоў на Навагрудак Давыд знішчыў увесь нямецкі абоз, забраў варожых коней і прымусіў рыцара ўцякаць назад.мала хто з крыжакоў вярнуўся дамоў, большасць з іх палегла ад голаду і ад зброі воінаў Давыда Гарадзецкага.

   Жыхары Свіслаччыны, нароўні з жыхарамі Гродна і Навагрудка, мужна змагаліся з чужынцамі, адстойваючы свабоду сваёй зямлі, адбудоўвалі разбураную гаспадарку.

   Неўзабаве Давыд ужо сам узначаліў паход на Прусію, а потым – на саюзную крыжакам Мазовію. Слава Давыда Гарадзецкага грымела далёка за межамі ВКЛ і ў 1322-1324 гг. Ён неаднаразова бараніў Пскоў ад лівонскіх і дацкіх рыцараў.

   У 1326 годзе па даручэнні князя Гедзіміна Давыд узначаліў войска ВКЛ, якое ўдзельнічала ў сумесным паходзе на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры. Падчас гэтага паходу Давыд Гарадзецкі быў забіты мазавецкім рыцарам Андрэем Гостам.

   У 1360-1370-я гг. Арэнай барацьбы з крыжакамі салі землі Беларускага Падзвіння. Куды неаднаразова скіроўваліся пахлды лівонскіх рыцараў. Цэнтрам абароны Падзвіння стаў Полацк, дзе ў 1348 г. княжыў Андрэй Альгердавіч. Ужо ў 1366 г. Полацку давялося вытрымаць аблогу крыжакоў на чале з лівонскім магістрам. А ў 1373 г. палачане самі зрабілі паход на Лівонію. У далейшым князь Андрэй Полацкі вёў асноўныя ваенныя дзеянні з крыжацкім горадам Дынабургам (цяпер Даўгаўпілс у Латвіі), які знаходзіўся паблізу Полацка і пастаянна пагражаў яму. Не раз сілы палачан пустошылі ваколіцы Дынабурга і іншых крыжацкіх замкаў.

   Скончыў жыццё славуты князь на полі бою падчас бітвы з татарамі на рацэ Ворскла ў 1399 г.

   У пачатку 15 ст. адносіны паміж ВКЛ і саюзнай яму Польшчы з крыжакамі Тэўтонскага ордэна рэзка пагоршыліся. У снежні 1408 г. адбылася тайная нарада князя ВКЛ Вітаўта з польскім каралём Ягайлам у Навагрудку, дзе было прынята рашэнне аб пачатку вайны з Тэўтонскім ордэнам у 1409 г. Так  пачалася “Вялікая вайна” паміж войскамі ВКЛ, Польшчы і войскамі крыжакоў, якая праходзіла з 1409 па 1411 гг.

   Рашаючай у гэтай вайне стала Грунвальдская бітва, якая пачалася раніцай 15 ліпеня 1410 г. Войска крыжакоў,куды ўваходзіла шмат рыцараў з Германіі, Англіі, Францыі, Швейцарыі, Чэхіі і інш. Дзяржаў, наічвала каля 15-20 тыс. Чалавек. Войска Вялікага княства Літоўскага і Польшчы было большым – каля 30-40 тыс. чалавек. Беларускія і літоўскія харугвы ўзначаліў вялікі князь Вітаўт. Агульнае кіраўніцтва аб’яднаным войскам ВКЛ і Польшчы ажыццяўляў польскі кароль Ягайла. Бітва цягнулася доўга і зацята. У выніку яе загінуў кіраўнік Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген. Быў захоплены абоз і ўсе баявыя сцягі Ордэна. У гэтай рашаючай бітве удзельнічалі палкі з Полацка, Навагрудка, Віцебска, Гродна, Ліды, Брэста і іншых беларускіх зямель.

   Пасля разгром крыжакоў пад Грунвальдам у 1410 г. больш не ўяўляў пагрозы магутны калісьці Тэўтонскі ордэн. На пачатку 16 ст. удалося ўтаймаваць Крымскае ханства – апошні асколак Залатой Арды, які складаўнебяспеку для беларускіх зямель. Вырашыўшы праблему крыжацкай і татарскай небяспекі, Вялікае княства Літоўскае вымушана было весці працяглыя войны і на іншых напрамках.

