Лапкоўская Алена Мікалаеўна,
дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы"
lapkouskaja.alena@gmail.com
Прывітанне ўсім, хто завітаў на старонку сайта!
Запрашаю вас на чарговы, распрацаваны мной адукацыйны вэб-квэст.
Буду спадзявацца, што вам спадабаецца тур па лабірынце "Адасобленыя члены сказа". Спадар Сінтаксіс, канечне, хвалюецца за вас, але я ўпэўнена, што вы знойдзеце выхад і будзеце пераможцамі.
Поспехаў!
Мэта вэб-квэста — замацаванне ведаў пра адасобленыя члены сказа, выкананне самастойнай работы па тэме «Адасобленыя члены сказа».
Задачы:
1. Умець адрозніваць сказы з адасобленымі членамі сказа.
2. Засвоіць разнавіднасці адасобленых членаў сказа і спосабы іх выражэння.
Прадметная галіна: беларуская мова.
Міжпрадметыя сувязі: руская мова, методыка выкладання беларускай мовы
Студэнты 3 курса педагагічнага факультэта спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя»
Рады сустрэчы з вамі, мае дарагія!
Чакаў, калі вы завітаеце ў мой лабірынт. На працягу доўгіх гадоў складваўся і фарміраваўся сінтаксіс беларускай мовы. Лабірынт «Адасобленыя члены сказа» — гэта структура, якая складаецца з заблытаных шляхоў да выхаду. Тых, хто не звяртае ўвагу на некаторыя сакрэты, не сістэматызуе свае веды, гэты лабірынт можа завесці ў тупік. Мне вельмі хочацца, каб вы выйшлі з гэтага лабірынту пераможцамі, а калі самі станеце настаўнікамі, то маглі бы са сваімі вучнямі чыніць гэты тур і атрымліваць асалоду ад вывучэння сакрэтаў сінтаксісу беларускай мовы. Калі ласка, набываем Пуцявы ліст, бяром з сабою цудоўны настрой і жаданне прайці ўсе выпрабаванні на «выдатна».
Я ўжо чакаю вас каля ўваходу ў лабірынт.
Да сустрэчы!
Зала «Крыжаванка». Мэта — праверыць веданне асноўных тэрмінаў і паняццяў тэмы «Адасобленыя члены сказа». Тып практыкавання — крыжаванка.
Сцяна «Умова». Мэта — праверыць веданне правіла пра ўмовы адасаблення членаў сказа. Тып практыкавання — падстаноўка слоў у тэкст.
Вугал «Адасобленыя азначэнні». Мэта — праверыць уменне класіфікаваць сказы з адасобленымі дапасаванымі і недапасаванымі азначэннямі. Тып практыкавання — групоўка-Пазл.
Прамежак «Адасобленыя недапасаваныя азначэнні». Мэта — праверыць уменне знаходзіць сказы з адасобленымі недапасаванымі азначэннямі. Тып практыкавання — пазначыць словы ў тэксце.
Перакрыжаванне «Адасобленыя дапасаваныя азначэнні». Мэта — праверыць веданне спосабаў выражэння адасобленых дапасаваных азначэнняў. Тып практыкавання — класіфікацыя.
Завулак «Адасобленыя прыдаткі». Мэта — праверыць уменне суадносіць тэарэтычныя палажэнні адасаблення прыдаткаў з адпаведнымі тэорыі прыкладамі. Тып практыкавання — знайсці пару.
Мяжа «Адасобленыя акалічнасці». Мэта — праверыць уменне вызначаць, чым выражана адасобленая акалічнасць. Тып практыкавання — увод тэксту.
Прастора «Адасобленыя дапаўненні». Мэта — праверыць веданне і ўменне класіфікаваць адасобленыя і неадасобленыя дапаўненні. Тып практыкавання — класіфікацыя.
Прамая «Адасобленыя далучальныя члены сказа». Мэта — праверыць веданне адасобленых далучальных членаў сказа на тэарэтычным і практычным узроўні. Тып практыкавання — гульня «Хто хоча стаць мильянерам».
«Тупік або выхад?». Мэта — падагульненне ведаў па тэме «Адасобленыя члены скза». Тып практыкавання — квэст-пакой.
Ведаць:
прыметы адасобленых членаў сказа, умовы і правілы адасаблення.
Умець:
выяўляць у тэкстах сказы з адасобленымі членамі, вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю, абгрунтоўваць мэтазгоднасць ужывання;
рабіць сінтаксічны разбор сказаў з адасобленымі членамі;
карыстацца сказамі з адасобленымі членамі ў вусных і пісьмовых выказваннях, правільна іх інтанаваць, ставіць знакі прыпынку;
перакладаць з рускай мовы на беларускую тэксты гістарычнай тэматыкі;
ствараць тэксты-апісанні помніка гісторыі (культуры) і тэксты-разважанні пра прыгажосць чалавечых узаемаадносін.
Валодаць:
нормамі афармлення на пісьме сказаў з адасобленымі членамі;
нормамі беларускай літаратурнай мовы пры перакладзе тэкстаў, стварэнні самастойных выказванняў.
Абсталяванне:
Планшэт, ноутбук або камп’ютар.
Праграмнае забеспячэнне:
Аперацыйная сістэма Windows 10, праграмы для: кіравання файламі, апрацоўкі тэкстаў, стварэння прэзентацый; кліенцкія праграмы электроннай пошты (e-mail); магчымасць выхаду ў Інтэрнет.
Матэрыялы на друкаванай аснове:
1. Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. для студ. спец. «Пачатковая адукацыя» ўстаноў, якія забяспеч. атрыманне вышэйш. Адукацыі / Л.М. Грыгор’ева [ и др.]; пад агульнай рэд. Л.М.Грыгор’евай. ‒ 3-е выд., выпр. ‒ Мінск : Выш. школа, 2010. ‒ 622 с.
Матэрыялы з Інтэрнэту:
1. Паняцце пра адасабленне. Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні // ЯКласс. – URL: https://clck.ru/3LkaSE (дата звароту: 24.03.2025) .
2. Сказы з адасобленымі дапаўненнямі, знакі прыпынку // ЯКласс. – URL: https://clck.ru/3LkaKz (дата звароту: 24.03.2025).
3. Сказы з адасобленымі акалічнасцямі, знакі прыпынку // ЯКласс. – URL: https://clck.ru/3LkaE2 (дата звароту: 24.03.2025).
4. Сказы з адасобленымі прыдаткамі, знакі прыпынку // ЯКласс. – URL: https://clck.ru/3LkZYP (дата звароту: 24.03.2025).
5. Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі, іх інтанаванне, знакі прыпынку // ЯКласс. – URL: https://clck.ru/3Lkb3e (дата звароту: 24.03.2025).
Сэрвісы:
Малюнак для стварэння спадара Сінтаксіса
Астатнія малюнкі сайта вэб-квэста былі згенерыраваны намі ў https://fusionbrain.ai/editor/