Паважаныя ўдзельнікі вэб-квэста! Вітаю вас на першым этапе! Вы ўжо атрымалі пуцявы ліст, а значыць гатовыя адправіцца ў цікавае адукацыйнае падарожжа «Тур па лабірынце «Адасобленыя члены сказа»!
На першым этапе вам неабходна адказаць на пытанні крыжаванкі, паказаўшы свае веды асноўных тэрмінаў і паняццяў з тэмы «Адасобленыя члены сказа».
Не забывайце, што ў рубрыцы «Дапамога прафесара» дакладна ёсць адказы на ўсе пытанні!
Выканаеце заданні правільна — атрымаеце першую кодавую фразу!
Жадаю поспехаў!
Дапамога прафесара
Ну, заходзьце! Калі ласка!
У мяне ў рубрыцы шмат карыснага матэрыялу, які дапаможа вам беспамылкова выканаць усе заданні.
Вывучайце матэрыял, збірайце кодавыя словы — і без праблем выходзьце з лабірынту!
ЗАДАННЕ 1
Ну вось, вы на выхадзе з першай залы лабірынта. Малайцы! Заданне выканалі правільна. Кодавая фраза ўжо атрымана. Не забудзьце запісаць яе ў Пуцявы ліст. І давайце! Наперад! Там, канечне, сцяна, аля я думаю, што вы справіцеся! Наперад!