   У сярэдзіне 16 ст. беларускія землі апынуліся  ў складзе новай дзяржавы – Рэчы Паспалітай. “Нязмерна цяжкія часы”  - так вызначыў гэты перыяд для жыцця беларускага народа выдатны беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Нашым продкам у гэты перыяд наканавана было перажыць Лівонскую вайну, вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй, Смаленскую вайну, войны Рэчы Паспалітай з Расіяй, Казацка-сялянскую вайну, Паўночную вайну. Кожны другі беларус загінуў у гэтых войнах у сярэдзіне 17 ст. і кожны трэці – на пачатку 18 ст.

   З канца 18 да пачатку 20 ст. землі Беларусі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, у іх адбываўся пераход ад феадальных да буржуазных адносін, праходзілі паўстанні і рэвалюцыі, грымелі баявыя дзеянні вайны 1812 г. і Першай сусветнай вайны.

   10 чэрвеня 1812 г. Францыя аб’явіла вайну Расійскай імперыі, а 12 чэрвеня 1812 г. армія Напалеона пераправілася цераз Неман і ўварвалася ў яе межы. Напалеонаўская “вялікая армія” была самай буйной і баяздольнай арміяй у свеце.

   Тэрыторыя Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. У час адсткплення ў чэрвені-ліпені расійскія войскі вялі жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Салтанаўкай, Астроўнам, Полацкам.

   Нашэсце Напалеона закранула і наш край. Праз Свіслацкую зямлю, як ужо не раз было, ляжаў шлях заваёўнікаў.

   Напярэдадні  вайны 1812 года ў Гродзенскай губерні, у тым ліку і на Свіслаччыне, была размешчана расійская армія пад камандаваннем Баграціёна. Яна займала фронт ад Ліды да Белавежскай пушчы. Сёмы корпус генерала Раеўскага стаяў у Новым Двары. Восьмы корпус Баграціёна размяшчаўся ў Ваўкавыску, а ў Заблудаве, за 30 км. ад Свіслачы, знаходзіўся ахтырскі гусарскі полк. Камандзірам аднаго з батальёнаў гэтага палка быў Дзяніс Васільевіч Давыдаў, герой Айчыннай вайны 1812 г. Калі пачалося ўварванне Напалеона, гэты полк накіраваўся на злучэнне з войскамі другой арміі, што знаходзілася ў Ваўкавыску, праз Ялоўку, Стокі, Свіслач.

   Жыхары прынёманскага краю аказаліся ўдзельнікаміпадзей 1812 г. усяго з Гродзенскай губерні паступіў у расійскую армію 2521 рэкрут, больш за два дзясяткі – з валасцей сучаснага Свіслацкага раёна.

   Калі пачалася вайна, у ноч з 23 на 24 чэрвеня другая армія Баграціёна выступіла з Ваўкавыска на злучэнне з першай арміяй. Свіслач заняў французскі корпус пад камандаваннем напалеонаўскага гекнерала Рэйнера.

   На мірнае насельніцтва французамі былі накладзены вялікія падаткі. Франгцузы займаліся рабункамі і разбоямі. Але насельніцтва не заўсёды зносіла здекі захопнікаў. Для барацьбы з акупантамі пачалі стварацца партызанскія атроады. На Свіслаччыне такі атрад дзейнічаў у ваколіцах вёскі Грынкі. Ён не толькі не дапусціў французаў у вёску, але неаднойчы нападаў на іх. У сутычцы з ворагам партызаны забілі трох французскіх афіцэраў.

   Пад час выгнання Напалеона з межаў Расійскай імперыі каля Свіслачы 18 лістапада адбылася бітва, у якой вызначыўся капітан расійскага пяхотнага палка – будучы дзекабрыст Васіль Карлавіч Тызенгаўзен. У снежні Свіслаччына была ачышчана ад французаў.

   Вайна прынесла вялікае спусташэнне для Беларусі. Шмат людзей загінула, былі разбукраны многія гарады і вёскі.

загадкА ДЛЯ КвизА «Читаем историю по музейным находкам»